Тыдзень туманаў i дажджоў
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, на працягу гэтага тыдня ў Беларусi будуць гаспадарыць вiльготныя паветраныя масы марскога паходжання, якiя прыбываюць да нас з боку паўднёва-заходняй Еўропы.
Менавiта таму, пачынаючы з аўторка, нас будуць турбаваць невялiкiя дажджы, а ў большасцi раёнаў краiны на працягу сутак захаваюцца часам суцэльныя туманы. Тэмпература паветра ў такое надвор’е будзе амаль аднолькавая на працягу сутак — ад 2 да 8 градусаў цяпла. Толькi на ўсходзе ўначы ў асобныя днi тэмпература паветра панiзiцца да 0 градусаў. Блiжэй да выхадных тэмпература паветра днём стане крыху вышэйшай — да 3—9 градусаў, уначы — 0—плюс 6 градусаў. У паўднёва-заходнiх раёнах краiны ў нядзелю тэмпература паветра павiнна павялiчыцца на 2—3 градусы ад сярэднiх паказчыкаў. Сiноптыкi падлiчылi, што зараз у Беларусi назiраецца анамальнае восеньскае пацяпленне, калi сярэднясутачная тэмпература прыкладна на 2—5 градусаў вышэй клiматычнай нормы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, на працягу гэтага тыдня ў Беларусi б |
|