Кропка пастаўлена. А не рана?Пасля пiсьма Мае бацькi — iм, абаiм, ужо за 70 — усё жыццё адпрацавалi на ферме ў калгасе, мелi добрую рэпутацыю i (мне так здаецца) зусiм не заслужылi той абыякавасцi, з якой сутыкнулiся зараз, будучы на пенсii. Справа ў тым, што вось ужо 23 гады яны жывуць у калгасным доме. Рамонту ў iм не было нiколi i нiякага. Газавая плiта знаходзiцца ў аварыйным стане, страха цячэ, а ў шыферы, каб яе падлатаць, бацьку адмовiлi...Але гэта яшчэ палова бяды, другая i таксама невырашальная — з аплатай. Плошчы ў тым доме — метраў 50, не болей, а яны ўвесь час плацiлi за 80. Бацька некалькi разоў звяртаўся ў сельскi Савет з просьбай прыйсцi, перамераць плошчу. Яму казалi спачатку, што не ведаюць, як гэта робiцца, потым (ён расказваў) прыходзiлi дзве жанчыны i мералi... крокамi. У адной атрымалася 60, у другой — трохi болей... Быў мой бацька i ў райвыканкаме ў юрыста, але i там не пачуў нiчога канкрэтнага. А вось калi сказаў старшынi гаспадаркi, што плацiць за жыллё больш не будзе (прынамсi, пакуль не высветлiцца ўсё з памерамi дома), яму... пагразiлi судом. Аб гэтым «невырашальным» (прынамсi, на мясцовым узроўнi) канфлiкце — з пераканаўчай просьбай дапамагчы — напiсала ў рэдакцыю С.К. Хвошч з Ушачаў. Па просьбе рэдакцыi лiст яе быў разгледжаны (калi можна так сказаць? — Тут i далей заўвагi рэдакцыi.) у Чашнiцкiм райвыканкаме, па месцы пражывання бацькоў. У вынiку разгляду, як паведамiў першы намеснiк старшынi райвыканкама сп. Булай, высветлена (нарэшце!), што агульная плошча жылога дома, у якiм пражывае К.В. Углiк, складае... 39 кв. метраў. З часу перадачы яго на баланс КУСГП «Красналуцкае» кватэрная плата бралася з разлiку 62 кв. метры (на падставе, трэба разумець, тых самых «крокавых» замераў?). Зараз дырэкцыяй зроблены пераразлiк (ашчаслiвiлi-такi ветэранаў!). Пеня за пратэрмiноўку плацяжоў не налiчвалася (што варта проста асобнай падзякi!)... Але (цытуем у перакладзе на беларускую), «паколькi па дадзеных КУСГП, апошнi раз наймальнiк плацiў за кватэру ў лiстападзе 2005 года, ...запазычанасць за iм засталася». Усё, у адказе, дасланым рэдакцыi, на гэтым пастаўлена кропка. Значыць (трэба ж так разумець?), у першапрычынах памылкi (памiж, як мiнiмум, 62 i 39 кв. метраў) нiхто не разбiраўся (а там, мо, паўвёскi такiх?), старшыню сельвыканкама за валакiту, як мiнiмум, нiхто не ўшчуваў, прабачэнняў за прычыненыя турботы i хваляваннi, за патрачаныя ў вынiку нервы, сям’i ветэранаў нiхто не прыносiў. Няўжо не трэба было? P.S. У адказе, накiраваным «заяўнiку», ёсць прыпiска. Згодна з ёй наймальнiку цяпер «следует прибыть» (так, здаецца, гучаць патрабаваннi з’явiцца ў мiлiцыю, у суд?) у бухгалтэрыю КУСГП для заключэння новага дагавора найму жылога памяшкання, «имея при себе квитанции об оплате за квартиру, где с ним будет произведен окончательный перерасчет»)... Будзем спадзявацца, што нiводнай паперкi сп. Углiк не згубiў. У адваротным выпадку — «справа» можа расцягнуцца. Яшчэ на год?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мае бацькi — iм, абаiм, ужо за 70 — усё жыццё адпрацавалi на ферме ў калгасе, мелi добрую рэпутацыю i (мне так здаецца) зусiм не заслужылi той абыякав
|
|