Электронныя падручнiкi заваёўваюць школу
Надзея НIКАЛАЕВА
Выдавецтва «Народная асвета» стрымала сваё абяцанне, дадзенае журналiстам напярэдаднi новага навучальнага года — «узброiла» дзесяцiкласнiкаў новым вучэбным дапаможнiкам «Геаграфiя Беларусi» з дадаткам на электронных носьбiтах. Цяпер прасунутыя старшакласнiкi, якiя даўно адчуваюць сябе з камп’ютарам на «ты», могуць вывучаць геаграфiю, выкарыстоўваючы кампакт-дыск, якi змяшчаецца ў канверце на другiм фарзацы кнiгi. Зразумела, што даведвацца пра характэрныя асаблiвасцi рэль’ефу, глебава-раслiннае покрыва i жывёльны свет Беларусi больш цiкава i прасцей у электронным варыянце дапаможнiка, якi багата праiлюстраваны, змяшчае структурна-лагiчныя схемы, таблiцы, картасхемы i тлумачальны матэрыял па ўсiх раздзелах праграмы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдавецтва «Народная асвета» стрымала сваё абяцанне, дадзенае журналiстам напярэдаднi новага навучальнага года — «узброiла» дзесяцiкласнiкаў новым вуч
|
|