21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па снегу ў туфлях?

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы кастрычнiка я набыла сабе ў магазiне лёгкiя туфлiкi. Калi расплачвалася за пакупку, пацiкавiлася ў прадаўцоў, з якога месяца пачнецца адлiк гарантыйнага тэрмiну на маю пакупку. Усё ж такi на дварэ ўжо фактычна зiма i актыўна эксплуатаваць новы абутак я ў блiжэйшы час не змагу. Прадаўцы задумалiся i назвалi мне дату 1 сакавiка. Цiкава, напэўна, будзе паглядзець на жанчыну, якая слiзгае па снезе ў туфлях... Наколькi я памятаю, у лепшым выпадку мы пераходзiм на лёгкi абутак не раней чым у сярэдзiне красавiка. Няўжо прадаўцы маюць рацыю?

Iрына Т. г. Мiнск

Як патлумачылi нам у Беларускiм таварыстве абароны спажыўцоў, для сезонных тавараў (адзення, вырабаў з футры) гарантыйныя тэрмiны вядуць адлiк з моманту надыходу адпаведнага сезона: з 1 красавiка — для тавараў вясенне-летняга асартыменту i з 1 кастрычнiка — для тавараў асенне-зiмовага асартыменту. Для абутку сезоннага прызначэння ўстанаўлiваюцца наступныя гарантыйныя тэрмiны нашэння: для зiмовага — з 15 лiстапада, веснавога — з 1 сакавiка, восеньскага — з 15 верасня i летняга — з 1 мая. Зразумела, што 1 сакавiка ў нашых «шыротах» перайсцi на туфлi немагчыма (у лепшым выпадку — на дэмiсезонныя боты цi чаравiкi), таму адлiк трэба весцi з 1 мая. Праўда, калi размова iдзе пра мадэльныя туфлiкi, то на гэты вiд абутку адлiк гарантыйнага тэрмiну пачынаецца непасрэдна з моманту ажыццяўлення пакупкi i не мае значэння, эксплуатавалiся яны цi не: пакупнiца магла схаваць iх у шафу да надыходу цяпла, а магла насiць у офiсе цi апранаць на розныя ўрачыстасцi. У любым выпадку мадэльны абутак не адносiцца да сезоннага абутку, на якi ўстанаўлiваюцца пэўныя каляндарныя тэрмiны...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы кастрычнiка я набыла сабе ў магазiне лёгкiя туфлiкi. Калi расплачвалася за пакупку, пацiкавiлася ў прадаўцоў, з якога месяца пачнецца адлiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика