«Адмена парога яўкi на выбарах у Беларусi наўрад цi магчымая»
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Дзярждума Расii разгледзела законапраект аб выключэннi з выбарчага заканадаўства палажэння аб прызнаннi выбараў неадбыўшымiся, калi ў iх прынялi ўдзел менш за 20 працэнтаў унесеных у спiсы выбаршчыкаў, што фактычна адмяняе мiнiмальны парог яўкi на выбарах усiх узроўняў. Як заявiла ў размове з карэспандэнтам «Звязды» старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына, у Беларусi падобныя новаўвядзеннi па меншай меры ў блiжэйшай перспектыве наўрад цi магчымыя.
Дакладна ў блiжэйшай перспектыве, адзначыла Л. Ярмошына, немагчыма адмена яўкi ў адносiнах да прэзiдэнцкiх выбараў, бо гэтыя палажэннi вызначае Канстытуцыя, i яе б давялося змяняць. Наўрад цi мэтазгодна гэта рабiць i падчас iншых вiдаў выбараў. Паводле слоў старшынi Цэнтрвыбаркама, «яўка забяспечвае прадстаўнiцтва ўлады, яе легiтымнасць. Чым больш выбаршчыкаў падтрымала прэтэндэнта, тым большай падтрымкай i даверам, а значыць i легiтымнасцю, ён карыстаецца». Адмена мiнiмальнага парога яўкi негатыўна адаб’ецца як на аўтарытэце ўлады, так i проста адарве прадстаўнiчую ўладу ад насельнiцтва. Як лiчыць Л. Ярмошына, насельнiцтва будзе само па сабе, а выбраная меншасцю прадстаўнiчая ўлада — сама па сабе: выбарчая ўлада страцiць сэнс агiтаваць сярод усiх выбаршчыкаў. З iнiцыятывай адмены мiнiмальнага парога яўкi выбаршчыкаў, лiчыць старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама, Расiйская Федэрацыя паспяшалася. Падобная норма, адзначыла Л. Ярмошына, хоць i з’яўляецца, напэўна, дэмакратычнай, бо дазваляе выбаршчыкам, выбарчым камiсiям не клапацiцца аб яўцы. Тым не менш, лiчыць яна, падобная норма з карысцю магла б дзейнiчаць толькi ў дзяржавах, дзе iснуе вялiкi вопыт iснавання сапраўды дэмакратычнага грамадства, дзе грамадзяне памятаюць не толькi аб сваiх палiтычных правах, але i аб сваiх палiтычных абавязках па ўдзелу ў выбарах. «Думаю, — адзначыла Л. Ярмошына, — Расiйская Федэрацыя гэтай электаральнай адказнасцю на дадзены момант не валодае». Такая адказнасць iснуе толькi ў старэйшага пакалення, у якога традыцыйнае, сфармiраванае ў часы СССР разуменне свайго ўдзелу ў выбарах. 90-я ж гады «парадзiлi прававы нiгiлiзм». Таму з адменай парога яўкi, лiчыць Л. Ярмошына, правiльна было б уводзiць iншую норму — адказнасцi выбаршчыкаў, г.зн. зрабiць права ўдзелу гарамадзян у выбарах не свабодным, а абавязковым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзярждума Расii разгледзела законапраект аб выключэннi з выбарчага заканадаўства палажэння аб прызнаннi выбараў неадбыўшымiся, калi ў iх прынялi ўдзел
|
|