Шматдзетным i маладым сем’ям плануецца аказваць дапамогу ў пагашэннi няльготных жыллёвых крэдытаў
Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi сумесна з Мiнiстэрствам фiнансаў падрыхтавала праект указа Прэзiдэнта, якi прадугледжвае прадастаўленне маладым i шматдзетным сем’ям фiнансавай падтрымкi дзяржавы ў пагашэннi запазычанасцi па няльготных крэдытах, выдадзеных банкамi на будаўнiцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў Мiнбудархiтэктуры.
Атрымаць такую падтрымку змогуць маладыя i шматдзетныя сем’i незалежна ад узроўню iх даходу, якiя стаяць на ўлiку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, або якiя стаялi на такiм улiку на дату заключэння з банкам крэдытнага дагавора. Права на атрыманне фiнансавай падтрымкi дзяржавы плануецца пашырыць таксама на маладыя i шматдзетныя сем’i з лiку замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi рэспублiкi i якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. «Гэта катэгорыя асоб нараўне з грамадзянамi Беларусi карыстаецца правам на атрыманне льготных крэдытаў на будаўнiцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля», — растлумачылi ў мiнiстэрстве. Прадугледжваецца, што маладыя сем’i пры нараджэннi першага дзiцяцi або пры наяўнасцi аднаго непаўналетняга дзiцяцi атрымаюць дапамогу ў памеры 20 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму, пры нараджэннi другога дзiцяцi або пры наяўнасцi двух непаўналетнiх дзяцей — 40 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму. Шматдзетныя сем’i з трыма i больш непаўналетнiмi дзецьмi атрымаюць сродкi ў памеры 50 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму. Як падкрэслiлi спецыялiсты Мiнбудархiтэктуры, для эфектыўнага выкарыстання бюджэтных рэсурсаў права на атрыманне фiнансавай падтрымкi дзяржавы ў пагашэннi запазычанасцi па няльготных крэдытах на будаўнiцтва або куплю жылля прапаноўваецца прадастаўляць толькi тым сем’ям, што не атрымлiвалi льготных крэдытаў на гэтыя мэты. На працягу блiжэйшага часу дакумент будзе накiраваны на ўзгадненне ўсiм зацiкаўленым органам, дадалi ў мiнiстэрстве.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi сумесна з Мiнiстэрствам фiнансаў падрыхтавала праект указа Прэзiдэнта, якi прадугледжвае прадастаўленн
|
|