21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Грошы любяць... строгi тэрмiн

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Твае правы

Як сведчыць статыстыка, вось ужо некалькi гадоў запар у Беларусi практычна не адзначаецца выпадкаў значных затрымак з выплатай зарплаты. Тым не менш казаць, што тут не засталося ўвогуле нiякiх праблем, па-ранейшаму нельга. Паводле звестак дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, за студзень—кастрычнiк сёлета праверкi своечасовасцi разлiкаў з работнiкамi былi праведзены ў больш чым 14 тысячах арганiзацый. Прычым практычна ў кожнай сёмай з iх былi адзначаны тыя цi iншыя парушэннi. I ўсё ж, на працягу якога часу наймальнiк павiнен правесцi канчатковыя выплаты, цi абавязкова работнiку прадастаўляецца аванс i што рабiць, калi прадпрыемства адкладвае «на потым» разлiкi па дапамогах на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў? З гэтымi i iншымi няпростымi пытаннямi мы паспрабуем разабрацца з дапамогай начальнiка ўпраўлення прававога забеспячэння i нагляду дэпартамента Алены Васiльеўны Камiсаравай.

Зважай на 25-е чысло

Месяц закончыўся, а грошай няма. Для арганiзацый, што вядуць гаспадарчую дзейнасць, падобную непрыемную сiтуацыю «экстраардынарнай», на жаль, не назавеш. Рынак ёсць рынак, i тут можа здарыцца ўсё. Тым не менш, калi ў падобных варунках наймальнiк абавязаны выплацiць зарплату работнiкам? I цi вызначаны якiя-небудзь канкрэтныя тэрмiны такiх разлiкаў?

— Паводле Працоўнага кодэкса, тэрмiны выплаты зарплаты абавязкова ўказваюцца непасрэдна ў працоўным дагаворы цi ў кантракце, — адзначае Алена Камiсарава. — Прычым адсылкi на калектыўны дагавор у дадзеным выпадку недапушчальныя, iнакш кажучы, тэрмiны павiнны вызначацца iндывiдуальна для кожнага работнiка асобна i зусiм не абавязкова, што ў адной арганiзацыi яны будуць аднолькавыя для ўсiх. Апроч таго, таксама недапушчальна ўказанне пэўнага дыяпазону разлiкаў — скажам, з 7-га па 12-е чысло наступнага месяца. Словам, дата абгаворваецца канкрэтна. I калi яна прыпадае на выхадныя цi святочныя днi, то грошы выплачваюцца загадзя.

Разам з тым агульнае патрабаванне да тэрмiнаў разлiкаў усё ж ёсць. Паводле слоў Алены Камiсаравай, пры складаннi працоўных дагавораў цi кантрактаў трэба мець на ўвазе, што выплаты павiнны адбыцца да 25-га чысла наступнага месяца. I больш позняя дата ўжо лiчыцца парушэннем заканадаўства аб працы.

— Калi наймальнiк разлiчваецца з 25-га па 30-е чысло наступнага месяца, мы маем справу з пратэрмiноўкай, а пасля 30-га чысла — з запазычанасцю па зарплаце, — працягвае Алена Камiсарава. — Пры гэтым у абодвух выпадках наймальнiк будзе несцi адказнасць. У прыватнасцi, штрафныя санкцыi за невыкананне тэрмiнаў выплаты зарплаты, у залежнасцi ад часу затрымкi i фiнансавага стану арганiзацыi, складаюць ад 20 да 50 базавых велiчынь.

I яшчэ адзiн нюанс. Калi запазычанасць застаецца больш чым месяц, зарплата павiнна iндэксавацца. Зразумела, з улiкам iнфляцыi.

Дзе кантракт, там можна без авансу

Не менш пытанняў ўзнiкае наконт... авансаў. Дзесьцi яны ёсць, а дзесьцi — няма. Мiж тым, што кажа на гэты конт наша заканадаўства?

— У дадзеным выпадку ўсё залежыць ад таго, якiм чынам адрэгуляваны ўзаемаадносiны наймальнiка i работнiка, — зазначае Алена Камiсарава. — Так, калi чалавек заняты на падставе працоўнага дагавора, то выплата заробкаў у абавязковым парадку робiцца двойчы ў месяц. Калi ж памiж бакамi заключаны кантракт, выплата можа рабiцца i адзiн раз — гэта значыць, без прадастаўлення авансу.

Пакуль не разлiчылiся — працуеш

Традыцыйна папулярнай тэмай былi i застаюцца адпускныя. Работнiку, якi заняты па працоўнаму дагавору, iх абавязаны выплацiць за два, а занятаму па кантракту — за дзень да пачатку водпуску. Так патрабуе заканадаўства i, варта заўважыць, што парушэнняў у дадзеным выпадку становiцца ўсё менш.

Горш сiтуацыя з выплатамi пры звальненнi. Тут дзейнiчае правiла: незалежна ад аб’ектыўных цi суб’ектыўных прычын, канчатковы i поўны разлiк павiнен рабiцца ў апошнi дзень работы. I тады ж наймальнiк абавязаны выдаць працоўную кнiжку. Калi гэтага не адбылося, работнiк па сутнасцi застаецца лiчыцца не звольненым i мае права патрабаваць выплаты сярэдняга заробку за кожны дзень пратэрмiноўкi.

Дзiцячыя ў адным «пакеце»

Зноў-такi, на жаль, тыповы прыклад. Арганiзацыя, якая мае фiнансавыя праблемы, усё ж знаходзiць магчымасцi выплачваць заробкi больш-менш рэгулярна. А вось дапамогi па догляду дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — не заўсёды. Што рабiць у такiм выпадку?

— На гэты конт ёсць дакладнае патрабаванне: дзiцячыя дапамогi павiнны налiчвацца i выплачвацца адначасова з зарплатай, — падкрэслiвае Алена Камiсарава. — Калi ж дапамогi па тых цi iншых прычынах затрымлiваюцца, работнiку можна параiць звярнуцца ў аддзяленне Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва па месцы жыхарства, дзе i дапамогуць вырашыць гэту праблему.

Выдаткi кампенсуюцца наперад

Вытворчая неабходнасць — рэч упартая. I раз-пораз узнiкаюць сiтуацыi, калi работнiку даюць даручэнне накiравацца ў «службовую паездку». Калi ў такiм разе павiнны кампенсавацца так званыя «камандзiровачныя выдаткi»?

— Згодна з артыкулам 95 Працоўнага кодэкса, пры накiраваннi ў камандзiроўку работнiку выплачваецца аванс з кампенсацыяй выдаткаў па праезду i пражыванню, — кажа Алена Камiсарава. — Прычым калi аванс не даецца, чалавек мае поўнае права проста адмовiцца ад службовай паездкi.

Усе ўмовы — у дагаворы

Не сакрэт, што пэўная частка грамадзян краiны атрымлiвае сталы цi часовы даход па грамадзянска-прававых дагаворах. Як павiнны рабiцца разлiкi ў дадзеным выпадку?

— Пры заключэннi любога грамадзянска-прававога дагавора, прадметам якога з’яўляецца выкананне работ цi паслуг, а таксама стварэнне аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi, у абавязковым парадку ўстанаўлiваюцца тэрмiны выплаты ўзнагароджванняў, — тлумачыць Алена Камiсарава. — Калi ж тэрмiны не абгаворваюцца цi парушаюцца, заказчык прыцягваецца да штрафу ў памеры 10 працэнтаў ад цаны дагавора.

«Мiнiмалка». I без звышурочных

Як вядома, Адзiная тарыфная сетка работнiкаў з’яўляецца абавязковай для ўсiх. Гэта норма датычыцца таксама камерцыйных, i ў тым лiку — прыватных арганiзацый. Прасцей кажучы, вызначаць заробкi «па ўласнаму меркаванню» тут таксама нельга. У адваротным выпадку наймальнiк можа быць аштрафаваны на суму ад 50 да 100 базавых велiчынь.

Мiж тым, з налiчэннем заробкаў узнiкаюць i iншыя пытаннi. I перш-наперш у сельскай мясцовасцi. З аднаго боку, ёсць строгая ўмова — чалавек, якi выконвае нормы выпрацоўкi i заняты поўны працоўны дзень, не павiнен атрымлiваць менш за «мiнiмалку». Або на сёння менш за 156 900 рублёў у месяц. Аднак у той жа час не сакрэт, што расцэнкi на некаторыя вiды сельгасработ невысокiя. А таму нават пры занятасцi на такiх работах «ад званка да званка», выйсцi на патрэбны ўзровень аплаты ўсё роўна не ўдаецца.

— У выпадку, калi пры поўнай занятасцi i выкананнi нормаў выпрацоўкi атрымлiваецца зарабiць, да прыкладу, толькi 130 тысяч, наймальнiк абавязаны самастойна адшукаць крынiцу, за кошт якой можна даплацiць яшчэ 26,9 тысячы рублёў у месяц, — падкрэслiвае Алена Камiсарава. — Прычым насуперак чамусьцi распаўсюджанай практыцы, у якасцi такой крынiцы нельга выкарыстоўваць звышурочныя. Бо калi чалавек працуе звышурочна, то i аплата за iх павiнна рабiцца звыш памеру «мiнiмалкi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сведчыць статыстыка, вось ужо некалькi гадоў запар у Беларусi практычна не адзначаецца выпадкаў значных затрымак з выплатай зарплаты. Тым не менш к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика