21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сальма Хаек нарадзiлася ва Украiне?

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раман КОСЦIН

або Восень — час змрочных сюжэтаў

У Мiнску ў чарговы раз пройдзе эксклюзiўны паказ фiльмаў у рамках праекта «КIНАфармат 4х4». З 16 па 19 лiстапада ў кiнатэатрах «Аўрора», «Мiр», «Перамога» i «Цэнтральны» гледачы ўбачаць чатыры яркiя фiльмы, якiя ўдзельнiчалi i былi адзначаны рознымi прызамi на прэстыжных мiжнародных кiнафестывалях.

Меладрама «Шум мора» знята ў Iспанii рэжысёрам Бiгасам Луна.

Улiс, выкладчык лiтаратуры, прыязджае на работу ў школу маленькага прыморскага гарадка. Ён закахаўся ў юную Марцiну, якая, зачараваная яго гiсторыямi аб далёкiх краiнах, адказвае яму ўзаемнасцю. Маладыя людзi жэняцца, i ў iх нараджаецца дзiця. Аднойчы Улiс, пайшоўшы на рыбалку, знiкае. Марцiна, застаўшыся з дзiцем, не спадзеючыся на тое, што Улiс жывы, выходзiць замуж за багатага чалавека. Праз некалькi гадоў Улiс вяртаецца.

У фiльме знялiся: Жордзi Мола, Леанор Уотлiнг, Эдуард Фернандэс.

Адразу тры галоўныя прызы на МКФ у Каньяку (Францыя) удастоена французская крымiнальная драма «Справа густу». Аўтар сцэнарыя i рэжысёр — Бернар Рап.

Фрэдэрык Дэламонт— паспяховы магнат. Яму ўжо за пяцьдзесят, ён на вяршынi свайго поспеху, удачлiвы, але крыху церпiць ад фобii. Аднойчы ў рэстаране ён знаёмiцца з Нiкаля Рыўерам. Фрэдэрык прапаноўвае яму вялiкую зарплату, каб той стаў яго асабiстым дэгустатарам. Тое, што пачыналася як невялiкая гастранамiчная прыгода, неўзабаве стане намнога больш небяспечнай гульнёй для абодвух мужчын...

У галоўных ролях: Бернар Жырадо, Жан-П’ер Лоры, Флоранс Томасэн, Чарльз Бурлiнг.

...Украiна, 1943 год. Снежная завея. Па лесе блукаюць галодныя, абмарожаныя i абадраныя эсэсаўцы са скандынаўскай дывiзii «Вiкiнг». Акружаныя савецкiмi войскамi ў лесе, яны натыкаюцца на пустую хатку, дзе яшчэ не патухла печка. Хатка замецена снегам. У падвале эсэсаўцы знаходзяць маленькую труну з надпiсам «Марыя»...

Так пачынаецца новы шведскi фiльм жахаў «30 дзён да свiтанку», створаны рэжысёрам Андэрсам Банке i ўдастоены на МКФ фантастычных фiльмаў галоўнага прыза.

У фiльме здымалiся: Петра Нiльсен, Грэтэ Хаўнескёльд, Элема Оберг, Йонас Карлстром, Нiклас Гронберг.

Заслугоўвае ўвагi i новая чорная кiнакамедыя «101 Рэйк’явiк», створаная сумесна кiнамайстрамi Данii, Нарвегii, Францыi i Iсландыi. Рэжысёр — Балтазар Кармакур.

У карцiне расказваецца гiсторыя беспрацоўнага гультая, якi жыве ў кватэры мацi ў 101-м раёне на ўскрайку Рэйк’явiка i нi да чога не iмкнецца. I толькi выпадковая сустрэча з настаўнiцай танцаў прымушае яго перагледзець свае жыццёвыя пазiцыi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
або Восень — час змрочных сюжэтаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика