«Пенсiйныя» справы з нюансамi
Сяргей ГРЫБ
У тым, што пенсii былi i застаюцца тэмай па-сапраўднаму папулярнай, мы мелi магчымасць пераканацца не адзiн раз. Вось i зараз на нашу «прамую лiнiю» паступiла амаль паўсотнi самых розных званкоў як непасрэдна з Беларусi, так i з-за межаў нашай краiны. Такiм чынам, што залiчваецца ў працоўны стаж, што новага з’явiлася ў пенсiйным заканадаўстве за апошнi час, цi варта чакаць якiх-небудзь iстотных новаўвядзенняў працуючым пенсiянерам, як робяцца выплаты ў выпадку пераезду пенсiянераў у iншыя дзяржавы? Сёння на ўсе гэтыя пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА.
— У 1990 годзе, калi выйшла на пенсiю, атрымлiвала амаль 132 рублi. Аднак зараз пенсiя маленькая, паколькi аказаўся вельмi нiзкiм каэфiцыент заробку — 0,9. Чаму ён атрымаўся такiм, бо, як здаецца, я мела амаль сярэднюю па тых часах зарплату — каля 230 рублёў? Соф’я Пятроўна Аўрамава, г. Мiнск — Варта заўважыць, што да 1 студзеня 1992 года ў нас дзейнiчала заканадаўства СССР, якое прадугледжвала абмежаванне пенсii па ўзросту максiмальным памерам у 120 рублёў. Або 132 рублямi з улiкам 20-працэнтнай надбаўкi за бесперапынны стаж. Для атрымання такой пенсii мужчынам было неабходна мець стаж 25—35, жанчынам — 20—30 гадоў, пры гэтым бесперапынны стаж павiнен быў складаць адпаведна 25 i 20 гадоў, а сярднемесячная зарплата — 240 рублёў. Iнакш кажучы, пры вызначэннi памераў пенсii тады не ўлiчваўся даволi працяглы прамежак працоўнай дзейнасцi, нягледзячы на тое, што ў большасцi работнiкаў стаж перавышаў 35 (30) гадоў. Апроч таго, у разлiк не прымаўся заробак больш за 240 рублёў. Па сутнасцi ў поўным памеры не ўлiчвалася нават сярэдняя зарплата: у 1990 годзе яна складала 264,5 руб., таму пры атрыманнi максiмальнай пенсii каэфiцыент заробку мог быць меншым за 1. Яшчэ ў больш нявыгадным становiшчы аказвалiся высокааплатныя работнiкi. Яны плацiлi падаткi з усяго заробку, аднак на пенсiю зноў-такi ўплывала зарплата не больш чым 240 рублёў. Таму змяненнi ранейшых нормаў — цалкам лагiчныя. Паводле новага заканадаўства, якое дзейнiчае ў Беларусi з 1 студзеня 1993 года, пенсii па ўзросту адрознiваюцца ў залежнасцi ад працоўнага стажу да 45 гадоў у мужчын i да 40 гадоў у жанчын, а таксама ў залежнасцi ад заробку да 400 працэнтаў сярэдняй зарплаты працоўных па краiне. Што ж непасрэдна да вашай, Соф’я Пятроўна, пенсii, то яна разлiчваецца зыходзячы са стажу 36 гадоў 3 месяцы i 9 дзён, iндывiдуальнага каэфiцыента заробку 1,01861 i складае з 1 лiстапада 292 090 рублёў. Прычым iндывiдуальны каэфiцыент заробку быў вызначаны за 5 гадоў запар з 15 апошнiх гадоў работы перад прызначэннем пенсii, а дакладней — з мая 1975 па красавiк 1980 года. I калi ўзнiкаюць сумненнi наконт «аптымальнасцi» менавiта гэтага перыяду, вы можаце звярнуцца ў раённае ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства з просьбай пераразлiчыць каэфiцыент ужо за iншы час. Аднак дзеля гэтага будзе неабходна прадаставiць ва ўпраўленне даведкi аб сваёй зарплаце за апошнiя 15 гадоў працы перад прызначэннем пенсii. — Да таго часу, як у мяне з’явiлася працоўная кнiжка, два з паловай гады вучылася ў тэхнiкуме. Цi павiнны залiчыць перыяд навучання ў пенсiйны стаж? I цi трэба для гэтага шукаць якiя-небудзь пацвярджальныя дакументы зараз? Вера Уладзiмiраўна Джыган, г. Узда — Артыкул 51 Закона «Аб пенсiйным забеспячэннi» вызначае, што ў працоўны стаж для прызначэння пенсii залiчваецца час навучання на дзённай форме ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў, а таксама навучанне ў аспiрантуры, клiнiчнай ардынатуры i дактарантуры. Перыяд такога навучання пацвярджаецца дакументам аб адукацыi i квалiфiкацыi, а таксама iншымi дакументамi, што выдаюцца на падставе архiўных даных i ўтрымлiваюць звесткi аб часе вучобы. Калi ж такiх звестак у дакументах няма, то прымаюцца даведкi аб працягласцi навучання ва ўстанове адукацыi ў адпаведных гадах пры ўмове, што ў дакументах ёсць указанне аб заканчэннi поўнага навучальнага перыяду цi асобных яго этапаў. — Агульны стаж маёй мацi складае 28 гадоў, прычым 20 з iх яна адпрацавала даяркай. Зараз сабралася выйсцi на пенсiю ў 50-гадовым узросце. Аднак у гэтым ёй адмовiлi толькi на той падставе, што з 1993 па 1997 год у гаспадарцы не вёўся ўлiк колькасцi абслугоўваемай жывёлы. Цi мае падставы падобная адмова? I што рабiць у такой сiтуацыi? Наталля Пятроўна Шуст, Акцябрскi раён (аналагічнае пытанне — Крывапушчанка Вера Аляксандраўна, Ляхавiцкi раён) — Паводле артыкула 12 Закона «Аб пенсiйным забеспячэннi», правам на пенсiю за работу з асаблiвымi ўмовамi карыстаюцца жанчыны, якiя працавалi даяркамi ў калгасах, саўгасах i iншых сельгаспрадпрыемствах, пасля дасягнення 50-гадовага ўзросту ў выпадку, калi яны маюць не менш чым 20 гадоў падобнага стажу i пры гэтым выконвалi вызначаныя нормы абслугоўвання. Апошняя норма з’яўляецца абавязковай, а сам факт работы ў асаблiвых умовах не можа пацвярджацца паказаннямi сведкаў цi нейкiм iншым чынам — у дадзеным выпадку прымаюцца толькi дакументы. Пры гэтым дакументальнае пацвярджэнне выканання вызначаных нормаў абслугоўвання патрабуецца з 1991 года. Адначасова трэба падкрэслiць, што дзяржаўныя органы, а таксама прадпрыемствы, установы i арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi, грамадскiя аб’яднаннi, прадпрымальнiкi без утварэння юрыдычнай асобы абавязаны афармляць i захоўваць дакументы па асабiстаму саставу работнiкаў для забеспячэння iх правоў i законных iнтарэсаў. А юрыдычныя i фiзiчныя асобы, вiнаватыя ў парушэннi заканадаўства аб Нацыянальным архiўным фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь, нясуць за гэта адказнасць. Такiм чынам, паколькi дакументы, што пацвярджаюць выкананне вызначаных нормаў абслугоўвання ў гаспадарцы, дзе працавала даяркай ваша мацi, з 1993 па 1997 год не вялiся, гэты перыяд у спецыяльны стаж для прызначэння датэрмiновай пенсii залiчаны быць не можа. Аднак, Наталля Пятроўна, мацi мае поўнае права патрабаваць у гаспадаркi кампенсацыю нанесенага ёй урону за кошт наймальнiка, вiнаватага ў нядобрасумленным вядзеннi дакументацыi, у судовым парадку. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тым, што пенсii былi i застаюцца тэмай па-сапраўднаму папулярнай, мы мелi магчымасць пераканацца не адзiн раз. Вось i зараз на нашу «прамую лiнiю» п |
|