21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Развязаць клубок жаночых хвароб

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На званкi адказвала галоўны акушэр-гiнеколаг Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, дацэнт, кандыдат медыцынскiх навук Святлана Дзмiтрыеўна ШЫЛАВА

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 14 і 15 лістапада.)

 — Алена Iосiфаўна, Нясвiжскi раён. Я званю не з пытаннем... Дазвольце выказаць падзяку кiраўнiцтву Лошыцкай урачэбнай амбулаторыi, дзе акушэры-гiнеколагi вельмi ветлiвыя, дзе кожная кансультацыя — з карыснымi парадамi...

— Вялiкi вам дзякуй за добрыя словы.

 — Людмiла Пятроўна, Салiгорск. Мая пляменнiца, якой зараз 15 гадоў, прайшла ў школе медагляд гiнеколага. Урач выявiў мастыт i даў накiрунак да мамолага ў Слуцк. Той выпiсаў лячэнне i нават не паглядзеў дзяўчынку. Я сама званiла доктару i пыталася, чаму ён прызначае прэпараты без папярэдняга агляду? Ён сказаў, што давярае гiнеколагу...

— Вы ведаеце, я магу прапанаваць у дадзеным выпадку толькi адно: няхай мацi дзяўчынкi патэлефануе ў зручны для яе час у рэдакцыю, i мы разбяромся ў сiтуацыi.

 — Кацярына, Маладзечна, 27 гадоў. Гiнеколаг сказала, што ў мяне ёсць эрозiя шыйкi маткi, хранiчны запаленчы працэс, непраходнасць матачных труб i параiла хутчэй выйсцi замуж, каб зацяжарыць i пазбавiцца гэтых праблем са здароўем...

— Дапусцiм, у вас ёсць хранiчны запаленчы працэс прыдаткаў маткi. Аднак на падставе чаго доктар прыйшоў да высновы, што ў вас ёсць непраходнасць труб?.. Я раю вам звярнуцца ў кабiнет паталогii шыйкi маткi, якi ёсць у кожнай жаночай кансультацыi. Любая жанчына ва ўзросце пасля 21 года з эрозiяй шыйкi маткi павiнна прайсцi вышэйназваны кабiнет, каб там удакладнiлi дыягназ i правялi лячэнне. Цяжарыць можна толькi пасля гэтага. Для ўдакладнення дыягназу пакажыцеся не толькi свайму акушэру-гiнеколагу, але i загадчыку жаночай кансультацыi.

 — Галiна, Любань. Дачка павiнна вось-вось нарадзiць. Цi можна раджаць дзе-небудзь у Мiнску на платнай аснове?

— Па вашаму пытанню я разумею, што вы няправiльна настройваеце сябе i дачку. Роды — фiзiялагiчны працэс, да якога трэба ставiцца з разуменнем. У нас, медыкаў, ёсць такi выраз — «фармiраванне нармальнай родавай дамiнанты». Гэты працэс залежыць i ад блiзкiх, i ад самой парадзiхi, якiя павiнны настроiцца на добры вынiк. Калi жанчына знаходзiцца ў стане стрэсу, то могуць быць любыя ўскладненнi. У Любанi працуюць добрыя ўрачы. Калi ж у жанчыны ёсць нейкiя ўскладненнi цяжарнасцi, паказаннi для выдачы ёй накiрунку ў медустановы «трэцяга» ўзроўню цi ў РНПЦ «Мацi i дзiця», то мясцовыя ўрачы выдадуць вам такi накiрунак.

 — Мiлена, Брэсцкая вобласць, 24 гады. У мяне першая цяжарнасць была пазаматачная, а другая завяршылася кесаравым сячэннем. Цi можна мне выкарыстоўваць для засцярогi ўнутрыматачную спiраль?

— Калi ў жанчыны ёсць матачны рубец, то гэта непажадана. Аднак калi прайшло два-тры гады пасля кесарава сячэння, то вы можаце прымяняць такi метад засцярогi. У любым выпадку доктар павiнен вас перад гэтым агледзець, ацанiць стан рубца i ўлiчыць паказаннi для выкарыстання такога метаду.

 — Iрына Анатольеўна, 45 гадоў, Мiнск. З нагоды гiперплазii эндаметрыя двойчы рабiлася гiстараскапiя з раздзельным дыягнастычным выскрабаннем. Пасля — лячэнне аргаметрылам паўгода. Гiперплазiя вырасла зноў i пасля выскрабання дозу павялiчылi i прызначылi на 10 месяцаў. Пакуль ультрагукавое даследаванне паказала, што ўсё нармальна. Урач сказала, што калi будзе рост, то мне прапануюць аблацыю або выдаленне маткi. А што вы параiце ў такiм выпадку?

— Рэцыдыў гiперплазii эндаметрыя маткi з’яўляецца паказаннем для выдалення маткi. Калi ў вас будзе рэцыдыў, то гаворка пойдзе не пра фонавы працэс, а пра перадракавы стан.

— Магчыма, спачатку варта паспрабаваць аблацыю?

— Гэты метад лячэння прадугледжвае змяншэнне слiзiстай эндаметрыя з дапамогай высокачастотнага току i мае свае процiпаказаннi.

— Значыць, трэба будзе iсцi на аперацыю?

— Пасля таго, як вы зробiце ўльтрагукавое даследаванне, вас накiруюць на выскрабанне, каб атрымаць гiсталогiю, якая пакажа, якiм будзе аб’ём аперацыi.

— Такiя аперацыi робяцца ў нас паспяхова?

— Паспяхова.

 — Марыя, Слуцк, 40 гадоў. Фiбрамiёма маткi. Цi можна з такiм дыягназам мець дзяцей? Цi ставяць на ўлiк?

— Вы павiнны наведаць акушэра-гiнеколага, якi не толькi ўдакладнiць ваш дыягназ, але i прызначыць адпаведнае лячэнне. Магчымасць выношвання i нараджэння дзiцяцi абумоўлена шэрагам абставiнаў, якiя павiнен улiчыць урач.

 — Галiна Паўлаўна, Мiнск. Дачка зацяжарала, што высветлiлася ў бальнiцы. А апынулася яна там з-за таго, што ў яе павысiлася тэмпература, абвастрыўся пiеланефрыт, на якi яна перахварэла ў 1,5 годзiка. Цi можа цяжарнасць выклiкаць такое абвастрэнне? I яшчэ: у яе адмоўны рэзус-фактар... Што тут можна параiць?

— Каб сапраўды дапамагчы вам i вашай дачцэ, прапаную звязацца са мной дадаткова праз рэдакцыю, па нумару папярэднiх званкоў — 287 18 29.

 — Мiкалай Мiхайлавiч, Расоны. Святлана Дзмiтрыеўна, дазвольце, калi ласка, падзякаваць вам за тое, што ўратавалi жыццё нашаму ўнуку, якому зараз 4 месяцы... Вы, канешне, памятаеце нас... Наша сям’я жадае вам здароўя, поспехаў у вашай нялёгкай працы i дабрабыту...

— ...Дзякуй вялiкi ўсiм урачам, якiя бралi ўдзел у ратаваннi вашага ўнука. Няхай расце здаровым i шчаслiвым!

 — Таццяна, Гродна, 25 гадоў. Мы з мужам абследавалiся ў Мiнску, у медцэнтры «Эмбрыа». Вiдавочных праблем у нас няма. Але вось ужо на працягу двух гадоў i цяжарнасцi няма. Скажыце, куды яшчэ нам трэба звяртацца?

— Вам трэба звярнуцца да ўчастковага гiнеколага, i калi будзе пастаўлены дыягназ бясплоднасцi, то вас накiруюць на кансультацыю i пры неабходнасцi — на лячэнне ў РНПЦ «Мацi i дзiця». Лячэнне ж будзе залежаць ад таго, што стала прычынай бясплоднасцi.

 — Алена Iванаўна, Смалявiцкi раён. Дачцэ — 19 гадоў. У яе назiраецца залiшнi рост валасоў на твары. Мы звярталiся да эндакрынолага, касметолага... А яшчэ ў дачкi штомесяц у сярэдзiне цыкла павышаецца тэмпература да 37,5 i трымаецца ўсю другую яго палову... Чым тут можна дапамагчы?

— Вам абавязкова трэба наведаць участковага гiнеколага, каб выключыць магчымасць узнiкнення i развiцця пухлiны яечнiкаў.

— Ёсць яшчэ адно, менш сур’ёзнае пытанне: я чула, што пры мiёмах, мастапатыi нельга ўжываць мёд...

— Прапусцiце, калi ласка, гэтыя чуткi мiма вушэй...

 — Валянцiна Васiльеўна, Гродзенская вобласць. Мне 55 гадоў. Хвалююць частыя прылiвы. Лягчэй становiцца, бадай, толькi ноччу.

— Якое лячэнне вам прызначае гiнеколаг?

— Прэпараты для заспакаення — настой валяр’яны, напрыклад, а таксама клiмаксан, клiмадынон. Але мне нiчога не дапамагае.

— Вы ўжываеце толькi гамеапатычныя прэпараты... Гiнеколаг павiнен выключыць магчымасць пухлiнных захворванняў. Калi няма процiпаказанняў, вам прызначаць замяняльную гармонатэрапiю на блiжэйшыя шэсць месяцаў, таму што ў вас — цяжкая форма клiмактэрычнага сiндрому. Гiнеколаг можа накiраваць вас у Гродна, на прыём да загадчыка кафедры акушэрства i гiнекалогii Гродзенскага медунiверсiтэта Ягоравай, якая падбярэ адпаведны прэпарат.

 — Марыя, Клецк, 26 гадоў. Як толькi я зацяжарала, павысiлася тэмпература — да 37,2 градуса. Два гады таму я нарадзiла, ужо завяршыла грудное выкормлiванне, але тэмпература не знiкае. Яе павышэнне я адчуваю па дрыжыках у любы дзень i час. Пяць месяцаў таму ў мяне выявiлi дысфункцыю яечнiкаў. Зрабiлi саскрабанне, але адказ пакуль не гатовы.

— Дачакайцеся, калi ласка, вынiку. Вы павiнны разумець у дадзеным выпадку, што без адказу нельга ўжываць гарманальную тэрапiю. А для далейшага ўдакладнення дыягназу вас павiнны накiраваць у радзiльны дом Мiнскай вобласцi.

 — Марыя, 38 гадоў. Я хацела б спытаць, чаму падчас праходжання экстракарпаральнага апладнення не выдаюцца бальнiчныя лiсты, асаблiва ў першыя днi працэдур, калi ўрачы рэкамендуюць абсалютны спакой?

— Калi падчас выканання ЭКА ёсць нейкiя ўскладненнi, гiнеколаг павiнен выдаць накiрунак у стацыянар на захоўванне цяжарнасцi. Калi ж цяжарнасць працякае без ускладненняў, то ў бальнiчным лiсце будзе адмоўлена.

— Але я маю на ўвазе тую стадыю, калi з першых дзён рэкамендуюць строгi рэжым...

— Гэта пытанне мы абмяркоўваем з тымi, хто вырашае сацыяльныя пытаннi. Плануецца ўвесцi змяненнi ў паказаннi для выдачы бальнiчных аб тым, каб на днi, калi праводзiцца ЭКА, жанчынам выдавалi бальнiчны лiст.

— Яшчэ такое пытанне: мне трэба рабiць дзве аперацыi па выдаленню субмукознай мiёмы i кiсты шыйкi. Цi можна аб’яднаць iх?

— Калi ў вас ёсць субмукозная мiёма маткi i вам прапануюць аперацыю з захаваннем маткi як органа, то вы спачатку павiнны пралячыць кiсты ў кабiнеце шыйкi маткi — амбулаторна, а пасля пайсцi на гiстэрарэзектаскапiю, уласна аперацыйнае ўмяшанне з нагоды выдалення мiёмы. Калi ж вам прапанавалi б аперацыю па выдаленню маткi, то адразу выдалiлi б i шыйку. Больш эфектыўнай у вашым выпадку будзе лазератэрапiя або крыядэструкцыя, а ўсе iншыя працэдуры могуць прывесцi да разрываў шыйкi маткi ў родах.

 — Алена, Смаргонь. Мне 40 гадоў i мужу, дарэчы, таксама. У нас трое дзяцей — 20, 18 i 15 гадоў. Дзецi дарослыя, а ў нас дом, машына ёсць, хочацца маленькага паняньчыць, але ж муж кажа, што мы старыя ўжо... Цi мае ён рацыю?

— Асабiста я скажу вам за чацвёртае дзiця толькi «дзякуй». У такiм узросце можна раджаць. Папярэдне прайдзiце абследаванне: вы — у акушэра-гiнеколага, муж — ва ўролага. Калi ўсё нармальна са здароўем, можна планаваць цяжарнасць.

 — Вольга, Вiцебская вобласць. Мы з мужам хочам дзiця. Вось ужо месяцы чатыры як у нас нiчога не атрымлiваецца...

— Колькi гадоў вам i мужу?

— 21 i 26.

— Вы разам абследавалiся?

— Не.

— Дыягназ бясплоднасцi ставiцца ў тых выпадках, калi пара жыве без засцярогi на працягу года. Вам асабiста неабходна наведаць акушэра-гiнеколага, мужу — уролага i абодвум — тэрапеўта. Гэта робiцца для таго, каб цяжарнасць наступiла на спрыяльным фоне. Наогул для прафiлактыкi спадчынных захворванняў, парокаў развiцця ў дзяцей Мiнiстэрства аховы здароўя выдала пастанову, паводле якой усе, хто бярэ шлюб, маюць права прайсцi абследаванне ў медыцынскiх установах.

 — Святлана, Маладзечна. Чым пагражае матка маленькiх памераў i адсутнасць менструальнага цыклy на працягу двух гадоў? Цi можа гэта быць звязана памiж сабой?

— Неабходна ўстанавiць прычыну знiкнення месячных. Звярнiцеся да гiнеколага-эндакрынолага, каб высветлiць гэта. Змяншэнне маткi, канешне, можа быць звязана з адсутнасцю месячных, паколькi орган працуе не так, як належыць.

Запiсала Святлана БАРЫСЕНКА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На званкi адказвала галоўны акушэр-гiнеколаг Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, дацэнт, кандыдат медыцынскiх навук Святлана Дзмiтрыеўна Ш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика