Работнiкам сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi
Паважаныя працаўнiкi аграпрамысловага комплексу!
Прымiце шчырыя вiншаваннi з прафесiйным святам — Днём работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi. У беларускага народа заўсёды ў пашане людзi, рукамi якiх апрацоўваецца зямля i вырошчваецца збожжа. У гэтым складаным годзе вы, як i раней, зрабiлi галоўнае — забяспечылi харчовую бяспеку краiны. Важкiя поспехi ў жывёлагадоўлi. Устойлiва развiваецца перапрацоўчая прамысловасць. Гэта — вынiк паўсядзённай напружанай працы тысяч таленавiтых кiраўнiкоў, выдатных спецыялiстаў, механiзатараў, жывёлаводаў, паляводаў, фермераў, iншых работнiкаў аграрнага сектара, якiя спасцiглi высокае майстэрства дбайнага гаспадарання на зямлi. Выказваю ўсiм сардэчную ўдзячнасць за плённую працу на роднай зямлi, адданасць хлебаробскай справе. Упэўнены, што i ў далейшым вы будзеце прыкладаць усе намаганнi для павышэння эфектыўнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi, уносiць дастойны ўклад ва ўмацаванне незалежнасцi нашай дзяржавы. Жадаю вам i вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных перамог у iмя працвiтання любiмай Радзiмы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя працаўнiкi аграпрамысловага комплексу! Прымiце шчырыя вiншаваннi з прафесiйным святам — Днём работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай |
|