Па спецыяльнасць — у сталiцу на калясцы
Сяргей ГРЫБ
Падрыхтоўку групы iнвалiдаў-калясачнiкаў па спецыяльнасцi «Камп’ютарная вёрстка, графiка i дызайн» распачалi выкладчыкi Рэспублiканскага iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» рэктар iнстытута Зiнаiда Валовiч-Грыгор’ева, спецыялiзаваную групу склалi 12 беспрацоўных iнвалiдаў-калясачнiкаў, якiя будуць асвойваць новую прафесiю на працягу пяцi месяцаў. Пры гэтым адметна, што толькi адзiн з iх з’яўляецца жыхаром сталiцы, тады як астатнiя прадстаўляюць рэгiёны — Барысаўскi, Уздзенскi, Дзятлаўскi, Мастоўскi, Iвацэвiцкi, Баранавiцкi, Хоцiмскi, Асiповiцкi i Жыткавiцкi раёны. Дарэчы, адзначыла Зiнаiда Валовiч-Грыгор’ева, навучанне стала першым падобным праектам iнстытута i Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра, дзе i наладжана пражыванне iншагароднiх. Пры гэтым, паколькi ўсе iнвалiды-калясачнiкi зарэгiстраваны ў якасцi беспрацоўных, аплата жылля будзе кампенсавацца са сродкаў фонду садзейнiчання занятасцi насельнiцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрыхтоўку групы iнвалiдаў-калясачнiкаў па спецыяльнасцi «Камп’ютарная вёрстка, графiка i дызайн» распачалi выкладчыкi Рэспублiканскага iнстытута пав
|
|