Доля будаўнiцтва жылля для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў iм, да 2010 года павiнна скласцi не мен
Доля будаўнiцтва дамоў для маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў да 2010 года павiнна скласцi не менш як 80 працэнтаў ад аб’ёму ўводу такiх дамоў у гарадах. З 2007 года прадугледжваецца паэтапнае павелiчэнне долi будаўнiцтва дамоў для такiх грамадзян з мэтай скарачэння колькасцi тых, хто стаiць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i тэрмiну знаходжання iх на ўлiку. Такая мера змяшчаецца ва указе Прэзiдэнта Беларусi ад 16 лiстапада № 676 «Аб некаторых пытаннях кiравання будаўнiчай галiной i яе функцыянавання».
У адпаведнасцi з указам у кожнай вобласцi, горадзе i раёне будзе створана служба адзiнага дзяржаўнага заказчыка па будаўнiцтву жылых дамоў для грамадзян, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай. Улiчваючы, што затраты, прадугледжаныя ў каштарысах на будаўнiцтва аб’ектаў, выкарыстоўваюцца цяпер для фiнансавання службаў забудоўшчыкаў (заказчыкаў), то перадача гэтых сродкаў на ўтрыманне ствараемых прадпрыемстваў — службаў адзiнага дзяржаўнага заказчыка не прывядзе да падаражэння кошту будаўнiцтва. Разам з камунальнымi ўнiтарнымi прадпрыемствамi па капiтальнаму будаўнiцтву ўказам ствараецца Мiжведамасная камiсiя па правядзенню падрадных таргоў на будаўнiцтва аб’ектаў у Рэспублiцы Беларусь. Акрамя таго, у кожным раёне рэспублiкi будуць створаны або адноўлены i ўмацаваны будаўнiчыя арганiзацыi. Указам таксама прадугледжаны меры па ўдасканаленню сiстэмы цэнаўтварэння ў будаўнiцтве, скарачэнню тэрмiнаў i знiжэнню затрат пры праектаваннi i будаўнiцтве жылых дамоў, спрашчэнню парадку правядзення падрадных таргоў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доля будаўнiцтва дамоў для маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў да 2010 года павiнна скласцi не менш як 80 працэнтаў ад аб’ёму ўводу такiх дамоў
|
|