21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На варце правапарадку

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Са святам, калегі!

Па вынiках мiнулага года лепшая ведамасная газета «На страже» атрымала каштоўны ў журналiсцкай галiне прыз — «Залатую лiтару». Што называецца, заслужана i вельмi своечасова, бо сёлета друкаваны орган Мiнiстэрства ўнутраных спраў адзначае 75 гадоў са дня выхаду першага нумара.

Паводле слоў мiнiстра ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiра НАВУМАВА, станаўленне «На страже» як паўнацэннага перыядычнага выдання неразрыўна звязана з дзейнасцю вартавых правапарадку. Выпушчаны ў лiстападзе 1931 года з нагоды 14-й гадавiны рабоча-сялянскай мiлiцыi першы нумар стаў прадвеснiкам поўнакаляровай i шматстаронкавай газеты, якая дасканала збiрае iнфармацыю, глыбока аналiзуе падзеi. Аднак чым жыве рэдакцыя сёння? На варце чаго... выходзiць у свет? Расказвае галоўны рэдактар газеты «На страже» Сяргей ХРЫПАЧ.

— Змест нашага выдання — гэта публiкацыi, якiя вылучаюцца актуальнасцю, шматбаковым доследам сiтуацыi i, калi хочаце, баявым духам. Мы абапiраемся на створаныя ў раённых i гарадскiх органах унутраных спраў карэспандэнцкiя пункты, аддзелы iнфармацыi i грамадскiх сувязяў на ўсiх узроўнях унутрыведамаснай вертыкалi. Няма сумненняў, што да голасу «На страже» прыслухоўваюцца, бо па вынiках артыкулаў прымаюцца адэкватныя рашэннi, знiмаюцца прыватныя праблемы грамадзян.

Кожны, хто выпiша нашу газету, атрымае неабходны мiнiмум ведаў у галiне права. Дарэчы, я лiчу, што зараз важна зацiкавiць не толькi чытача «ў пагонах», але i як мага большую колькасць грамадзянскiх прыхiльнiкаў, якiм мы можам расказаць, напрыклад, як пра работу праваахоўных органаў у пэўным горадзе, так i пра ўчастковага iнспектара канкрэтнага раёна. У нас ёсць штомесячныя выпускi «Чалавек i закон» — журналiсцкiя расследаваннi i аналiз заканадаўчых актаў, «Справы жыццёвыя» — падказкi i парады ў вырашэннi шматлiкiх дробных праблем. У iншых спецвыпусках плануем больш увагi ўдзяляць рэгiянальным расследаванням, публiкацыям «пазаслужбовых» матэрыялаў для сямейнага чытання. Так паступова мы адваёўваем колiшнюю славу газеты «На страже Октября», якая ў сярэдзiне 80-х мела надзвычайную папулярнасць...

P.S. Рэдакцыя газеты «Звязда» горача вiншуе калег са святам i жадае, каб спраўдзiлiся iх самыя смелыя планы, каб выданне захоўвала пазiцыi вартавога ў справе аховы грамадзян, дзяржаўнай законнасцi i справядлiвасцi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках мiнулага года лепшая ведамасная газета «На страже» атрымала каштоўны ў журналiсцкай галiне прыз — «Залатую лiтару»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика