21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Камень: на радзiме Тодара Кляшторнага

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МТС — аграгарадкам!

Вядучы аператар сотавай сувязi ў Беларусi — МТС працягвае забяспечваць высакаякаснай сувяззю аграгарадкi i маленькiя вёскi. У Прыдзвiнскiм краi МТС — самы папулярны сотавы аператар сярод гараджан i вяскоўцаў. Зараз у вобласцi ўжо больш за 530 тысяч абанентаў МТС, а па краiне агульная колькасць абанентаў «Мабiльных ТэлеСiстэм» у гэтым месяцы перавысiць 3 мiльёны чалавек.

Аграгарадок Камень, што на Лепельшчыне, — вельмi дзiўнае i багатае на гiстарычныя падзеi месца, за 22 кiламетры ад райцэнтра. Лiчыцца, што першае пасяленне балтаў у Камянi з’явiлася каля II тысячагоддзя да нашай эры! I не дзiўна, што менавiта тут неаднойчы працавалi археолагi i шмат чаго цiкавага адкрылi для сабе i ўсiх, хто хоча ведаць гiсторыю роднага краю. Праходзiлi па гэтых мясцiнах i войскi Напалеона. А сённяшнi Камень — цэнтральная вёска ў сельсавеце — радуе сваiм выглядам усiх, хто прыязджае сюды.

...Сучасная спадарожнiкавая антэна ўпрыгожвае будынак аддзялення кругласутачнага знаходжання адзiнокiх пажылых людзей з «цёплай» назвай «Святлiца». Адкрылася гэтая ўстанова ў мiнулым годзе. Каля 40 бабуляў i дзядуляў, якiя жывуць у «Святлiцы», глядзяць праграмы самых розных тэлеканалаў. Усяго аддзяленне разлiчана на адначасовае пражыванне 60 чалавек. Iнакш як палацам «Святлiцу» не назавеш. Новая мэбля, добра аформленыя пакоi, увага i павага з боку не толькi вопытных медыкаў, але i дзеячаў культуры.

Непадалёк ад «Святлiцы» працуе сучасная сельская амбулаторыя з дзённым стацыянарам. Нават не ўсе медустановы ў Вiцебску можна параўнаць з ёй. Калi я завiтаў туды, не ўбачыў чэргаў. Як адзначылi медыкi, тут нiколi iх не бывае, бо стараюцца прымаць хворых хутка. Мясцовыя жыхары адзначылi, што сама сустрэча са спецыялiстамi амбулаторыi — ужо ёсць пачатак выздараўлення. Адразу кiнулiся ў вочы прыгожыя iнтэр’еры i сучаснае медыцынскае абсталяванне.

Жыхары вёскi Камень з задавальненнем наведваюць адрамантаваны сельскi Дом культуры. Прафесiйныя калектывы i адукацыйныя ўстановы Мiнiстэрства культуры ўзялi шэфства над гэтай установай. Майстры мастацтваў выступаюць у Каменi. Мясцовых культработнiкаў кансультуюць калегi з Вiцебска, Мiнска. Вакалiсты i групы з Дома культуры Каменя неаднаразова перамагалi на самых розных фестывалях.

Тут, дарэчы, вельмi беражлiва захоўваюцца экспанаты, якiя паведамляюць аб жыццi i творчасцi земляка — вядомага паэта i перакладчыка Тодара Кляшторнага. Наведвальнiкi гэтага маленькага музея могуць даведацца аб тым, што Кляшторны быў рэпрэсiраваны i расстраляны ў «чорным» 1937 годзе. Прадстаўлены творы, фотаздымкi Кляшторнага. Ёсць сярод экспанатаў i падарункi сваякоў паэта.

Цiкавяць наведвальнiкаў Дома культуры i экспанаты этнаграфiчнага куточка. Многiя з iх зроблены рукамi тых, хто займаецца ў гуртках Дома. Працуе пад яго дахам i бiблiятэка, чытачоў у якой хапае. У зале, разлiчанай больш чым на 120 гледачоў, падчас правядзення самых розных мерапрыемстваў выкарыстоўваюць новую гукавую i светлавую апаратуру. Шклопакеты ствараюць у будынку камфорт у любое надвор’е. Мясцовая моладзь з вялiкiм энтузiязмам гуляе ў КВЗ, захапляецца тэатрам. Дарэчы, агульнаадукацыйная навучальная ўстанова ў Каменi адкрылася яшчэ ў... 1863 годзе. Тады тут было створана вучылiшча для дзяцей сялян-уласнiкаў. Цяпер у Каменi новае пакаленне наведвае школу-сад.

I, канешне, вельмi мабiльная па жыццi моладзь заўсёды мае патрэбу ў надзейнай сувязi. У паштовым аддзяленнi лiтаральна за некалькi хвiлiн можна стаць абанентам кампанii сотавай сувязi — МТС, якая дазваляе быць мабiльным i ў роднай вёсцы, i далёка за яе межамi. Вядома, што МТС не падводзiць сваiх клiентаў-сяброў. I ў радасцi, i ў бядзе МТС не падвядзе! I не толькi ў Каменi, а i ў iншых аграгарадках, з якiх на Вiцебшчыне ахоплена сувяззю «Мабiльных ТэлеСiстэм» ужо каля 30. Зусiм нядаўна 100-працэнтнае пакрыццё сотавай сувяззю ад МТС забяспечана ў аграгарадку Копцi Вiцебскага раёна. Штоднёвая напружаная работа спецыялiстаў МТС па «мабiлiзацыi» аграгарадкоў працягваецца.

Аўтар i вядучы рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI,

аграгарадок Камень, Лепельскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядучы аператар сотавай сувязi ў Беларусi — МТС працягвае забяспечваць высакаякаснай сувяззю аграгарадкi i маленькiя вёскi. У Прыдзвiнскiм краi МТС —
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика