Чэкi былi завешчаны ў спадчыну цi падораны?
Мая нябожчыца мацi пры сваiм жыццi перапiсала чэкi «Маёмасць» i «Жыллё» на маю жонку. Але калi мы звярнулiся за iмi, нам адказалi, што жонка не з’яўляецца спадчыннiцай, i не пажадалi перапiсаць iх на мяне — сына. Таму прашу вас дапамагчы знайсцi справядлiвасць.
Уладзiмiр Львовiч Глушко, п/а Колкi Петрыкаўскага раёна. На жаль, Уладзiмiр Львовiч, ваш лiст складзены не зусiм карэктна. Напрыклад, што вы маеце на ўвазе пад словам «перапiсала»? Мацi аформiла чэкi вашай жонцы ў спадчыну, падарыла, iншае? Не зразумелыя i прычыны адмовы нейкай (якой?) установы ў пераафармленнi чэкаў. Калi гэта было? Зноў жа, напачатку вы пiшаце, што чэкi ваша мацi «перапiсала» на сваю нявестку, а ў канцы лiста зазначаеце, што iх адмовiлiся пераафармляць... на вас. Таму адказ на ваш запыт мы можам даць толькi агульны, разважаючы над лiстом. Дапаможа нам у гэтым кансультант аддзела ўпраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Канстанцiн Кулiкоў. Калi ўявiць, што ваша мацi завяшчала ў спадчыну тыя ж чэкi «Жыллё» сваёй нявестцы, дык ваша жонка мае права атрымаць каштоўныя паперы па завяшчанню, i перааформiць iх на сябе шляхам перарэгiстрацыi. Калi ж пад словам «перапiсала» маецца на ўвазе, што мацi пры жыццi падарыла чэкi вашай другой палавіне, тут сiтуацыя крыху iншая. У адпаведнасцi з нормамi Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года № 6, атрыманыя па дагавору дарэння чэкi падлягаюць перарэгiстрацыi, толькi калi яны атрыманы ад родных, пералiк якiх указаны ў памянёным Дэкрэце. «Жыллёвыя квоты (iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Жыллё») не падлягаюць адчужэнню, за выключэннем дарэння iх па натарыяльна засведчанаму дагавору мужу (жонцы), бацькам, дзецям, усынавiцелям, усыноўленым, родным братам i сёстрам, дзеду, бабцы, унукам...» Як бачна, нявестка ў гэты пералiк не ўваходзiць. А ў адпаведнасцi з нормамi Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 1, з пачатку гэтага года знаходзiцца ў абарачэннi i быць перарэгiстраванымi могуць толькi чэкi, працэдура пераафармлення якiх адпавядае пералiчаным вышэй патрабаванням. Вiдавочна, мяркуючы па зместу лiста, гэта якраз ваш выпадак?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая нябожчыца мацi пры сваiм жыццi перапiсала чэкi «Маёмасць» i «Жыллё» на маю жонку. Але калi мы звярнулiся за iмi, нам адказалi, што жонка не з’яўля
|
|