«Там наша памяць»Рэзананс Пад такiм загалоўкам («Звязда» 11.10.06 г.) быў змешчаны лiст Анатоля Герасiмчыка з Асiповiчаў. У iм паведамлялася аб тым, што ў гады вайны на старых гарадскiх могiлках было пахавана каля сотнi байцоў коннай рэйдавай групы. Туды ж звозiлi памерлых палонных чырвонаармейцаў... Але на месцы iх пахавання дагэтуль нi крыжоў, нi магiлы.Як паведамiў намеснiк старшынi райвыканкама сп. Шаўлюга, пастаўленае пытанне было разгледжана камiсiйна з прыцягненнем начальнiка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркi сп. Кучука, начальнiка аддзела iдэалагiчнай работы сп. Землянухiнай, начальнiка аддзела па будаўнiцтву i архiтэктуры сп. Малаковiча, спецыялiста раённага ваеннага камiсарыята сп. Парфiр’евай, дырэктара гiсторыка-краязнаўчага музея сп. Торбiна, дырэктара ДУКВП «Райсэрвiс» сп. Маслава i запрашэннем аўтара лiста сп. Герасiмчыка. Зроблены выезд на месца. ДУКВП «Райсэрвiс» правёў уборку тэрыторыi старых гарадскiх могiлак па вул. Гармышава. Пытанне аб утрыманнi гэтых могiлак i iх агароджы будзе вынесена на пасяджэнне раённага выканаўчага камiтэта 22 лiстапада 2006 г. Дырэктару ДУКВП «Райсэрвiса» сп. Маславу даручана забяспечыць парадак у адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства. Гiсторыка-краязнаўчым музеем сумесна з раённым ваенным камiсарыятам праводзiцца пошук i апытанне сведак па пытанню ўстанаўлення факта пахавання на могiлках палонных чырвонаармейцаў i кавалерыстаў. У выпадку пацвярджэння iмi фактаў, выкладзеных у лiсце, будзе аформлена заяўка на правядзенне пошукавых работ з раскопкамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такiм загалоўкам («Звязда» 11.10.06 г.) быў змешчаны лiст Анатоля Герасiмчыка з Асiповiчаў. У iм паведамлялася аб тым, што ў гады вайны на старых
|
|