Снарад — не цукар
Яна СВЕТАВА
На Жабiнкаўскi цукровы завод давялося выклiкаць сапёраў. У бураках, якiя паступiлi на перапрацоўку, быў знойдзены снарад часоў Вялiкай Айчыннай вайны. Небяспечная знаходка прайшла нават, так бы мовiць, санiтарную апрацоўку: яе памылi разам з караняплодамi. Сапёры з Брэста боепрыпас абясшкодзiлi. Трэба сказаць, што гэта падраздзяленне не першы раз выязджала на цукровае прадпрыемства ў Жабiнцы. З буракамi траплялiся i мiны ваеннага лiхалецця.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Жабiнкаўскi цукровы завод давялося выклiкаць сапёраў. У бураках, якiя паступiлi на перапрацоўку, быў знойдзены снарад часоў Вялiкай Айчыннай вайны
|
|