Названы лепшы ўчастковы i лепшы iнспектар па справах непаўналетнiх
Святлана ЯСКЕВIЧ
У Брэсце адбыўся другi рэспублiканскi агляд-конкурс на званне «Лепшы ўчастковы iнспектар мiлiцыi» i «Лепшы ўчастковы iнспектар па справах непаўналетнiх».
На спаборнiцтвы прыехалi 42 мiлiцыянеры — па шасцёра ад абласцей i сталiцы. Праграма конкурсу была даволi складанай, давялося паказваць фiзiчную падрыхтоўку, страляць, дэманстраваць тэарэтычныя веды. Па вынiках усiх конкурсных заданняў першае месца прысуджана Эдуарду Капачову, участковаму iнпектару Пiнскага гарадскога аддзела ўнутраных спраў. Лепшым участковым iнспектарам па справах непаўналетнiх стаў Аляксандр Кудласевiч з Чыгуначнага райаддзела Гомеля. Пераможцы атрымалi ў якасцi ўзнагароды службовыя аўтамабiлi, а для сябе асабiста — грашовыя прэмii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце адбыўся другi рэспублiканскi агляд-конкурс на званне «Лепшы ўчастковы iнспектар мiлiцыi» i «Лепшы ўчастковы iнспектар па справах непаўналетнi |
|