ААТ «Гродна Малкамбiнат»: выдатная якасць натуральных прадуктау
19 лiстапада — Дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi
Пабываўшы на камбiнаце, аўтары гэтай публiкацыi зайшлi ў адзiн з буйнейшых магазiнаў абласнога цэнтра i па яго прылаўках пераканалiся, што нават у родным горадзе прадпрыемства не мае нiякiх цяплiчных умоў i працуе нароўнi са шматлiкiмi калегамi i канкурэнтамi. Але пры гэтым наш уласны карэспандэнт, якi пражывае ў Гродне, злавiў сябе на думцы, што яго выбар як пакупнiка ўжо даўно спыняецца менавiта на прадукцыi з гандлёвым брэндам «Молочный мир». Чаму? Адказ просты: смачна! Ды i па цане не даражэй, а па некаторых пазiцыях — нават танней, чым у iншых вытворцаў. Прадукцыя гродзенскiх малакаперапрацоўшчыкаў адзначана многiмi айчыннымi i мiжнароднымi ўзнагародамi, у прыватнасцi, другi раз запар яна ўдастоена прэмii ўрада Беларусi за дасягненнi ў галiне якасцi. Некаторымi «сакрэтамi» паспяховасцi лiдара малочнай галiны нашай краiны ў гутарцы з журналiстамi «Звязды» падзялiўся генеральны дырэктар ААТ «Гродна Малкамбiнат» Iосiф ШЫШКО, лаўрэат ганаровага звання «Лепшы кiраўнiк 2005 года Рэспублікі Беларусь». А лiтаральна днямi кiраўнiк дзяржавы прысвоiў Iосiфу Вацлававiчу ганаровае званне «Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь», з чым мы яго шчыра вiншуем. — Канкурэнцыя на рынку малочных прадуктаў, безумоўна, вельмi сур’ёзная, i галоўныя аргументы ў ёй — высокая якасць прадукцыi, сучасны ўзровень менеджменту i маркетынгу, — лiчыць Iосiф Шышко. — Мы ўкаранiлi сiстэму менеджменту якасцi IСО-9001 у 2003 годзе, сiстэму кантролю крытычных кропак i рызык НАССР, а летась атрымалі экалагічны сертыфікат ICO-14001. Але гэта зусiм не азначае, што можна, як кажуць, спачываць на лаўрах. Цяпер думаем ужо аб iншых пазiцыях: як развiвацца далей? Чым адказаць на новыя пытаннi, якiя ставяцца рынкам? Мы поўныя сiл i iдэй, а жорсткая канкурэнцыя прымушае нас быць вынаходлiвымi i чуйнымi да рынкавых павеваў. Сёння ўжо, бадай, самае галоўнае — умець сваю прадукцыю прадаць. Наладжваем усё новыя дылерскiя сувязi, тавараправодныя сеткi. Лiтаральна ўчора нашы спецыялiсты ў чарговы раз раз’ехалiся па розных рэгiёнах: сустракаюцца са сваiмi сённяшнiмi i патэнцыяльнымi партнёрамi ў гандлёвых прадпрыемствах, кансультуюць пакупнiкоў па самых розных «малочных» пытаннях. I, да нашага гонару, прадукцыя на складзе не залежваецца, скажам, сыры — лiтаральна нарасхват. Ужо трэці год дзейнічае тавара- праводная сетка па продажу сычужных сыроў у Нiжнiм Ноўгарадзе, прычым, што вельмi важна, на ўмовах папярэдняй аплаты. Працуем праз дылераў у Маскве, Смаленску, Малдове. — Iосiф Вацлававiч, з чаго ж пачынаецца якасць? — Крэда нашага прадпрыемства — клопат аб здароўi пакупнiкоў. Для гэтага мы пастаянна абнаўляем i ўдасканальваем сваю прадукцыю, прапануючы натуральныя, смачныя i карысныя для кожнага чалавека малочныя вырабы. Гэта датычыцца ўсяго нашага асартыменту — малака, кефiру, смятаны, сыру, вяршкоў, ёгуртаў, сыраквашы, тварагу... Альбо ўзяць марожанае. Наша прадпрыемства — адзiнае ў рэспублiцы, якое вырабляе яго менавiта на натуральнай аснове. Мы не пайшлi на розныя дабаўкi, якiя робяць марожанае «растучым» у роце, аднак карысцi ад яго — нуль, калi не шкоды. Выкарыстоўваем толькi натуральныя кампаненты, i людзi ўжо разбiраюцца, дзе сапраўднае: пры вельмi жорсткай канкурэнцыi на рынку марожанага камбiнат за два апошнiя гады ўдвая павялiчыў аб’ём яго вытворчасцi. А пачынаецца якасць нашых вырабаў, канешне ж, з цудоўнай сыравiны (пераважна — вышэйшых гатункаў), якую нам пастаўляюць сельгаскааператывы Гродзенскага, Бераставiцкага i Мастоўскага раёнаў. Мы вельмi ўдзячныя сваiм партнёрам за шматгадовае плённае супрацоўнiцтва i стараемся працаваць з iмi, як кажуць, у адной звязцы. Узнiкае нейкая праблема — нашы спецыялiсты тут жа выязджаюць у гаспадарку i сумесна з яе работнiкамi разбiраюцца, у чым прычына. Дапамагаем аграрнiкам у набыццi абсталявання, бялковай сыравiны, мыльных сродкаў. У гэтым годзе за кошт якасцi малака нашы пастаўшчыкi атрымаюць дадаткова 400 мiльёнаў рублёў. Хiба ж гэта не стымул? Важна i тое, што на нашым прадпрыемстве створаны такiя вытворчыя магутнасцi, якiя дазваляюць без затрымак забiраць малако з фермаў, а значыць, не дапускаць пагаршэння яго якасцi. Гэтак жа своечасова мы i разлiчваемся з гаспадаркамi, можам адтэрмiнаваць зарплату сабе, але каб не былi пакрыўджаны пастаўшчыкi сыравiны. Некаторым з iх у складанай фiнансавай сiтуацыi падстаўляем сваё плячо нават папярэдняй аплатай. — На некаторых сучасных фермах тэхналагiчны працэс цяпер адбываецца пры падтрымцы не толькi камп’ютараў, але i музычнага суправаджэння даення кароў. Няўжо ад музыкi Баха альбо Вiвальдзi i сапраўды нешта залежыць? — Так, гэта не паказуха. Навукай даказана, што якасць малака залежыць, у прыватнасцi, ад няправiльнага даення, а таксама ад стрэсавага стану кароў у сувязi з неспрыяльнымi ўмовамi iх утрымання. Таму да жывёлы трэба ставiцца па-людску i яна аддзячыць вялiкiм малаком. Гэта мы даказалi на прыкладзе сельгаспрадпрыемства ў Бераставiцкiм раёне, якое перадалi ў падпарадкаванне камбiнату. Да iдэальнага гаспадарання там яшчэ далёка, аднак, навёўшы элементарны парадак, накармiўшы кароў, мы за два гады паднялi сярэднiя надоi малака з 3200 да 5200 кiлаграмаў. Важнейшая складовая паспяховасцi нашага прадпрыемства — гэта самыя сучасныя тэхналогii i тэхнiчнае пераўзбраенне. Штогод на 15—20 працэнтаў абнаўляем свае асноўныя фонды. Вялiкую ўвагу надаём i новаму асартыменту прадукцыi, на фабрыцы марожанага, напрыклад, ён штогод мяняецца практычна напалову. Пры гэтым цяпер больш працуем ужо нават не над пытаннем якасцi малочных прадуктаў (тут сiстэма ўжо надзейна адпрацавана), а над iх упакоўкай. Часы, калi можна было прадаць свае вырабы ў любым знешнiм выглядзе, праходзяць. Сёння людзi прыходзяць у магазiн i хочуць бачыць не проста смачную прадукцыю, а ў прыгожай упакоўцы, з арыгiнальнай назвай. Як гэта атрымалася, скажам, у марожанага «Салдацкае», якое нядаўна адзначана прэстыжнай узнагародай рэспублiканскага конкурсу на лепшую ўпакоўку года. — А як успрынялi «Салдацкае» нашы вайскоўцы? — Выдатна. Будзе яшчэ i «Афiцэрскае» марожанае, i «Генеральскае». А «Капеечнае-5» у кагосьцi, мабыць, выклiча i настальгiчныя ўспамiны. — Вашы галоўныя прынцыпы ў рабоце з кадрамi? — Па-першае, трэба самому пастаянна вучыцца, каб ведаць, да чаго прадпрыемству неабходна iмкнуцца. Я павiнен паставiць перад калектывам задачу i забяспечыць кантроль над яе выкананнем. I, канешне, вельмi важна мець надзейную каманду спецыялiстаў. Не страшна, калi ў нечым не разбiраешся — навучышся, галоўнае, каб чалавек быў прыстойным i хацеў працаваць, правiльна разумеў нашу агульную задачу. Барыс ПРАКОПЧЫК, Вiктар ПАЗНЯКОЎ, Яраслаў ВАНЮКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 лiстапада — Дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi |
|