Тэлефонны «мост» памiж вытворцам i спажыўцом
Надзея НIКАЛАЕВА
Новыя паслугi Займець уласную тэлефонную даведачна-iнфармацыйную службу з адзiнай па ўсёй краiне нумарацыяй прапануе рэспублiканскае прадпрыемства «Белтэлекам».Гэта паслуга можа зацiкавiць турыстычныя фiрмы, медыцынскiя цэнтры, транспартныя кампанii, гандлёвыя i вытворчыя прадпрыемствы, прадстаўнiцтвы замежных кампанiй, кампанii i прадпрыемствы, якiя займаюцца сэрвiсным абслугоўваннем сваёй прадукцыi на тэрыторыi нашай краiны, i гэтак далей. Даведачная служба можа быць як платнай, так i бясплатнай (па жаданню заказчыка). Для абанентаў прадугледжваецца так званы тайм-аўт (неаплачваемы адрэзак часу) для папярэджання аб тым, што за паслугу давядзецца плацiць. Для заказчыка арганiзацыя ўласнай даведачна-iнфармацыйнай службы значна спрашчае зносiны з клiентамi i дазваляе прасоўваць на рынку свае тавары i паслугi. Адзiны код доступу (трохзначны тэлефонны нумар) не змяняецца нават пры пераездах фiрмы або арганiзацыi ў iншы офiс цi ў iншы раён. Кошт за карыстанне паслугай уключаецца абаненту ў агульны рахунак за карыстанне паслугамi электрасувязi, толькi пазначаецца там асобным радком. Новыя даведачна-iнфармацыйныя службы пачнуць працаваць вясной будучага года. Справа ў тым, што з 30 на 31 сакавiка 2007 года будзе здзейснены пераход на перспектыўную нумарацыю: замест першай лiчбы «0» мы будзем набiраць «1». Гэта дазволiць значна павялiчыць у Беларусi колькасць трохзначных тэлефонных нумароў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Займець уласную тэлефонную даведачна-iнфармацыйную службу з адзiнай па ўсёй краiне нумарацыяй прапануе рэспублiканскае прадпрыемства «Белтэлекам»
|
|