Правiльных адказаў больш у намiнацыях «Гандаль» i «Прамысловасць»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Падведзены вынiкi першага тура агульнарэспублiканскага конкурсу «Лепшы галоўны бухгалтар 2006 года», арганiзатарамi якога традыцыйна з’яўляюцца Мiнiстэрства фiнансаў, ТАА «Агенцтва Уладзiмiра Граўцова» (выдавец часопiса «Главный бухгалтер. ГБ») i Беларуская асацыяцыя бухгалтараў.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» (газета з’яўляецца iнфармацыйным партнёрам конкурсу) у ТАА «Агенцтва Уладзiмiра Граўцова», сёлета ў рэдакцыю часопiса «Главный бухгалтер. ГБ» было даслана 595 анкет-заяў ад жадаючых прыняць удзел у конкурсе. Усiм iм былi дасланыя 25 пытанняў першага завочнага тура. Па вынiках разгляду дасланых адказаў арганiзатары конкурсу адабралi 228 удзельнiкаў другога тура. Сёлета па колькасцi даслаўшых правiльныя адказы i прайшоўшых у другi тур удзельнiкаў лiдзiруюць намiнацыi «Гандаль» i «Прамысловасць». Другi тур конкурсу (вочнае тэсцiраванне ў рэгiёнах) будзе праходзiць па 8 снежня ва ўсiх абласных цэнтрах краiны i ў Мiнску.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падведзены вынiкi першага тура агульнарэспублiканскага конкурсу «Лепшы галоўны бухгалтар 2006 года»
|
|