Прывiтанне! Здравствуйте! Hello! Guten Tag! Chiao! Bonjour! Buenos dias!
Вiкторыя ЗАХАРАВА
«I ўсе адзiн аднаму кажуць «Трам» — «Прывiтанне» (замест эпiграфа).
Вiтаю, сябар! I цябе, незнаёмец! I ўвогуле ўсiх сустрэчных. Не, я не вар’ят i не шчаслiўчык, якому толькi што ў казiно перапаў мiльён. Я — частка гэтага свету. А свет адзначае сёння Сусветны дзень прывiтанняў. Адзначаецца гэты дзень нi многа нi мала — з 1973 года. Яго прыдумалi браты-амерыканцы Браян i Майкл Маккомак, прычым iдэя гэта прыйшла да iх у самы разгар «халоднай вайны», як пратэст супраць узмацнення мiжнароднай напружанасцi. Браты пайшлi на просты, але вельмi эфектыўны крок — накiравалi лiсты з сардэчнымi прывiтаннямi ў розныя канцы свету, папрасiўшы адрасатаў павiтаць хоць бы 10 чалавек. Iдэя знайшла падтрымку i ў простых людзей, i ў кiраўнiкоў дзяржаў, так што Дзень прывiтанняў i добрага настрою адзначаецца штогод з неаслабным энтузiязмам. Далучыцеся? Я — ужо. Вiтаю вас, знаёмыя i незнаёмыя, далёкiя i блiзкiя, жадаю добрага дня — i каб нiхто i нiшто вам яго не азмрочылi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiтаю, сябар! I цябе, незнаёмец! I ўвогуле ўсiх сустрэчных. Не, я не вар’ят i не шчаслiўчык, якому толькi што ў казiно перапаў мiльён. Я — частка гэта
|
|