21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паглядзi, бабулька, спадарожнiкавае тэлебачанне!

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

КЛОПАТ НЕ НА СЛОВАХ

У Вiцебскай вобласцi ёсць добры вопыт па ажыццяўленню клопату аб пенсiянерах, якiя маюць патрэбу ў штодзённай апецы. Зусiм нядаўна мясцовыя ўлады зрабiлi добры падарунак адзiнокiм пажылым жыхарам Дубровенскага раёна. Для iх адкрылася аддзяленне кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Яно разлiчана на адначасовы прыём 25 старых. I большасць месцаў ужо заняты.

Раней у гэтым будынку знаходзiўся iнтэрнат будаўнiчай арганiзацыi. Некалькi гадоў дом фактычна не эксплуатаваўся. I калi б не рашэнне адкрыць тут «прытулак» для адзiнокiх пенсiянераў, яшчэ невядома, якiм быў бы лёс будынка. Грошы на рамонт былi выдзелены з абласнога бюджэту, пастаралiся i дэпутаты розных узроўняў. I сапраўды — людзi адчуваюць сябе тут амаль як дома. Нават лепш — бо кругласутачна аб старых клапоцяцца, вырашаюць усе iх бытавыя праблемы. У пакоях жывуць па 2—3 чалавекi. Новая мэбля, сучаснае абсталяванне на кухнi i шмат чаго iншага гавораць аб тым, што грошай i сiл, каб стварыць такую прыгажосць, патрачана нямала. Жыхары раёна неаднаразова працавалi на гэтым аб’екце падчас суботнiкаў: займалiся добраўпарадкаваннем i г.д. Навасёлам, як i трэба па традыцыi, зрабiлi падарункi — новенькiя тэлепрыёмнiкi, карцiны i многае iншае.

Як расказалi супрацоўнiкi Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Вiцебскага аблвыканкама, аналагiчных устаноў у рэгiёне налiчваецца пакуль больш за дзесяць. Але жыццё паказвае, што патрэба ў такiх аддзяленнях вялiкая. Адкрываюцца яны, пачынаючы з 2003 года. I ўжо дзейнiчаюць у большасцi раёнаў Вiцебшчыны. Усе разам могуць прыняць больш за 400 чалавек. Плацяць за пражыванне, харчаванне, нагляд i г.д. старыя людзi толькi 80 працэнтаў ад сваёй пенсii. Сярэднi ж памер пенсiй у рэгiёне (па лiнii Мiнiстэрства сацыяльнай абароны) каля 248 тысяч рублёў (зразумела, што ў вёсцы яна меншая, чым у гарадскiх пенсiянераў). Пры гэтым сабекошт пражывання ў такiх аддзяленнях складае больш за 500 тысяч у месяц.

Акрамя гэтага, на Вiцебшчыне працуюць 15 дамоў-iнтэрнатаў для пенсiянераў i iнвалiдаў, разлiчаных на адначасовы прыём больш за 3,3 тысячы чалавек. Iх дзейнасць поўнасцю фiнансуецца з абласнога бюджэту. Не забылi сацыяльныя структуры i аб грамадзянах, якiя раней адбывалi пакаранне ў месцах пазбаўлення волi. Летась спецыяльна для iх адкрылi дом-iнтэрнат у вёсцы Якаўлевiчы Аршанскага раёна. А што зробiш? Цывiлiзаванай краiне трэба клапацiцца i аб не самых сумленных у мiнулым людзях...

На даму аддзяленнямi сацыяльнай дапамогi абслугоўваюцца больш за 11,8 тысячы чалавек. Штогод колькасць такiх «клiентаў» павялiчваецца. Затраты дзяржавы на надомнае абслугоўванне аднаго складаюць 270 тысяч рублёў. Цiкава, што тарыфы на такую дапамогу не павышалiся пяць (!) гадоў. А за ўвесь гэты час, як усе ведаюць, пенсii павышалiся неаднаразова. Спецыялiсты Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Вiцебскага аблвыканкама прааналiзавалi, у якую суму зараз абыходзяцца канкрэтнаму пенсiянеру паслугi на даму. Высветлiлася, што, напрыклад, пенсiянерка, якая жыве ў Верхнядзвiнскiм раёне, плацiць за абслугоўванне толькi 3 працэнты ад памеру пенсii (а ў кастрычнiку 2001 года плацiла 9,6 працэнта ад пенсii). Для даведкi: сярэдняя зарплата сацыяльнага работнiка Вiцебшчыны складае менш за 230 тысяч рублёў у месяц.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай вобласцi ёсць добры вопыт па ажыццяўленню клопату аб пенсiянерах, якiя маюць патрэбу ў штодзённай апецы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика