Шведскi трэнер можа адпомсцiць за пройгрыш на Алiмпiядзе ў Солт-Лэйк-Сiцi
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! У пятнiцу ў сталiчным Палацы спорту стартуе паўфiнал Кантынентальнага кубка, адзiнага турнiру для еўрапейскiх хакейных клубаў. Спаборнiчаць будуць мiнскае «Юнацтва», зальц-бургскi «Рэд Бул», кiеўскi «Сокал» i сатпаеўскi «Казахмыс».Некаторых сапернiкаў трохразовыя чэмпiёны Беларусi ўжо ведаюць: украiнскi клуб выступае ў Адкрытым першынстве краiны, з казахскiмi iгракамi сустракалiся на чэмпiянаце свету. А што датычыцца аўстрыйцаў, то тут балельшчыкаў зацiкавiць той факт, што трэнерам «Рэд Була» з’яўляецца Хардзi Нiльсан. Ён, нагадаю, узначальваў на зiмовай Алiмпiядзе-2002 зборную Швецыi, а яе наша дружына перагуляла ў чвэрцьфiнале (рашаючую шайбу закiнуў абаронца Уладзiмiр Копаць, якi зараз выступае за «Юнацтва»). Так што матч з беларусамi для Нiльсана будзе вельмi прынцыповым, улiчваючы, што далей праходзiць адна каманда. Аднак напружанай абяцае быць i гульня супраць «Казахмыса»: нездарма ж гаспадары паставiлi сустрэчу з чэмпiёнам Казахстана i ўладальнiкам Кубка краiны на апошнi дзень турнiру, 19 лiстапада. «Сюрпрыз» можа прыпаднесцi i «Сокал», каб даказаць сваiм чыноўнiкам патрэбу фiнансавай дапамогi для развiцця хакея ва Украiне. Паводле слоў дырэктара клуба «Юнацтва-Мiнск» Сяргея Саланца, было вельмi цяжка атрымаць права правесцi паўфiнал Кантынентальнага кубка ў Мiнску: дапамог статус горада i беларускай зборнай у свеце. Галоўная мэта каманды — паўтарыць, а лепей пераўзысцi подзвiг «Гомеля», якi заняў другое месца ў сезоне 2003/2004. Праўда, важна i набраць залiковыя ачкi, i палепшыць свой рэйтынг: калiсьцi «Юнацтва» было ў 3-й сотнi клубаў, а зараз — на 94-м месцы. Аб гатоўнасцi каманды перад турнiрам расказаў яе капiтан Сяргей Ярковiч: — Рыхтуемся да матчаў, а наколькi добрая ў нас форма пакажуць вынiкi выступлення. Каб перамагчы, патрэбна ўсiм iгракам cціснуцца ў кулак, на сто працэнтаў выкласцiся i варатару, i абаронцам, i нападаючым. Паспрабуем дома парадаваць балельшчыкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнiцу ў сталiчным Палацы спорту стартуе паўфiнал Кантынентальнага кубка, адзiнага турнiру для еўрапейскiх хакейных клубаў. Спаборнiчаць будуць мiн |
|