Купiць i не памылiцца
Сымон СВIСТУНОВIЧ
Праверана на сабе Сёння рынак тавараў дастаткова вялiкi для таго, каб можна было ў iм заблытацца. Здараецца, што нечакана для сябе набываеш рэч не лепшай якасцi i ў гэтым не толькi наша вiна.Шведская фiрма «Iкеа» праславiлася тым, што выпускае мэблю, якую пакупнiк збiрае сам. Прадукцыя фiрмы карыстаецца вялiкiм попытам, бо яе лёгка даставiць у кватэру, лёгка сабраць i такая мэбля намнога таннейшая. Вырашыў пацiкавiцца: а што ў нас у гэтым напрамку? Каб выбраць табурэты для кухнi, зазiрнуў у мэблевы магазiн i ўбачыў, што выбiраць ёсць з чаго. Прыцягнуў увагу табурэт, якi трэба было сабраць самому. Цана, у параўнаннi з другiмi, значна меншая, а каб табурэт сабраць, дастаткова будзе i адвёрткi. Распакаваў табурэты (Ф-017,02), паклаў перад сабой iнструкцыю i пачаў прыкручваць дэталi — ключ i шрубы пры кожным табурэце. I тут аказалася, што папярочкi не ўваходзяць у адтулiны ў ножках, а сабраны табурэт выглядаў даволi кволым, i праз нейкi месяц мая новая мэбля распаўзлася. Давялося ўзяць дрыль i змацаваць тыя табурэты балтамi. Вось i ўся «Iкеа». Калi ў шведаў усё выверана i падагнана, то ў нас — на «вока». Вялiкi асартымент мэблi яшчэ не гарантуе яе якасць. Давялося бачыць, як на каркас для мяккай мэблi пускалi абсалютна сырыя дошкi. Хутчэй i танней — гэта таксама рынак. Так што, спажывец, будзь пiльным! Аднойчы знаёмы паскардзiўся, што ў яго абутку праз паўтара месяца адстала падэшва. Абутковая фабрыка — беларуска-замежнае прадпрыемства, быццам бы салiднае. Ва ўсякiм разе, нараканняў на прадукцыю фабрыкi не было. А падчас размовы з дырэктарам высветлiлася, што праблема ўзнiкла з-за клею. Прадпрыемства да гэтага купляла клей у Iспанii, а затым вырашыла зрабiць прадукцыю больш таннай i набыло яго ў Расii. Клей абышоўся фiрме ў чатыры разы танней, але ж i якасць абутку рэзка знiзiлася. I ўсё ж вышэй прыведзеныя выпадкi можна лiчыць выключэннем, бо якасць прадукцыi гэтых прадпрыемстваў усё ж можна пракантраляваць, а вось што датычыцца швейных вырабаў, то тут поўная анархiя. Сёння самая запатрабаваня прафесiя — гэта швачка. I ўся справа ў тым, што ўжо рознае адзенне вязуць не толькi з Кiтая, Турцыi i Расii , а ўсё больш шыюць на месцы. Прадпрымальнiкi, розныя фiрмы i нават падпольныя цэхi выпускаюць адзенне пад разнастайнымi лейбламi, i на рынку пакупнiку i ў галаву не можа прыйсцi, што куртку пашылi не за мяжой, а на вулiцы побач з рынкам. I наiўна выглядаюць пакупнiкi, якiя ўедлiва разглядаюць лейблы, каб ведаць, дзе рэч пашылi. Здараецца, што выпушчаныя ў нас пад заказ швейныя вырабы адпраўляюцца ў Расiю, а адтуль яны праз чаўнакоў вяртаюцца назад. Чакаць, што ўвесь гэты шырспажыў мае высокую якасць, не даводзiцца. Але нават калi адзенне купляць у элiтных магазiнах цi буцiках, гэта не дае гарантыi, што рэч вырабiлi ў Парыжы, а не ў Кiтаi цi Падмаскоўi. Што датычыцца вялiкай запатрабаванасцi швачак, то гэта найперш звязана з высокай цякучасцю кадраў. Швейнай вытворчасцю, у асноўным, займаюцца прыватнiкi, якiя стараюцца плацiць мiнiмум. Заробак у 200—250 тысяч для швачкi можна лiчыць тыповым. Жанчыны звальняюцца, а прадпрымальнiкi набiраюць новых. Кошт вырабаў у рэшце рэшт невысокi, але нярэдка i яго якасць — таксама. Дык цi можна ў нас купiць тавары добрай якасцi? Калi вам патрэбен абутак, то лепей не шукайце яго на рынку, бо ў палатках прадпрымальнiкаў ён цалкам прывазны i нярэдка нiзкай якасцi. А ў магазiнах можна набыць абутак, напрыклад маркi «Белвест» цi «Марко» i ён добра паслужыць вам. Калi нехта купiць пiнскi трыкатаж, то таксама не пашкадуе. Адным словам, трэба купляць тавары прадпрыемстваў, якiя добра зарэкамендавалi сябе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння рынак тавараў дастаткова вялiкi для таго, каб можна было ў iм заблытацца. Здараецца, што нечакана для сябе набываеш рэч не лепшай якасцi i ў гэт
|
|