Беларусi ўдалося спынiць масавы ўвоз сурагатнага алкаголю
Беларусi ўдалося ўзяць пад жорсткi кантроль i спынiць масавы ўвоз сурагатнага алкаголю з Расii. Гэта адзначыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас вiзiту ў Магiлёўскую вобласць, адказваючы на пытаннi журналiстаў.
«Сёння мы на гранiцы з Расiяй затрымлiваем вялiкую колькасць фур з такой прадукцыяй. Нам удалося не дапусцiць масавы ўвоз няякаснага алкаголю i ўратаваць многiх людзей», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. «Вы ведаеце, што ў Беларусi i ў Расii, на жаль, п’юць нягледзячы на этыкету са спiртным, спрабуючы танна яго купiць. Аднак Беларусь зрабiла максiмум для сваiх грамадзян, каб выратаваць iх ад няякаснага алкаголю. Мы ў свой час увялi манаполiю на вытворчасць i рэалiзацыю алкаголю», — канстатаваў ён. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што «расiйскi бок выказвае папрок, што мы жорстка кантралюем пастаўкi расiйскага пiва». «Але пасля таго, як мы сталi кантраляваць гэтыя пастаўкi, у расiйскi бюджэт у разы павялiчылiся паступленнi, таму што мы спынiлi шэрыя схемы», — падкрэслiў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка заявiў, што «Белшына» павiнна наладжваць прамую рэалiзацыю сваёй прадукцыi i адыходзiць ад пасрэднiкаў. Гэта актуальна цяпер i для iншых беларускiх вытворцаў, падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы ў час гутаркi з калектывам «Белшыны». «Мы павiнны самi прадаваць свой тавар. Калi мы гэта зробiм, то нам не страшныя будуць нiякiя цэны на газ i энергарэсурсы», — падкрэслiў Прэзiдэнт. Паводле прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусi ўдалося ўзяць пад жорсткi кантроль i спынiць масавы ўвоз сурагатнага алкаголю з Расii. Гэта адзначыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка п |
|