Як вызначыць суму няўстойкi?
Некалькi месяцаў таму я заказаў у камерцыйнай фiрме мiжпакаёвыя дзверы. Заказ атрымаўся зусiм нятанны i я не чакаў, што з яго выкананнем могуць узнiкнуць нейкiя праблемы. Дзверы мне павiнны былi ўстанавiць два месяцы таму, а я нiяк не магу дачакацца гэтай радаснай падзеi. Вытворцы тлумачаць затрымку форс-мажорнымi абставiнамi (маўляў, давялося пераязжаць з аднаго цэха ў iншы). Але я ўжо стамiўся чакаць i прыгразiў, што збiраюся спагнаць з iх 1 працэнт няўстойкi за кожны пратэрмiнавы дзень. Яны з мяне толькi пасмяялiся, маўляў, няўстойку заплацяць толькi з сумы работ, а не з сумы заказу...
В.I. РАК, г.п. Лугавая Слабада. Згодна з артыкулам 29 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў», калi выканаўца парушыў тэрмiны выканання работы (аказання паслугi), асобных этапаў работы (аказання паслугi), а таксама iншыя тэрмiны, прадугледжаныя дагаворам, цi ў час выканання работы стала вiдавочна, што яна не будзе выканана ў тэрмiн, спажывец мае права: — назначыць выканаўцу новы тэрмiн; — даручыць выкананне работы (аказанне паслугi) трэцiм асобам за ўзгодненую бакамi разумную цану цi выканаць яе сваiмi сiламi i патрабаваць ад выканаўцы кампенсацыi панесеных расходаў; — патрабаваць суразмернага змяншэння ўстаноўленай цаны за выкананне работы (аказанне паслугi); Спажывец таксама мае права патрабаваць поўнай кампенсацыi страт, нанесеных яму ў сувязi з парушэннем тэрмiнаў выканання работы (аказання паслугi). Страты кампенсуюцца ў сямiдзённы тэрмiн з моманту прад’яўлення патрабаванняў спажыўцом. У выпадку парушэння ўстаноўленых тэрмiнаў выканання работы (аказання паслугi) выканаўца выплачвае спажыўцу за кожны дзень пратэрмiноўкi няўстойку. Памер няўстойкi вызначаецца, зыходзячы з цаны выканання работы (аказання паслугi), а калi ўказаная цана ў дагаворы не вызначана, то зыходзячы з агульнай цаны заказу, iснаваўшай на момант добраахвотнага задавальнення патрабаванняў спажыўца або на дзень вынясення судовага рашэння, калi патрабаванне спажыўца не было задаволена вытворцам у добраахвотным парадку. Адным словам, уважлiва вывучыце свой дагавор, каб даведацца, цi пазначана ў iм асобным радком сума выканання работ i кошт матэрыялаў. Хутчэй за ўсё, у дагаворы пазначана агульная сума заказу...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькi месяцаў таму я заказаў у камерцыйнай фiрме мiжпакаёвыя дзверы. Заказ атрымаўся зусiм нятанны i я не чакаў, што з яго выкананнем могуць узнiкн
|
|