21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Блаcлавiце, добрыя людзi, жанiха ў дарогу збiраць»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

Народная энцыклапедыя

(Працяг. Пачатак у нумары за 15 лістапада.)

Званы — званочкi

Званы ў шматлiкiх культурах розных народаў свету сталi iнструментам, голас якога збiраў народ i быў надзелены сакральнымi i рытуальнымi функцыямi. Званы былi запазычаны ў Еўропе i ўвайшлi ў культуру ўсходнiх славян даволi позна, прыблiзна ў X—XIII стагоддзях, але яны арганiчна ўпiсалiся ў iх абрадавае жыццё. У народнай культуры званы сталi сiмвалiзаваць генетычную памяць i папярэджанне аб магчымай бядзе.

 Часам званы мелi сваё iмя, як чалавек; асобныя часткi iх таксама называлi часткамi цела чалавека: «тулава», «аплечча», «язык». Пра гукi, якiя падавалi званы, казалi, як пра чалавечы голас.

 На званiцы заўсёды быў званар, якi валодаў высокiм майстэрствам i ведаў шмат прыказак. Але ў народзе iснавала перакананасць, што званы могуць званiць i без званара, калi ў вёсцы жыве народ праведны, а званы жадаюць папярэдзiць яго аб хуткай небяспецы; верылi, што перад пажарам, градам, эпiдэмiяй цi iншымi пагрозамi званы «пяюць» самi.

 У народзе захавалася па- данне пра тое, што званы, быццам чалавек, выбiраюць месца, дзе будуць вiсець. I калi перанесцi звон, ён усё роўна вернецца на першапачатковае месца, толькi жыхары будуць пакараны за такiя дзеяннi.

 Iснуе шмат паданняў, дзе гаворыцца, што званы «прадчувалi» наблiжэнне небяспекi: напады ворагаў, якiя маглi абразiць царкву i званы, i тады горад разам з жыхарамi «сыходзiў» пад зямлю, а на месцы былога паселiшча ўтваралiся возера, гара цi пачынала бiць крынiца. У некаторых паданнях такi сыход пад зямлю тлумачыцца як пакаранне мясцовых жыхароў за грахi i бязвер’е.

 Званы сталi атрыбутам хрысцiянскага богаслужэння i атрымалi статус сакральнай рэчы. Яны запрашалi на набажэнства i сiмвалiзавалi чысцiню, праведнасць i святасць. Таму, калi званы падалi са званiцы, давалi трэшчыну, гучалi страшэнна i глуха, лiчылася, што на званiцы прысутнiчаюць грэшнiкi, званы вылiты на «грахоўныя» грошы цi з удзелам грэшнiкаў (забойцаў, прадстаўнiкоў iншага веравызнання i г.д.).

 Гук званоў асацыiраваўся з чалавечай мовай. Таму ў народнай магii чалавека, якi быў нямы, вадзiлi да званоў, бо лiчылi, што з першым ударам званоў у вялiкiя царкоўныя святы, да яго вернецца здольнасць размаўляць. З той жа мэтай хворага чалавека паiлi вадой, у якой мылi «языкi» званоў.

 Перазвон званоў у народнай культуры атрымаў таксама негатыўную афарбоўку. Аб плётках цi дрэнных навiнах, якiя расказваў чужы, заезджы, чалавек, казалi так: «быццам саборныя званы звонiць».

 Асацыяцыя званоў з плёткамi, чуткамi, навiнамi, якiя разносяцца, як вецер, пакладзена ў аснову абраду, якi выконвалi пры вырабе новых званоў. Для гэтага за некалькi дзён перад пачаткам адлiвання званоў майстры павiнны былi «разнесцi» некалькi самых непрадказальных i незвычайных «навiн». Лiчылася, чым далей «распаўсюдзяцца» гэтыя плёткi, тым мацней i званчэй будзе «голас» новых званоў.

 Лiчылася, што той момант, калi звоняць званы, асаблiва спрыяльны для пачатку адказных спраў у доме i гаспадарцы, для магiчных i рытуальных дзеянняў.

 Часам званы асацыiравалiся з бiццём сэрца. У любоўнай магii выконвалi наступны абрад: дзяўчаты мылi крынiчнай вадой языкi званоў i пры гэтым казалi: «як вашы сэрцы б’юцца-разбiваюцца, так i сэрца майго дружкi (iмя хлопца) па мне бiлася-разбiвалася».

 Лiчылася, што з дапамогай званоў можна даведацца, хто злодзей. На Вiцебшчыне лейцы скрадзенай кабылы прывязвалi да званоў, казалi, што злодзей з’явiцца сам i прывядзе кабылу, таму што будзе яму дрэнна пры кожным удары званоў.

 Паўсюдна iснаваў звычай у вялiкiя царкоўныя святы званiць па злодзеях, як па памерлых людзях.

 У каталiкоў асаблiва распаўсюджаны звычай «будзiць» пладовыя дрэвы ў час гучання званоў у Страсную суботу.

 Лiчылася, што ў гэты дзень вада ў рэках i азёрах набывала лекавую сiлу, таму што пасля двухтыднёвай «маўклiвасцi» ў Страсную суботу «адвязвалi» званы.

 Паўсюдна асаблiвую прадуцыравальную i аднаўленчую сiлу надавалi гучанню званоў на Вялiкдзень. Калi на Вялiкдзень пачуеш званы, неабходна тройчы сказаць: «Хрыстос уваскрос, а маёй сям’i здароўя, майму дому багацце, майму полю ўраджай. Амiнь».

 З надзеяй на хуткi шлюб пры першым удары званоў дзяўчаты шапталi: «Хрыстос уваскрос, а мне жанiха. Амiнь». Цi так: «Воскресенье Христово! Пошли мне жениха холостого, в чулчонках да в порченках!»; «Дай Бог жениха хорошего, в сапогах да с колошами, не на корове, а на лошади!».

 Гукi званоў успрымалiся нашымi продкамi як дабратворная, выратавальная сiла, якая ратуе чалавечыя душы. У памяць па памерлай жанчыне званiлi двойчы, па мужчыне — тройчы.

 Па памерламу чалавеку неабходна было званiць некалькi разоў: адразу ж пасля яго смерцi, пры вынасе нябожчыка з хаты, пры апусканнi труны ў магiлу.

 Званiлi ў званы, калi чалавек памiраў у агонii, каб тым самым дапамагчы яму адысцi ў свет продкаў.

 Лiчылася, калi ўначы званы маўчаць, на званiцы збiраюцца чэрцi i iншая невядомая сiла. Таму iснавала строгая забарона наведвацца па начах на званiцу. Кожны, хто парушыць гэту забарону, памрэ.

 Гукi званоў часам выкарыстоўвалi, каб разагнаць градавыя хмары. Гэты «абавязак» сяляне ўскладалi на званара i каралi апошняга, калi град усё ж такi знiшчаў ураджай.

 Паўсюдна ў час вянчання сваякi маладых прасiлi доўга званiць у званы, каб адагнаць нячыстую сiлу на доўгiя гады сямейнага жыцця маладой пары.

 Згодна з народным павер’ем, сумеснае жыццё маладых будзе нядоўгiм, калi ў момант iх ад’езду з храма пасля вянчання зазвiняць званы, запрашаючы на вячэрняе набажэнства.

 Таксама звон па памерлым чалавеку, пачуты вясельнай працэсiяй, не прадказвае iм шчаслiвага i доўгага жыцця.

 У народнай медыцыне гукi званоў лiчылiся дзейсным сродкам пры лячэннi шматлiкiх хвароб. Iснавала шмат абрадаў, калi хворых прыводзiлi ў вялiкiя царкоўныя святы, каб яны пачулi першы ўдар званоў, бо лiчылася, што нячыстая сiла ў гэты момант «слабее, памiрае i выпускае» са сваiх рук душу хворага чалавека. Такiм спосабам лячылi лiхаманку, спалохi, сурокi, псоты.

 У народзе ад пакалення да пакалення перадавалася правiла лiчыць удары званоў на Дабравешчанне: першы ўдар слухалi, пасля другога — хрысцiлiся, пасля трэцяга — кланялiся. Такiя дзеяннi тлумачылi так: першы ўдар званоў прыводзiць нячыстую сiлу ў стан анямення, другi — прымушае яе кiдацца на ўсе бакi, трэцi — знiкнуць назаўсёды.

 Паўсюдна лiчылася, што гукi званоў ачышчаюць зямлю ад брыдоты, псоты, «забiваюць» нячыстую сiлу. З той жа мэтай усходнiя славяне выкарыстоўвалi званочкi як у абрадавым, так i ў паўсядзённым жыццi. Званочкамi ўпрыгожвалi касцюмы ражаных, маскi, чучалы.

 Маленькiя званочкi прымацоўвалi да збруi, каб па дарозе не здарылася нiчога дрэннага нi з жывёлай (канём), нi з ездакамi.

 Званочкi, бразгалкi сталi абавязковымi для ўпрыгажэння вясельнага поезда.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Званы ў шматлiкiх культурах розных народаў свету сталi iнструментам, голас якога збiраў народ i быў надзелены сакральнымi i рытуальнымi функцыямi. Зва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика