21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мех

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Простыя рэчы

Даўно ўжо з’едзены першыя дранiкi з новага ўраджаю. Спарадкавана, пакладзена на захоўванне бульба i ў калектыўных гаспадарках, i на асабiстых падворках. Але на кiрмашы, у краме, проста на вулiцы размову пра бульбачку пачуеш часта. Як толькi сустрэнуцца два чалавекi, то пасля вiтання абавязкова такi дыялог:

— Ну, колькi сёлета мяхоў накапаў?

Адказы, канешне, розныя:

— Ды няважна, мяхоў з трыццатку.

Альбо:

— Ды аторваў сапраўдныя лапцi. Пад сотню мяхоў з поля звезлi. Вiдаць, будзем яшчэ пару парсюкоў прыкупляць.

Тут ёсць свае нюансы. Калi гаспадар, прыкладам, хоча пахвалiцца перад знаёмцам, то ў яго i мяшочак на чатыры вядры — мех. А ёсць жа такiя, што па старой завядзёнцы прыцiскаюцца, не выдаюць свайго. Дык у такога i мех на вядзёр восем (у нас iх называюць «польскiмi») таксама мех. Гэтак было, ды i ёсць у беларускiх гаспадынь, калi зiмою забiваюць выкармленых той жа бульбай парсюкоў, i робяць каўбасы. Можна зрабiць iх нармальнымi, калi каўбасiна ледзь-ледзь улазiць на вялiкую патэльню. А можна паменшыць памеры да звычайнага абаранка i тады пахвалiцца:

— А ў мяне сотня ля печы на шастку сушыцца.

Паходжанне слова мех, на мой погляд, зразумелае — змяшчаць. Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя мех быў мерай вызначэння вагi. У розных мясцовасцях i на розных кiрмашах ён вагаўся ад трох да пяцi пудоў. Ну, а пуд, як быў, так i ёсць — шаснаццаць кiлаграмаў. Нашы дзяды ды яшчэ i бацькi самi выраблялi мяхi. З самай найгоршай кудзелi. У рускай мове выкарыстоўвалi слова «куль», цяпер пераважае — «мешок». Беларусы некалi рускi «куль» заўважалi для сябе як рагазень. Але iснаваў i iснуе ў нас i куль саломы, праўда, часцей выкарыстоўвалi нашы бацькi слова бярэма.

Ну а невялiкi мех — торба. Помнiце, у Коласавай «Новай зямлi»:

Вось мацi з хаткi выбягае,

Алесю торбу даручае,

А ў торбе хлеб i, пэўна, сала,

I весялей шмат хлопцам стала.

А ў Крапiвы чытаем:

Лапцi, торба, хлеб з мякiны,

Цемра курнай хаты, —

Невясёлыя ўспамiны

Аб жыццi праклятым.

Тут ужо торба мае крыху iншае значэнне. Павесiўшы на плячо торбу, хадзiлi па вёсках жабракi. Нездарма ж якому-небудзь лянотнiку цi рызыканту ў працы часта гавораць: «Глядзi, з торбай па свеце пойдзеш».

А яшчэ дбайны гаспадар, прывязаўшы да плота каня, абавязкова надзяваў яму на галаву торбу з аўсом. I гаспадар бавiцца, i конiк тым часам пад’ядае, каб шпарчэй рушыць у дарогу.

Калi мацi яшчэ шыла ў сваiм дзявоцтве мяхi, то мне досыць-такi давялося iх палатаць — пазашываць дзiркi. У гаспадарцы, калi, напрыклад, зямлi там пад гектар, мяхоў патрабуецца вельмi шмат. Спачатку туды засыпаецца зерне з кучы, якую насыпаў камбайн. Ну потым абавязкова бульба. А такой вось парой iшлi гаспадынi да рэчкi цi возера выпалосквалi мяхi i развешвалi iх на платы сохнуць. Бывала, што i маразок першы прыхопiць. Кудзельныя мяхi паступова саступiлi мяхам з сiнтэтыкi, так званым — цукровым. Рэч неблагая: знешне белая, не так зямля прыстае, прасыпаецца. Але да рук — не тое, штучная тканiна колецца, ды i звязваецца не так лёгка. Але ж i да нас, у правiнцыю прыйшло зусiм новае. Цяпер многiя гаспадары не высыпаюць бульбу ў катухi. Накладаюць яе ў мяхi-сеткi i проста складаюць адзiн на адзiн. У буйных гарадах яны былi даўно, а вось у правiнцыi толькi з’явiлiся. I гэта пакуль што дэфiцыт. Шмат ужо гадоў таму давялося пабываць у Глыбоцкай калонii строгага рэжыму, там «сядзяць» самыя небяспечныя злачынцы. Начальнiк калонii, водзячы па тэрыторыi, з горыччу паказваў металаапрацоўчыя станкi, якiя iржавеюць на вулiцы. Некалi буйная вытворчасць была спынена з-за вядомых нам прычын.

— Ну а чым жа асуджаныя цяпер займаюцца?

— Ды вунь, пойдзем, пакажу — сеткi вяжуць.

Аказалася гэта тыя самыя сеткi-мяхi.

Не ведаю, напэўна, толькi самы каранны i заядлы гараджанiн нi разу не закiдваў сабе на плечы мех з зернем, бульбай, буракамi, морквай. Давялося нямала павалэндацца з iмi i мне. Ды i гэтай восенню хапiла. Але наша справа аматарская. Адзiн з маiх суседзяў працуе грузчыкам на гандлёвай базе. Аднойчы сустракаю яго змэнчанага.

— Што такое?

— Ды ўтрох трыццаць тон мукi перагрузiлi з машыны ў склад.

Прыкiнуў. На аднаго выйшла дзесяць тон. Мех — 50 кiлаграмаў. Перанесцi 200 мяхоў, ну хоць бы на трыццаць метраў — уходаешся.

У войску нам таксама шмат даводзiлася цягаць мяхоў, асаблiва з цэментам. Але любы салдат вам скажа, што з мяхоў за два гады даецца ў знакi так званы рэчмяшок. На вучэннях, у час заняткаў на палiгоне, у час нядзельных кросаў з поўнай выкладкай — ой як нацiраў ён плечы. Бо вага да 20 кiлаграмаў, акрамя таго, што ў цябе яшчэ i зброя, i процiвагаз, i iншае салдацкае начынне.

Каб закончыць армейскае, успомню такi даўнi выпадак. Сустракаю знаёмага маёра, якi толькi што вярнуўся з Афганiстана. Зайшлi ў iнтэрнат, у яго халасцяцкi пакой. Селi, пагутарылi.

— Ну а што ж ты прывёз за тыя «чэкi»?

— А вось.

I паказвае маленькi японскi прыёмнiчак.

— А дзе ж астатняе?

— Астатняе ў мяхах.

— У якiх мяхах?

— У тых, што пад вачыма.

Ад малых гадоў чалавек мае дачыненне да мяха, праўда, у новых, сучасных яго праявах. У школу ў торбачцы-пакеце нясе зменны абутак. З пакетам едзе альбо ў iнстытут, альбо на службу ў войска. З торбачкай-тармазком iдзе на працу, калi там няма сталоўкi. Прабачце, з торбачкай бяжыць у краму, каб паспець да адзiнаццацi гадзiн вечара. З торбачкай стаiць за лекамi. Ды i калi памрэ — капачам ад яго iмя на могiлкi даецца торбачка.

Галоўнае — каб нiколi не пайшлi мы з торбаю па свеце.

I хочацца завяршыць весялейшым. У Гогалеўскiх «Вечарах на хутары паблiзу Дзiканькi» ў калядную ноч прыгажуня ды вядзьмарка збiрае ў сваёй хаце аж трох ухажораў. Вымушаная па чарзе запiхваць iх у мяхi бо прыходзiць яе сын Вакула. Раззлаваны ён бачыць непрыбраныя на свята мяхi, узвальвае iх на плечы i выносiць на панадворак. Далейшыя прыгоды чытачы памятаюць. Але трэба пазайздросцiць моцы Вакулы. Бо падняць такiя мяхi немагчыма. Дарэчы, на старадаўнiх млынах iснаваў такi вiд спаборнiцтваў: хто большы мех падыме.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўно ўжо з’едзены першыя дранiкi з новага ўраджаю. Спарадкавана, пакладзена на захоўванне бульба i ў калектыўных гаспадарках, i на асабiстых падворка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика