Бразiльскiя самалёты — у беларускiм небе
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
З нядаўняга часу бразiльскiя самалёты «Embraer 175» пачалi бараздзiць беларускае неба. Прычым пралёт суперсучасных лайнераў праходзiць выключна ў «мiрным фармаце», бо на борце самалёта знаходзяцца пасажыры, якiя прыбываюць ў нашу краiну i выбываюць з яе па маршруту Варшава—Мiнск—Варшава.
З нагоды гэтай падзеi беларускае прадстаўнiцтва польскай авiякамапанii LOT прама ў сталiчным аэрапорце «Мiнск-2» арганiзавала прэс-канферэнцыю для журналiстаў з удзелам кiраўнiцтва айчыннай кампанii «Белавiя». На сустрэчы было падкрэслена, што зараз палёт на ўказаных тыпах лайнераў з беларускай сталiцы ў польскую i наадварот будзе больш камфортным i прыемным для людзей, бо ў цяперашнiм узоры «Embraer 175» выкарыстаны апошнiя ноу-хау самалётабудавання. У дадатак да ўсяго кожны борт кампанii LOT традыцыйна вызначаецца неабмежаванай шчодрасцю i ветлiвасцю з боку праваднiкоў i экiпажа. А ў палёце гэта многа значыць. Адметна, што польскiя авiялiнii LOT з’яўляюца першымi ў свеце перавозчыкамi, якiя пачалi выкарыстанне самалёта ўказанага тыпу (з 82 камфортнымi сучаснымi пасажырскiмi крэсламi) для камерцыйных авiяперавозак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нядаўняга часу бразiльскiя самалёты «Embraer 175» пачалi бараздзiць беларускае неба. Прычым пралёт суперсучасных лайнераў праходзiць выключна ў «мiр |
|