Падтрымка таленавiтай моладзi
Кар. БЕЛТА
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзiў рашэнне Савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi. Адпаведнае распараджэнне прэзiдэнт падпiсаў 14 лiстапада.
На фiнансаванне расходаў з фонду выдзелена Br264,192 млн. З гэтых сродкаў будуць выплачаны прэмii i стыпендыi фонду на суму Br145,731 млн. На арганiзацыю i правядзенне VII Мiжнароднага дзiцячага конкурсу «Музыка надзеi», VIII Рэспублiканскага мастацкага конкурсу i iншых мерапрыемстваў па выяўленню i заахвочванню маладых талентаў накiравана Br52,18 млн. Для забеспячэння ўдзелу беларускай дэлегацыi ў IV маладзёжных Дэльфiйскiх гульнях дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў выдзелена Br30 млн. Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi i Мiнскаму сувораўскаму ваеннаму вучылiшчу за кошт сродкаў фонду будуць набыты музычныя iнструменты. На гэтыя мэты выдзелена Br36,281 млн. Гэта распараджэнне дасць магчымасць забяспечыць адрасную дзяржаўную падтрымку лепшых прадстаўнiкоў таленавiтай моладзi, стварыць спрыяльныя ўмовы для пошуку, станаўлення i развiцця юных талентаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзiў рашэнне Савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi. Ад
|
|