21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Леанiд РУСАК, мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання: «За палiцы айчынных крамаў хвалявацца не вар

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ




АПК за апошнiя гады ўдалося зрабiць заўважны крок наперад, у большасцi пераадолець негатыўныя тэндэнцыi ў сваiм развiццi i ўпэўнена рушыць наперад. Наконт надзейнай харчовай бяспекi нашай краiны сумненняў не ўзнiкае, яе ствараюць сваёй штодзённай працай сумленныя i працавiтыя людзi. У нядзелю яны адзначаюць сваё прафесiйнае свята — Дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi аграпрамысловага комплексу. Цi ўдалося айчыннаму АПК выйсцi на якасна новы ўзровень развiцця? На пытаннi карэспандэнта «Звязды» адказвае мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Леанiд РУСАК.

«ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАДТРЫМКА АПК — СЁЛЕТА КАЛЯ 3 ТРЛН РУБЛЁЎ»

— Аграпрамысловы комплекс ужо амаль два гады працуе над увасабленнем Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi. Гэта толькi пачатак вялiкага шляху, але можна канстатаваць: ужо зараз шмат чаго ўдалося дасягнуць. Такiя паказчыкi сталi магчымымi дзякуючы ўнушальным укладанням i падтрымцы дзяржавы (толькi сёлета адпаведныя выдаткi склалi каля трох трыльёнаў рублёў). Значна змянiўся аб’ём выдаткаў у разлiку на 1 гектар сельскагаспадарчых угоддзяў: калi яшчэ некалькi гадоў таму iнвестыцыi ў аграпрамысловую вытворчасць складалi ад 14 да 27 долараў, то ўжо летась — 119 долараў, а ў гэтым годзе, як чакаецца, — ужо 140 долараў на 1 га. Толькi за апошнiя два гады на рэканструкцыю i тэхнiчнае пераўзбраенне прадпрыемстваў, што займаюцца перапрацоўкай малака i мяса, было iнвеставана больш за 400 мiльярдаў рублёў, а ў хлебапякарную прамысловасць i збожжаперапрацоўку за гэты час укладзена 150 млрд рублёў. За апошнiя тры гады аб’ём валавой вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi ўзрос на трэць.

— Леанiд Вячаслававiч, наколькi змянiлася тэхнiчная «ўзброенасць» АПК, як праводзiцца мадэрнiзацыя? Цi можна ўжо зараз весцi гаворку аб тым, што сельскагаспадарчая вытворчасць выйшла на прамысловую, буйнатаварную аснову?

— За 2004—2006 гады было шмат зроблена па тэхнiчнаму пераўзбраенню аграпрамысловага комплексу. У гаспадаркi пастаўлена 6 тысяч трактароў (у тым лiку 2,4 тысячы — энерганасычаных), 3,6 тысячы збожжа- i кормаўборачных камбайнаў вытворчасцi ВА «Гомсельмаш» i ААТ «Лiдааграпраммаш», 3 тысячы МАЗаў, 1 тысяча пагрузчыкаў i больш за 8 тысяч адзiнак iншых машын i абсталявання. Уся тэхнiка пастаўляецца ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы на ўмовах лiзiнгу, прычым тэхнiка, якая шмат каштуе, рэалiзуецца па зменшаных (на 50 працэнтаў) цэнах. Толькi за два апошнiя гады на змяншэнне кошту тэхнiкi з рэспублiканскага фонду вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi выдаткавана каля 900 мiльярдаў рублёў. Шмат было закуплена i за мяжой — паступiла 414 высокапрадукцыйных трактароў, 943 збожжа- i кормаўборачныя камбайны, шэраг глебаапрацоўчых i пасяўных агрэгатаў.

Аднак гэтай новай тэхнiкi недастаткова. Уся справа ў тым, што каля паловы трактароў i камбайнаў маюць вялiкi «ўзрост» — па 15—20 гадоў. Дарэчы, сёлета гэтая тэхнiка таксама выкарыстоўвалася падчас сельскагаспадарчых работ. Гэта дадатковыя расходы на рамонт i аднаўленне, непрадбачаныя паломкi ў самыя адказныя моманты.

У аграрыяў застаюцца i сур’ёзныя прэтэнзii да айчынных машынабудаўнiкоў. Гэта датычыцца як якасцi i надзейнасцi тэхнiкi, так i дастаткова высокага кошту (якi, дарэчы, далёка не адпавядае якасцi). З-за тэхнiчных «хiбаў» частка сельскагаспадарчых работ выконваецца не ў належныя тэрмiны, у вынiку чаго парушаецца тэхналогiя i адбываецца змяншэнне ўраджаю. Што, дарэчы, яскрава прадэманстравала i сёлетняе жнiво.

Галоўная ўвага ў жывёлагадоўлi ўдзяляецца рэканструкцыi i тэхнiчнаму пераўзбраенню фермаў, комплексаў i птушкафабрык. Мяркуецца, што за 2005—2006 гады будзе рэканструявана i перааснашчана больш чым 700 малочнатаварных фермаў, 39 жывёлагадоўчых i столькi ж свiнагадоўчых комплексаў, 33 птушкафабрыкi. Значная частка сельскагаспадарчай прадукцыi ўжо сёння вырабляецца на прамысловай аснове. Такiм чынам адбываецца вытворчасць яек, птушынага мяса i свiнiны. Аднак не ўсе пазiцыi выглядаюць так пераканаўча — на жаль, толькi 16 працэнтаў ялавiчыны вырабляецца на комплексах. Таму яе вытворчасць у большасцi гаспадарак (амаль 90 працэнтаў) прыносiць прамыя страты.

«Рост вытворчасцi будзе працягвацца»

— Як можна акрэслiць асноўныя вытворчыя вынiкi аграпрамысловай галiны?

— Сёлета, каб атрымаць добры ўраджай, было зроблена ўсё магчымае. Паводле прагнозаў спецыялiстаў i навукоўцаў, на палетках сфармiраваўся добры ўраджай — не менш за 40 цэнтнераў з гектара. Агульны «каравай» у такiм разе склаў бы каля 8 мiльёнаў тон. Аднак сапраўдная «трапiчная» спёка напрыканцы чэрвеня i ў пачатку лiпеня не дазволiлi сфармiравацца паўнаважкаму зерню. Пасля былi працяглыя дажджы, з-за чаго не ўдалося своечасова завяршыць жнiво, якое доўжылася ажно да сярэдзiны верасня. Тым не менш, быў сабраны ўвесь вырашчаны ўраджай: у грамадскiм сектары атрымана больш за 6 мiльёнаў тон збожжа, яшчэ 500 тысяч тон намалочана на прысядзiбных участках вяскоўцаў.

На нарыхтоўчыя элеватары ў лiк дзяржаўнага заказу здадзена звыш 1 мiльёна тон збожжа. Гэтага дастаткова для таго, каб у поўнай меры забяспечыць унутраную патрэбу ў хлебе, крупяных i iншых вырабах. Безумоўна, як i ў папярэднiя гады, мы будзем завозiць невялiкiя аб’ёмы пшанiцы для вытворчасцi хлебабулачных, макаронных i кандытарскiх вырабаў.

Сёлета валавы збор цукровых буракоў наблiзiўся да 4 мiльёнаў тон. Сярэдняя ўраджайнасць «салодкага кораня» склала 370 цэнтнераў з гектара. З улiкам вырашчанага на прыватных падворках сабрана звыш 8 мiльёнаў тон бульбы. Ураджайнасць гэтай традыцыйнай для беларусаў культуры ў гаспадарках склала 166 цэнтнераў з гектара, што на 20 ц/га больш, чым летась. На жаль, з-за капрызаў надвор’я не ўдалося забяспечыць выкананне задання па вытворчасцi масланасення рапсу i льновалакна. Таксама не нарыхтавана пiваварнага ячменю, якi адпавядае стандартам.

Вырашчаны добры ўраджай кукурузы (як на сiлас, так i на зерне). Гэта дазволiць кампенсаваць няхватку травянiстых кармоў (з-за засухi) i нарыхтаваць больш чым па 20 цэнтнераў адзiнак кармоў у разлiку на ўмоўную галаву жывёлы. Такiм чынам, да зiмоўкi сельскагаспадарчыя прадпрыемствы падрыхтавалiся вельмi сур’ёзна. Прырост вытворчасцi жывёлагадоўчай прадукцыi будзе працягвацца. Па вынiках студзеня—кастрычнiка рэалiзацыя жывёлы i птушкi ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года павялiчылася на 13 працэнтаў, малака — на 11, яек — на 15 працэнтаў. Варта адзначыць, што па шэрагу паказчыкаў (сярэднi надой малака ад каровы, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы, свiней, птушкi, яйцаноскасць курэй) сёлета ўдасца пераўзысцi лепшыя вынiкi мiнулых гадоў (у тым лiку i савецкiх). Упершыню сярэднi надой малака ад каровы за год перавысiць 4 тысячы лiтраў.

«Рэфармаванне аказалася ўдалым»

— Наколькi ўдалымi аказалiся меры па фiнансаваму аздараўленню гаспадарак-аўтсайдараў, якiя прадпрымалiся апошнiм часам?

— У пачатку 2004 года ў Беларусi налiчвалася 1,4 тысячы стратных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, што складала 60 працэнтаў ад iх агульнай колькасцi. Напрыканцы мiнулага года ў аграпрамысловым комплексе засталося толькi 7 гаспадарак-аўтсайдараў. Пакуль цяжка сказаць, колькi будзе такiх прадпрыемстваў сёлета (фiнансавыя паказчыкi вызначаюцца па вынiках года), але, я думаю, сiтуацыя яшчэ палепшыцца. За кошт чаго ўдалося лiквiдаваць стратнасць? Гэта стала магчымым у вынiку павелiчэння аб’ёмаў вытворчасцi i рэалiзацыi сельскагаспадарчай прадукцыi; павышэння закупачных цэн на яе асноўныя вiды; значнага росту адлiчэнняў з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, а таксама з фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi; iнвестыцый у аграпрамысловую вытворчасць i перапрацоўку, як за кошт уласных i бюджэтных сродкаў, так i банкаўскiх крэдытаў.

Дзякуючы гэтаму, ужо напрыканцы 2004 года амаль 900 гаспадарак здолелi самастойна выйсцi на рэнтабельную работу. Аднак для трэцi сельгаспрадпрыемстваў такiх мераў аказалася недастаткова. Таму спецыяльным указам кiраўнiка дзяржавы быў прадугледжаны комплекс мерапрыемстваў па фiнансаваму аздараўленню (у тым лiку прадастаўлена права продажу стратных гаспадарак юрыдычным асобам як маёмасных комплексаў) i прыцягненню iнвестыцый у аграпрамысловую вытворчасць. За 2004—2005 гады было рэарганiзавана 506 сельгаспрадпрыемстваў: 85 прададзена прыватным iнвестарам (як маёмасныя комплексы па цане 20 працэнтаў чыстых актываў), 201 далучана да прамысловых i абслуговых арганiзацый, 219 — да больш моцных гаспадарак. Меры, якiя былi прыняты iнвестарамi, аказалi станоўчы ўплыў на вынiкi работы былых эканамiчных аўтсайдараў. У iх развiццё ўкладзена 1,265 трыльёна рублёў, з iх 652 млн рублёў — гэта ўласныя сродкi iнвестараў. Вытворчасць валавой прадукцыi ў рэарганiзаваных гаспадарках за апошнiя 2,5 года ўзрасла на 53,6 працэнта. Малака тут надоена на 60 працэнтаў больш, вырашчана жывёлы i птушкi — на 55,7, а прадукцыйнасць малочнага статка павялiчылася на 60 працэнтаў.

— Леанiд Вячаслававiч, як вы ацэньваеце эфектыўнасць работы асобных гаспадарак i галiны ўвогуле?

— У сельскагаспадарчай вытворчасцi ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў. Гэта вiдавочна. Аднак i праблем пакуль хапае. У першую чаргу нас хвалююць нiзкая эфектыўнасць работы амаль паловы сельскагаспадарчых арганiзацый, высокiя затраты на вытворчасць, нiзкая культура земляробства. Сёлета 1384 гаспадаркi (64 працэнты ад iх агульнай колькасцi) сабралi менш чым па 30 цэнтнераў збожжавых з гектара. 90 працэнтаў аграпрамысловых прадпрыемстваў перарасходуюць кармы на вытворчасцi малака, 97 — ялавiчыны i свiнiны. Асноўная прычына нiзкай эфектыўнасцi — невыкананне кiраўнiкамi, спецыялiстамi i работнiкамi тэхналогii вырошчвання сельскагаспадарчых культур, утрымання i кармлення жывёлы.

Другая, не менш вострая, праблема — невысокi ўзровень забяспечанасцi значнай часткi гаспадарак надзейнай сельскагаспадарчай тэхнiкай, што прыводзiць да невыканання тэхналогii. У шэрагу сельгаспрадпрыемстваў нерацыянальна расходуюцца мiнеральныя ўгнаеннi, сродкi аховы раслiн, гаруча-змазачныя матэрыялы i iншыя матэрыяльныя рэсурсы, якiя набываюцца пры падтрымцы дзяржавы. Надзённым пытаннем з’яўляецца i адсутнасць дастатковага аб’ёму раянiраваных гатункаў сельскагаспадарчых культур (збожжавых, устойлiвых да палягання, а таксама гатункаў бульбы, якiя можна выкарыстоўваць для вытворчасцi крухмалу i iншых прадуктаў), якiя маюць высокi патэнцыял ураджайнасцi.

«Змянiлася структура харчавання беларусаў»

— Цi ўдалося выйсцi на якасна новы ўзровень прадпрыемствам перапрацоўкi?

— Дзякуючы iнвестыцыям у рэканструкцыю i тэхнiчнае пераўзбраенне, а таксама павелiчэнню паставак сыравiны, павысiлася эфектыўнасць перапрацоўкi малака i мяса. Сёлета аб’ёмы вытворчасцi таварнай прадукцыi ўзраслi на 15 працэнтаў. Пастаўкi мяса i курацiны сёлета за дзевяць месяцаў узраслi на 23 працэнты, каўбасных вырабаў i вяндлiны — на 14, натуральнамалочнай прадукцыi — на 8 працэнтаў. А вось хлебабулачных вырабаў (з-за змяншэння попыту на iх) пастаўлена на 4 працэнты менш. Гэта сведчыць аб тым, што змяняецца структура харчавання беларусаў. За палiцы айчынных крамаў сёння хвалявацца не варта — самы разнастайны асартымент прадукцыi нашых прадпрыемстваў можна купiць не толькi ў гарадах, а i ў самых аддаленых населеных пунктах.

Дарэчы, па вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi Беларусь займае вядучае месца на постсавецкай прасторы. Вытворчасць асноўных вiдаў харчавання на душу насельнiцтва ў нас трывала перавышае рэкамендуемыя медыцынскiя нормы, а па шэрагу пазiцый наша краiна пераўзыходзiць дасягненнi эканамiчна развiтых замежных краiн. Айчынныя аграрыi могуць з упэўненасцю сказаць, што харчовая бяспека Беларусi забяспечана ў поўнай меры.

— А як развiваецца пастаўка беларускай прадукцыi на экспарт? Цi назiраецца станоўчая дынамiка?

— Экспарт за апошнiя гады ўзрос амаль утрая, летась яго аб’ём дасягнуў рэкорднай адзнакi — 1,3 мiльярда долараў. Было рэалiзавана 2,05 мiльёна тон малака i малакапрадуктаў, 156 тыс. тон мясапрадуктаў, 442 млн штук яек, 18 тыс. тон льновалакна, 17 тыс. тон бульбы, 16 тыс. тон агароднiны, 482 тыс. тон цукру. Паказчык будзе павялiчвацца — чакаецца, што сёлета аб’ём экспарту ўзрасце яшчэ на 15 працэнтаў.

«Сярэднi заробак сёлета складзе 165 долараў»

— Леанiд Вячаслававiч, як рэалiзуецца ў вёсцы праграма жыллёвага будаўнiцтва?

— Сёлета плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю 8645 дамоў i кватэр. З пачатку рэалiзацыi праграмы будаўнiцтва жылля ў вёсцы (з 2003 года) узведзена больш чым 30 тыс. дамоў i кватэр, а да 2010 года гэтая лiчба дасягне 50 тыс. Усё жыллё будуецца за кошт iльготных банкаўскiх крэдытаў. Такiм чынам мы ствараем умовы для замацавання ў вёсцы моладзi. Летась былi ўведзены 164 аграгарадкi, а сёлета, як плануецца, — яшчэ 249.

— Якiм чынам забяспечваюцца сацыяльныя гарантыi вяскоўцаў?

— Асаблiвая ўвага надаецца стымулюючай ролi заработнай платы. Да 2010 года сярэднямесячны заробак работнiкаў галiны павiнен дасягнуць 320—360 долараў. Сёлета гэты паказчык будзе на ўзроўнi 165 долараў, што на 70 працэнтаў больш, чым у 2004 годзе.

Заробак напрамую залежыць ад вынiкаў працы. Праца на зямлi — цяжкая i адказная. Ужо сёння ствараецца аснова для будучага ўраджаю: у належны тэрмiн праведзена сяўба азiмых (што дало магчымасць раслiнам у добрым стане ўвайсцi ў зiмоўку)... А задачы на наступны год перад аграпрамысловым комплексам надзвычай адказныя. Ва ўсiх катэгорыях гаспадарак неабходна забяспечыць прырост аб’ёмаў вытворчасцi валавой сельгаспрадукцыi на 6,5—7 працэнтаў (у тым лiку ў грамадскiм сектары — на 9,5—11,5 працэнта). Плануецца сабраць 7,2 мiльёна тон збожжа, 9 млн тон бульбы, 3,6 млн тон цукровых буракоў, 2,1 млн тон агароднiны, атрымаць 1,1 млн тон мяса, 6,2 млн тон малака i 3,3 млрд штук яек.

Задачы складаныя, але яны нам пад сiлу. Напярэдаднi прафесiйнага свята хачу шчыра павiншаваць усiх сваiх калег, падзякаваць iм за самаадданую працу i пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту i здзяйснення ўсiх планаў. Няхай усiм нам заўсёды спадарожнiчае ўдача.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
АПК за апошнiя гады ўдалося зрабiць заўважны крок наперад, у большасцi пераадолець негатыўныя тэндэнцыi ў сваiм развiццi i ўпэўнена рушыць наперад. На
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика