Упершыню ў Беларусi цэнтральная вобласць правяла абласны бацькоўскi сход
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Новы вопыт у краiне: Мiншчына склiкала днямi абласны... бацькоўскi сход. Сабраўшыся ў Маладзечне, школьнiкi i iх бацькi з 1600 устаноў адукацыi вобласцi дзялiлiся думкамi i абмяркоўвалi разам з педагогамi крокi для вырашэння праблем выхавання падлеткаў. Мiнiстр адукацыi Аляксандр РАДЗЬКОЎ зазначыў, што «Мiншчына першая практыкуе такую форму работы — непасрэднае, самае глыбокае дачыненне бацькоў да выхавання сваiх дзяцей у школе. Сёння вельмi актуальнае пытанне ўдзелу грамадства ў кiраваннi адукацыяй. Эфектыўную школьную сiстэму новага стагоддзя немагчыма ўявiць без супрацоўнiцтва ўсiх зацiкаўленых бакоў».
Хто, як не матуля i тата змогуць расказаць педагогам, чым займаюцца дзецi пасля школы, падказаць, як дзiця ставiцца да таго цi iншага вучэбнага прадмета? А настаўнiкi, у сваю чаргу, дапамагаюць вырашаць бацькам псiхалагiчныя праблемы адносiнаў памiж членамi сям’i. «Сям’я i школа — сацыяльныя партнёры», — гэта не толькi своеасаблiвы дэвiз, але i адзiн з галоўных накiрункаў у развiццi сiстэмы адукацыi вобласцi. Бацькi з усiх раёнаў вобласцi спадзяюцца, што iх наватарскi вопыт стане карысны ва ўсёй краiне. — Тэма бацькоўскага сходу «Выхаванне моладзi — ад дыялогу да адзiнства». Да сённяшняга моманту бацькi недастаткова былi задзейнiчаны ў школьным кiраваннi. Так, пры кожнай установе адукацыi створаны бацькоўскiя камiтэты, апякунскiя саветы. Аднак гэтага недастаткова, — тлумачыць начальнiк упраўлення адукацыi Мiнскага аблвыканкама Таiса ДАНIЛЕВIЧ. — Грамадства павiнна поруч з педагогамi вырашаць праблемы. Мы ведаем, што, на жаль, ёсць у нас сацыяльныя сiроты, праблемныя сем’i i падлеткi. Здароўе грамадства ў першую чаргу залежыць ад школы, а настаўнiкi будуць пераадольваць складанасцi пры дапамозе бацькоў. Менавiта на гэтыя моманты ў краiне звяртаецца зараз вельмi пiльная ўвага. Паўстала неабходнасць ўвесцi ў вучэбныя прадметы абавязковую дысцыплiну кшталту сямейнай педагогiкi i псiхалогii. «Звязда» пiсала, што ў Мiнскiм абласным лiцэi адбылiся педагагiчныя чытаннi, прысвечаныя праблемам сямейнага выхавання. I правядзенне абласнога бацькоўскага сходу — гэта працяг комплексна распрацаванай праграмы. Бацькi i педагогi вобласцi прынялi зварот, якi стане своеасаблiвай «метадычнай рэкамендацыяй». Плануецца правесцi бацькоўска-настаўнiцкiя сходы i ў кожным раёне вобласцi, пасля чаго праект агульнага сумеснага «кiруючага органа» адукацыяй будзе iснаваць пастаянна. г. Маладзечна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы вопыт у краiне: Мiншчына склiкала днямi абласны... бацькоўскi сход. Сабраўшыся ў Маладзечне, школьнiкi i iх бацькi з 1600 устаноў адукацыi воблас |
|