Граната... трапiла ў аднакласнiцу
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Шаркаўшчыне на стадыёне падчас заняткаў па фiзкультуры вучань 9 класа мясцовай школы выпадкова трапiў гранатай у аднакласнiцу.
Спартыўны прадмет — гранату — хлопец кiдаў, каб выканаць адпаведны нарматыў, а дзяўчына бегала па дарожцы стадыёна. Як паведамiлi «Звяздзе» ў праваахоўных органах, вучанiца пасля iнцыдэнту была шпiталiзавана. Вядзецца следства. Не выключаецца, што настаўнiк, якi праводзiў заняткi, будзе адказваць за гэты выпадак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Шаркаўшчыне на стадыёне падчас заняткаў па фiзкультуры вучань 9 класа мясцовай школы выпадкова трапiў гранатай у аднакласнiцу |
|