Выбухованебяспечны гандляр
Iгар ГРЫШЫН
Непрацуючы жыхар Маладзечна выбраў небяспечны бiзнэс, каб зарабiць: прытаргоўваў... боепрыпасамi.
Паводле iнфармацыi прэс-службы УУС Мiнаблвыканкама, праваахоўнiкамi ўстаноўлена некалькi фактаў незаконнай дзейнасцi гэтага 47-гадовага мужчыны. У прыватнасцi, 9 лiстапада, як мяркуецца, ён збыў пакупнiку 6 рэвальверных, 14 спартыўных рэвальверных, 16 вiнтовачных патронаў. А на наступны дзень ён правёў здзелку з «таварам» куды больш выбухованебяспечным — збыў гранаты Ф-1 i РГ-42. Мiж iншым, паводле экспертнай ацэнкi, гранаты з’яўлялiся выбуховымi прыстасаваннямi прамысловага вырабу. У адносiнах да прадпрымальнай асобы ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непрацуючы жыхар Маладзечна выбраў небяспечны бiзнэс, каб зарабiць: прытаргоўваў... боепрыпасамi |
|