Максiмаў вяртаецца?Спорт-тайм Новым галоўным трэнерам футбалiстаў мiнскай каманды «Дынама» можа стаць украiнскi спецыялiст Юрый Максiмаў. Нагадаем, што Максiмаў ужо працаваў у мiнскiм «Дынама» другiм трэнерам у 2005 годзе пры Аляксандры Рабаконi.Высакародны Брыгс дасць шанц Ляховiчу Чэмпiён у суперцяжкай вазе па версii WBO Шэнан Брыгс, якi заваяваў пояс у паядынку з выхаванцам вiцебскай школы бокса Сяргеем Ляховiчам, вырашыў праявiць высакародства. Амерыканец не супраць матча-рэваншу з экс-чэмпiёнам, бо той, з’яўляючыся ўладальнiкам тытула, згадзiўся даць магчымасць здабыць званне мацнейшага. Праўда, Брыгс плануе даць шанц Ляховiчу яшчэ i таму, што ўпэўнены: толькi так ён дакажа сваю перавагу над беларусам, якi ледзь не выйграў у яго — Белы воўк лiдзiраваў да дванаццатага раунда. Мiнiмальны адрыў Пасля чарговага тура ў Адкрытым чэмпiянаце Беларусi па хакею лiдзiруе мiнскi «Керамiн» (51 ачко), якi днямi разграмiў «Вiцебск» — 3:0. Аднак адрыў ад блiжэйшага сапернiка, «Юнацтва», скарацiўся да аднаго ачка. Вынiкi астатнiх матчаў: «Юнацтва» (Мiнск) — «Металург» (Жлобiн) — 5:1, «Хiмвалакно» (Магiлёў) — «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — 4:2, «Сокал» (Кiеў) — «Нёман» (Гродна) — 4:3, «Гомель» — «Брэст» — 2:1. Хакеры дабралiся да допiнгу Зладзеi ўзламалi камп’ютарную сетку антыдопiнгавай лабараторыi ў Шатне-Малабры (Францыя) i атрымалi доступ да сакрэтнай iнфармацыi. Палiцыя занялася раскрыццём гэтай справы, мэта якой — дыскрэдытаваць аўтарытэтнае агенцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новым галоўным трэнерам футбалiстаў мiнскай каманды «Дынама» можа стаць украiнскi спецыялiст Юрый Максiмаў. Нагадаем, што Максiмаў ужо працаваў у мiнс |
|