Увядзенне абмежаванняў на выезд беларусаў на работу за межы рэспублiкi немэтазгодна
БЕЛТА
Увядзенне цяпер пэўных абмежаванняў на выезд грамадзян Беларусi на работу за межы рэспублiкi немэтазгодна. Аб гэтым на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў паведамiў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык.
Разам з тым, падкрэслiў ён, неабходна ўпарадкаваць працэс самастойнага выезду беларусаў для працаўладкавання за межы краiны. Мiнiстэрству ўнутраных спраў трэба наладзiць улiк такiх грамадзян. Паводле ацэнкi, 180 тыс. чалавек працуюць за межамi рэгiёну пражывання на тэрыторыi Беларусi або за межамi краiны без рэгiстрацыi сваёй занятасцi. За мяжу выязджаюць на заработкi прыкладна 117 тыс. беларусаў, у тым лiку 98 тыс. — у Расiйскую Федэрацыю. «Паколькi большасць грамадзян самастойна выязджаюць у Расiю на заработкi, неабходна распрацаваць сiстэму iх улiку, — сказаў Уладзiмiр Патупчык. — Рэвалюцыйных мер не плануецца — тое, што людзi працуюць за мяжой, маюць даход, атрымлiваюць новыя навыкi i асвойваюць сучасныя тэхналогii, можна разглядаць як пазiтыўны працэс. Тым больш што выплата страхавых узносаў у добраахвотным парадку дасць магчымасць мець гарантыi пенсiённых выплат пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсiённага ўзросту». У Беларусi неабходна прыняць меры па стварэнню ўмоў для уключэння ў эканамiчную дзейнасць незанятых грамадзян непасрэдна ў краiне, сказаў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увядзенне цяпер пэўных абмежаванняў на выезд грамадзян Беларусi на работу за межы рэспублiкi немэтазгодна. Аб гэтым на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мi |
|