I бухты дроту...
Жыхар вулiцы Камбайнавай вырашыў разжыцца на скупцы металалому як каляровага, так i чорнага, i арганiзаваў гэту справу, як кажуць, на шырокую нагу.
I вось ён i яшчэ адзiн гамяльчанiн нядаўна везлi партыю (дзве тоны медзi i алюмiнiю) у Расiю. Ды на гэты раз — няўдача: грузавiк быў спынены работнiкамi мiлiцыi. У гаражы «бiзнэсмена» было выяўлена каля чатырох тон чорнага i звыш дзесяцi тон каляровага металу. I што цiкава: тут знаходзiлася некалькi бухтаў алюмiнiевага дроту ў прамасленай паперы, якi яшчэ ў вытворчасцi нiдзе не выкарыстоўваўся. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Падпольны «мiнi-завод» Супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Полацкага ГАУС у доме 25-гадовага беспрацоўнага мясцовага жыхара знайшлi цэлы мiнi-завод па вырабу фальшывых спiртных напояў. Канфiскавалi дзесяткi бутэлек фальшывага вiна «Летнi вечар», «Водар мяты», падробны каньяк, а таксама каньячны i этылавы спiрт, i ўсё неабходнае для вырабу алкагольнай прадукцыi. У прыватнасцi «машынкi» для закручвання пробак, 1500 фальшывых акцызных марак РБ, 700 — РФ, 1400 этыкетак, вiнную i гарэлачную тару. А яшчэ 250 ёмiстасцяў з-пад этылавага спiрту. Аляксандр ПУКШАНСКI. Вып’юць i закураць У Баранавiцкiм раёне зноў абакралi вясковы магазiн — на гэты раз у Малахоўцах. Зладзеi адключылi сiгналiзацыю, выламалi краты ў акне i апынулiся ў магазiне. Зрабiлi гэта хутчэй за ўсё выпiвохi, бо найперш звярнулi ўвагу на гарэлку, вiно, каньяк. Прыхапiлi i чым прыкурыць, а заадно i 450 пачкаў цыгарэт. Сымон СВIСТУНОВIЧ. Страцiў пiн-код — страцiў грошы Беспрацоўны жыхар Оршы страцiў разам з канвертам пiн-код рахунка ў ААБ «Беларусбанк». Невядомы, якi раптам атрымаў такi «падарунак», зняў з рахунка аршанца 220 тысяч рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКI. Злачынства ў бальнiцы У Шумiлiнскi РАУС звярнуўся загадчык аддзялення Шумiлiнскай цэнтральнай раённай бальнiцы — невядомыя трапiлi ў буфет гэтай медустановы i ўчынiлi крадзеж прадуктаў харчавання i кандытарскiх вырабаў на агульную суму 341,5 тысячы рублёў. Злачынства ўчынiлi школьнiкi 1992, 1994 i 1995 гадоў нараджэння. Яны «зайшлi» ў буфет праз аконную раму. Аляксандр ПУКШАНСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар вулiцы Камбайнавай вырашыў разжыцца на скупцы металалому як каляровага, так i чорнага, i арганiзаваў гэту справу, як кажуць, на шырокую нагу |
|