Хроніка апошніх падзей
РАСIЯ ЗАМАРОЗIЦЬ УНУТРАНЫЯ ЦЭНЫ НА ГАЗ
Адмiнiстрацыя прэзiдэнта i ўрад РФ вырашылi, што рэзкага росту ўнутраных цэн на газ не будзе нi ў наступным, нi ў 2008 годзе. Затое ў 2009 годзе, па сцэнарыю расiйскiх чыноўнiкаў, кошт тысячы кубаметраў газу вырасце з 45,3 да 90 долараў. Раней РАО «АЭС Расii» меркавала павысiць цану на газ да 80 долараў ужо з новага года. ВАТЫКАН АБВIНАВАЦIЎ ЗША Ў БЕСЧАЛАВЕЧНАСЦI Высокапастаўлены прадстаўнiк Ватыкана назваў план ЗША па будаўнiцтву сцяны ўздоўж дзяржаўнай мяжы з Мексiкай «бесчалавечным». «На жаль, даводзiцца прызнаць, што ў свеце, якi з радасцю сустрэў падзенне Берлiнскай сцяны, узводзяцца новыя сцены, падзяляючы суседнiя раёны, гарады i краiны», — заявiў кардынал Рэната Марцiна, якi ўзначальвае накiрунак у рабоце свяцейшага прэстола па дапамозе перасяленцам. Нагадаем, што 26 кастрычнiка прэзiдэнт ЗША Джордж Буш падпiсаў закон аб узвядзеннi дадатковай агароджы на мяжы з Мексiкай даўжынёй 1100 кiламетраў. ЭСТОНIЯ ВЫКУПIЦЬ СВАЙГО ДРАЎЛЯНАГА БОГА Ў ПРЫВАТНIКА Мiнiстэрства навакольнага асяроддзя Эстонii вырашыла выкупiць самы стары дуб Тамме-Лаўры, якi называюць драўляным богам Эстонii, у прыватнiка. 680-гадовае дрэва, выява якога размешчана на адваротным баку купюры ў 10 крон, у свой час было набыта за 380 тысяч. Цяпер яго цана вырасла яшчэ на 20 тысяч. Дуб-патрыярх мае ў абхваце на ўзроўнi грудзей восем метраў. У 1970 годзе ў яго дупле быў знойдзены тайнiк эстонскiх «лясных братоў». АНГЛIЧАНЕ ВЫНАЙШЛI ГАЗIРАВАНУЮ ГАРЭЛКУ Англiчане наладжваюць выпуск газiраванай гарэлкi. Vodka O2 Sparkling Premium стане якасна новым прадуктам на сусветным рынку алкаголю. Распрацоўка новай тэхналогii, з дапамогай якой у гарэлку будуць дабаўляць бурбалкi, вялася паўтара года. Для такога эфекту будуць выкарыстоўваць не традыцыйны вуглякiслы газ, а кiсларод. Таму i назва прадукту сугучная хiмiчнай формуле кiслароду О2. Вытворцы абяцаюць, што моцнасць новага напою застанецца звычайнай — 40 градусаў. Праўда, эфект ад яго спажывання ўзмоцняць пузыркi газу i, магчыма, давядуць да 80 градусаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адмiнiстрацыя прэзiдэнта i ўрад РФ вырашылi, што рэзкага росту ўнутраных цэн на газ не будзе нi ў наступным, нi ў 2008 годзе. Затое ў 2009 годзе, па с |
|