21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фрэйзер адлятае, але абяцаў вярнуцца

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Шайбу, шайбу!

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па хакею Курт Фрэйзер адпраўляецца за акiян да сваёй сям’i, але не палохайцеся: у пачатку снежня ён вернецца ў Мiнск i працягне працу з беларускiмi хакеiстамi.

— Мне ж трэба пабачыцца з роднымi, — растлумачыў настаўнiк. — Хачу праверыць, як там мае тры сыны: яны ж усе займаюцца хакеем. Магчыма, iм трэба дапамагчы. Хацеў бы сустрэцца з Гленам Хэнланам i ўзяць у яго некалькi парад. Планую пабачыць гульню Мiхаiла Грабоўскага i Андрэя Касцiцына, каб ведаць iх магчымасцi, а яшчэ паспрабую даказаць Руслану Салею, што ён патрэбны беларускай камандзе на чэмпiянаце свету. Праўда, аднаго яго жадання недастаткова: трэба, каб «Фларыда» не выйшла ў плэй-оф НХЛ.

— Вы ўжо азнаёмiлiся з некаторымi сваiмi падначаленымi. Кагосьцi з iгракоў можаце выдзелiць?

— Так. Я наведаў матчы расiйскай суперлiгi i паглядзеў на беларускiх легiянераў. Яны з ахвотай далучацца да зборнай. Бачыўся i з галкiперам Андрэем Мезiным. Ён, праўда, тады не стаяў у варотах «Салавата Юлаева». Некаторых хакеiстаў я змог ацанiць на Еўравыклiку ў Нарвегii. З маладых iгракоў выдзелiў бы Рамана Гарбаконя (жлобiнскi «Металург») i Паўла Чарнавока (наваполацкi «Хiмiк-СКА»). Асаблiва мне спадабалася, як гулялi Алег Антоненка i Дзмiтрый Дудзiк (мiнскае «Дынама»), Аляксей Страхаў (мiнскi «Керамiн»), Яўген Есаулаў («Гомель»). На жаль, не ўдалося праверыць iгракоў мiнскага «Юнацтва», бо яны не змаглi паехаць у Нарвегiю з-за падрыхтоўкi да Кантынентальнага кубка. Наогул я паспрабую, калi вярнуся ў Беларусь, праглядзець як мага больш матчаў нацыянальнага чэмпiянату, бо ўпэўнены, што зборнай патрэбны i новыя моцныя iгракi. Трэба знайсцi i надзейнага другога варатара.

— На этапе Еўравыклiку ў Нарвегii ў саставе беларусаў не было нiводнага прадстаўнiка НХЛ i расiйскай суперлiгi. Аднак зборная выступiла годна (заняла другое месца), але ўступiла ў двух матчах з даволi невялiкiм адрывам (нарвежцам у авертайме 3:4 i датчанам 1:2). У чым прычына гэтых паражэнняў?

— Лепей прайграць там, чым на чэмпiянаце свету (усмiхаецца). Галоўнай мэтай было не выйграць у турнiры, хоць i гэта не перашкодзiла б, а пазнаёмiцца з iгракамi i зразумець, на што яны здатныя. Так, мы прайгравалi, але тыя сустрэчы аказалiся карыснымi спарынгамi для нас. Стала зразумела, што асаблiва трэба працаваць над гульнёй у трэцiм перыядзе. Патрэбна больш практыкi.

— Ужо вядома, з якiмi зборнымi яе магчыма атрымаць напярэдаднi чэмпiянату свету ў Маскве? Пры Глене Хэнлане праводзiўся таварыскi матч з канадцамi...

— Каляндар ужо састаўлены. У снежнi адбудзецца збор у Чэхii, у лютым возьмем удзел у турнiры ў Гомелi, дзе згуляем з канадцамi, латышамi i адным з клубаў расiйскай суперлiгi. У красавiку, на фiнiшнай прамой да чэмпiянату праверым свае сiлы ў матчы супраць Iталii i Славенii (на выездзе) i Нарвегii (дома).

— Якiя задачы ставяцца нацыянальнай зборнай на першынстве свету-2007?

— Трэба выступiць лепей, чым у Рызе (там беларусы занялi шостае месца).

— А што для гэтага трэба?

— (задумваецца) Канешне, каб гулялi ўсе беларускiя хакеiсты з НХЛ, беларускiя легiянеры з Расii, моцныя iгракi з чэмпiянату Беларусi i ўдача.

— Паводле вашых слоў, праца з нашай камандай вас зацiкавiла як магчымасць больш даведацца аб еўрапейскiм хакеi. Ужо зрабiлi для сябе нейкiя адкрыццi?

— Канешне. У Паўночнай Амерыцы хакей больш кантактны, iгракi больш падрыхтаваныя фiзiчна, а ў еўрапейскiм — выкарыстоўваюцца iншыя якасцi, тут больш выдаленняў.

— Вы задаволеныя той «гаспадаркай», што пакiнуў Глен Хэнлан?

— Ён заклаў цудоўную базу, але i беларускiя iгракi вельмi здатныя да навучання.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па хакею Курт Фрэйзер адпраўляецца за акiян да сваёй сям’i, але не палохайцеся: у пачатку снежня ён вернецца ў Мiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика