Спаборнiчалi службовыя сабакi
Упершыню ў Беларусi прайшоў адкрыты чэмпiянат Беларускага фiзкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» па службоваму мнагаборству кiнолагаў i iх гадаванцаў, арганiзаваны Цэнтрам спецыяльнай падрыхтоўкi таварыства «Дынама».
У рамках чэмпiянату сваё майстэрства прадэманстравалi супрацоўнiкi ўсiх ведамстваў-заснавальнiкаў БФСТ «Дынама», спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС РБ, служба бяспекi Прэзiдэнта Беларусi, каманда Мiнiстэрства абароны РБ, служба авiяцыйнай бяспекi i рэжыму Дэпартамента па авiяцыi Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый. Менавiта ў гэтых ведамствах сабакi аказваюць неацэнную дапамогу ў затрыманнi злачынцаў, пошуку мiн i выбуховых рэчываў, знаходжаннi наркотыкаў, садзейнiчаннi раскрыццю ўмоўных злачынстваў. У пошуку выбуховых рэчываў — перамога за камандай унутраных войскаў МУС РБ. У асабовым першынстве па пошуку наркатычных сродкаў на вышэйшую прыступку п’едэстала ўзнялася прапаршчык пагранiчных войскаў Жанна Мамонава з бельгiйскай аўчаркай па мянушцы Аiша. Таццяна СМАЛЕНСКАЯ, прэс-служба БФСТ «Дынама».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў Беларусi прайшоў адкрыты чэмпiянат Беларускага фiзкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» па службоваму мнагаборству кiнолагаў i iх гадав
|
|