Хроніка апошніх падзей
ДЭМАКРАТЫ ХОЧУЦЬ АДРАДЗIЦЬ ПРЫЗЫЎ У АМЕРЫКАНСКУЮ АРМIЮ
Дэпутаты, якiя прадстаўляюць у Палаце прадстаўнiкоў ЗША Дэмакратычную партыю, распрацавалi шэраг праектаў, з дапамогай якiх яны разлiчваюць папоўнiць шэрагi амерыканскай армii. Кангрэсмены прапануюць зрабiць службу ў армii ўсеагульным абавязкам, а таксама зняць абмежаваннi для прызыву геяў i лесбiянак. За адраджэнне прызыву, якi ў ЗША адменены з 1973 года, выступiў, у прыватнасцi, кангрэсмен Чарльз Рэнджэл. Паводле яго слоў, «калi мы хочам справiцца з Iранам i Паўночнай Карэяй, а таксама паслаць яшчэ войскi ў Iрак, то без прызыву нiяк не абысцiся». ПРЫХIЛЬНIКI ЮШЧАНКI ПРЫДУМАЛI, ЯК ПАЗБАВIЦЦА АД РАСIЙСКАГА ФЛОТУ Дэпутат Вярхоўнай Рады Украiны ад прапрэзiдэнцкага блока «Наша Украiна» Генадзь Удавенка зарэгiстраваў у парламенце праект закона, якi забараняе размяшчэнне ва Украiне замежных ваенных баз. У дакуменце адзначаецца, у прыватнасцi, што часовае знаходжанне на тэрыторыi Украiны ваенных фармiраванняў Чарнаморскага флоту РФ будзе спынена ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Канстытуцыi Украiны. У артыкуле Канстытуцыi, на якую спасылаецца закон, прадугледжана, што на тэрыторыi краiны забараняецца стварэнне i функцыянаванне любых узброеных фармiраванняў, не прадугледжаных законам, i не дапускаецца размяшчэння замежных ваенных баз. ТУРЫСТЫ ЛIЧАЦЬ ЗША САМАЙ НЕГАСЦIННАЙ КРАIНАЙ У СВЕЦЕ Злучаныя Штаты Амерыкi прызнаны самай недружалюбнай для iншаземных падарожнiкаў краiнай. Такiя вынiкi даследавання, у ходзе якога турыстаў, а таксама людзей, якiя здзяйсняюць дзелавыя паездкi, папрасiлi ацанiць ступень гасцiннасцi ў ЗША i яшчэ 16 краiнах свету. Iнiцыятарам апытання, у якiм узялi ўдзел больш за 2000 чалавек, выступiла арганiзацыя, якая аб’ядноўвае амерыканскiя турыстычныя кампанii. Большасць удзельнiкаў апытання адзначылi жорсткiя iмiграцыйныя патрабаваннi ЗША, а таксама бюракратычную валакiту пры атрыманнi амерыканскай вiзы. Па ступенi прастаты збору неабходных дакументаў рэспандэнты ацанiлi ЗША нiжэй краiн Афрыкi i Блiзкага Усходу. Дзве трэцi апытаных прызналiся, што праходзячы пагранiчны i мытны кантроль у ЗША, баяцца быць затрыманымi з-за якой-небудзь памылкi ў дакументах. Вынiкi праведзенага даследавання дапамагаюць зразумець, чаму за апошнiя пяць гадоў колькасць iншаземных турыстаў у ЗША скарацiлася на 17 працэнтаў, а колькасць iншаземцаў, якiя наведваюць Амерыку з дзелавымi вiзiтамi, толькi за апошнi год знiзiлася на 10 працэнтаў. У РАСII БУДУЦЬ ВЫПУСКАЦЬ ТАННУЮ «НАРОДНУЮ» ГАРЭЛКУ Дзяржаўнае прадпрыемства «Расспiртпрам» прыступае да рэалiзацыi праекта па выпуску так званай «народнай» «гарэлкi высокай якасцi па нiзкай цане». Згодна з праектам, аптовая цана паўлiтровай бутэлькi складзе 53 расiйскiя рублi, а рознiчная — каля 60 рублёў (4820 беларускiх рублёў). Як паведамляецца, азначаны праект рэалiзуецца ў рамках кампанii па барацьбе з няякасным i сурагатным алкаголем. Такiм чынам урад РФ плануе вырашыць праблему масавых атручэнняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты, якiя прадстаўляюць у Палаце прадстаўнiкоў ЗША Дэмакратычную партыю, распрацавалi шэраг праектаў, з дапамогай якiх яны разлiчваюць папоўнiць
|
|