Баклажаны з вiнаградам нармалiзуюць абменДоктар адкажа Раскажыце, якiя парады дае прафесар у галiне народнай медыцыны, траўнiк, жэньшэнявод Iосiф Iосiфавiч Кiсялёў пры парушэннi абмену рэчываў.Святлана В., Карэлiцкi раён. Абмен рэчываў можа парушыцца як у вынiку развiцця шэрагу захворванняў, так i з-за няправiльнага (залiшняга, недастатковага, непаўнацэннага) харчавання. Нармалiзацыя абмену рэчываў — працэс складаны i доўгi, якi ўключае ў сябе цэлы комплекс мерапрыемстваў (якаснае збалансаванае харчаванне, масаж, фiтатэрапiю i iнш.) Пры парушэннях абмену рэчываў, а таксама для яго прафiлактыкi народная медыцына раiць наступнае. Ужываць у ежу ў любым выглядзе баклажаны, вiнаград, агрэст, памiдоры, моркву. 10 грамаў сухой здробненай сыравiны агурочнiку лекавага (бурачника) залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць у тэрмасе 5 гадзiн, працадзiць, можна дадаць мёд. Прымаць па адной сталовай лыжцы тры разы на дзень. Адну сталовую лыжку сухога здробненага карэнiшча i травы дзьмухаўцу лекавага (одуванчика) залiць адной шклянкай вады, гатаваць 15 хвiлiн, настойваць пры хатняй тэмпературы 40—50 хвiлiн, працадзiць, давесцi аб’ём да пачатковага. Прымаць па адной сталовай лыжцы 3 разы на дзень. Маладое лiсце дзьмухаўцу ўзмацняе дзейнасць залоз унутранай сакрэцыi, рэгулюе страваванне, паляпшае абмен рэчываў. Лiсце выкарыстоўваюць як у выглядзе салаты, так i для прыгатавання соку, якi неабходна пiць па адной чайнай лыжцы 3—4 разы на дзень. 10 грамаў сухога здробненага лiсця грэцкага арэха залiць адной шклянкай гарачай вады, гатаваць 15 хвiлiн, настойваць пры хатняй тэмпературы 40 хвiлiн, працадзiць, давесцi аб’ём да першапачатковага. Пiць па адной сталовай лыжцы 3 разы на дзень. Адну сталовую лыжку свежай травы стрэлкi (пастушьей сумки) залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць адну гадзiну, працадзiць. Прымаць па 1/2 шклянкi 3 разы на дзень за 20 хвiлiн да яды. 15 грамаў здробненага карэнiшча пырнiку паўзучага залiць 2 шклянкамi халоднай гатаванай вады, настойваць 12 гадзiн, працадзiць. Пiць па 1/2 шклянкi 3 разы на дзень. Выцiснуць сок з крываўнiку звычайнага (тысячелистника), змяшаць па смаку з мёдам i спажываць па адной чайнай лыжцы 3 разы на дзень за 20—30 хвiлiн да яды. 4—5 сталовых лыжак здробненай надземнай часткi сунiц у перыяд цвiцення залiць адным лiтрам кiпеню, настойваць 2 гадзiны, працадзiць. Прымаць па 1/3 шклянкi 3—4 разы на дзень да яды. Адну сталовую лыжку хвашчу палявога залiць адной шклянкай кiпеню, ухутаць, настойваць 30 хвiлiн, працадзiць. Пiць па 1/4 шклянкi 4 разы на дзень да яды. Сок трыпутнiку (подорожника) прымаць па 1—2 сталовыя лыжкi 3 разы на дзень за 30 хвiлiн да яды. Выкарыстоўваць настой: 10 грамаў сухога здробненага лiсця трыпутнiку залiць адной шклянкай кiпеню, ухутаць, настойваць 30 хвiлiн, працадзiць. Прымаць па 2 сталовыя лыжкi 3 разы на дзень за 20 хвiлiн да яды. Чыстае семя лёну рэкамендавана прымаць штодзень ранкам i вечарам па адной чайнай лыжцы, запiваць малаком цi вадой. Адну сталовую лыжку сухiх кветак чаромхi залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць 30 хвiлiн, працадзiць. Прымаць па адной сталовай лыжцы 3 разы на дзень да яды. Адну сталовую лыжку здробненай травы спарышу залiць адной шклянкай кiпеню, ухутаць, настойваць 30 хвiлiн, працадзiць. Прымаць па 1—2 сталовыя лыжкi 3 разы на дзень да яды. Перад пачаткам лячэння абавязкова пракансультуйцеся са спецыялiстам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раскажыце, якiя парады дае прафесар у галiне народнай медыцыны, траўнiк, жэньшэнявод Iосiф Iосiфавiч Кiсялёў пры парушэннi абмену рэчываў |
|