Дымавая заслонаIнфарм-укол Вучоныя шукаюць новыя, больш даступныя спосабы барацьбы з курэннем.Ужо некалькi гадоў вучоныя розных краiн занятыя распрацоўкай вакцыны супраць курэння. Нядаўна яе iспыты пачалiся ў ЗША. Iн’екцыя, або прывiўка, павiнна блакiраваць доступ нiкацiну ў галаўны мозг, з-за чаго курыльшчык перастае атрымлiваць задавальненне ад працэсу. 300 добраахвотнiкаў прымалi гэты прэпарат, i першыя вынiкi былi досыць аптымiстычнымi. Пакуль жа, у лiстападзе — месяцы Сусветнага дня адмовы ад курэння, варта яшчэ раз нагадаць курцам пра загартоўку сiлы волi, паколькi самым моцным стымулам для развiтання са згубнай звычкай застаецца жаданне зрабiць гэта. Цыгарэтны дым утрымлiвае нiкацiн i смолы, якiя праз лёгкiя трапляць у кроў. Нiкацiн уздзейнiчае на сардэчна-сасудзiстую сiстэму — пачашчаецца пульс, павышаецца артэрыяльны цiск. Абсалютна даказана сувязь курэння з анкалагiчнымi захворваннямi (рак лёгкiх, бронхаў, iншыя злаякасныя пухлiны), развiццём атэрасклерозу (адкладванне халестэрыну ў сасудах i з’яўленне халестэрынавых бляшак), прычым рызыцы развiцця атэрасклерозу часцей падвяргаюцца курцы-мужчыны, таму што жанчын да часу абараняюць жаночыя гармоны (эстрагены). У роце, глотцы i бронхах знаходзяцца, як вядома, свайго роду прыстасаваннi для барацьбы з iнфекцыяй. Калi шкодныя мiкраарганiзмы сустракаюцца там з клеткамi iмуннай сiстэмы, яны гiнуць. А тытунёвы дым аслабляе iмунiтэт дыхальных шляхоў. Таму ў курца яны заўсёды адкрыты для iнфекцый. Не сакрэт, што курэнне прыводзiць да хранiчнай абструктыўнай хваробы лёгкiх, калi сценкi бронхаў пад уздзеяннем тытунёвага дыму страчваюць сваю эластычнасць. Адсюль — кашаль i задышка. Ад гiпаксii — нястачы кiслароду пакутуюць усе органы, але асаблiва галаўны мозг. Амерыканскiя вучоныя ўстанавiлi, што ў курцоў, якiя кураць шмат i доўга, згасаюць разумовыя здольнасцi. У гэтых людзей найбольш заўважныя знiжэнне хуткасцi i дакладнасцi мыслення, памяцi, а таксама нiжэйшы iндэкс iнтэлекту. Вельмi шкоднае i пасiўнае курэнне, асаблiва для дзяцей. Нават калi курыць у фортку, дым ад адной выкуранай цыгарэты працягвае вiсець у паветры i пры расчыненым акне на працягу дзвюх гадзiн. Адсутнасць паху тытуню нi аб чым не сведчыць, паколькi 85 працэнтаў шкодных рэчываў, якiя выдзяляюцца падчас курэння, нябачныя i не маюць паху. У дзяцей пасiўнае курэнне можа выклiкаць астму, бранхiт, алергiю, яны часцей пакутуюць ад прастуд. Калi не атрымлiваецца самастойна кiнуць курыць, звярнiцеся па дапамогу да спецыялiстаў. Спачатку ўрач высветлiць, што ўяўляе сабой ваша залежнасць. Калi яна псiхалагiчная, то дастаткова працягнуць лячэнне ў псiхолага па спецыяльных методыках. Дапамагае кропачны масаж, акупунктура (лячэнне iголкамi), а для паляпшэння самаадчування — заспакаяльныя прэпараты. Калi ж залежнасць фiзiчная, адмовiцца ад курэння складаней. Тады паралельна з псiхалагiчнай дапамогай неабходна невялiкае ўвядзенне нiкацiну ў арганiзм, каб знiзiць абстыненцыю. Для гэтага выкарыстоўваюцца пластыры, дражэ, якiя ўтрымлiваюць нiкацiн. Па сцвярджэнню спецыялiстаў, нiкацiнавы пластыр на нейкi час пазбавiць арганiзм ад таксiнаў, якiя ўтрымлiваюцца ў тытунёвым дыме. Аднак самастойна выкарыстоўваць такiя прэпараты не варта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоныя шукаюць новыя, больш даступныя спосабы барацьбы з курэннем |
|