21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэпарцёр атрымаў заданне... Здаць жыллё кватарантам

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Наша выданне ўжо неаднаразова праводзiла падрабязны аналiз рынку арэнды сталiчнага жылля. Галоўным чынам мы прапанавалi сваiм чытачам iнфармацыю аб перспектывах развiцця рынку i тэндэнцыях цэнавых ваганняў. Зараз на рэдакцыйную пошту прыйшло шмат пытанняў ад патэнцыяльных арэндадаўцаў, якiя ўпершыню вырашылi такiм чынам зарабiць грошы на сваёй нерухомасцi.

Адразу заўважу, што аб многiх нюансах гэтага сегмента рынку я ведаю не па чутках, бо сам здымаў кватэры на працягу ажно 12 гадоў. Мае асабiстыя парады, спадзяюся, будуць карыснымi i для тых, хто збiраецца здаваць жыллё, i для кватарантаў.

Цi патрэбны мэбля i рамонт?

Гэта залежыць ад вашых фiнансавых магчымасцяў i рынкавага кошту здаваемай нерухомасцi. Калi вялiкая кватэра знаходзiцца ў прэстыжным раёне цi ў цэнтры мегаполiса, то лепш зрабiць сапраўды якасны рамонт i чакаць багатых арандатараў. У агенцтвах нерухомасцi на такое жыллё з боку клiентаў нават iснуюць заказы. Пры здачы невялiкiх кватэр у звычайных тыпавых дамах у спальных раёнах, у заводскай частцы сталiцы цi ў Шабанах, рабiць нейкi якасны еўрарамонт проста немэтазгодна. Iстотна павялiчыць кошт арэнды такога жылля будзе немагчыма, а абыдзецца рамонт гаспадару ў важкую капеечку.

Разам з тым нейкi касметычны рамонт жылля трэба зрабiць абавязкова. Паклеiць шпалеры i добра прыбраць у хаце можна за пару дзён. Лепш за ўсё амаль да бляску вычысцiць ванны пакой i туалет, а таксама дасканала праветрыць усё памяшканне.

З мэбляй вырашаць пытанне таксама трэба iндывiдуальна. Калi трывалыя канапы i шафы мiнулых стагоддзяў будуць надаваць кватэры нейкi своеасаблiвы шарм, то танны хлам савецкiх часоў лепш нават выкiнуць.

Па якому кошту здаваць?

Для невялiкiх кватэр спальных раёнаў цана арэнды амаль стандартная. У залежнасцi ад плошчы пакояў i канкрэтнага адраса кошт арэнды аднапакаёвай кватэры можа вагацца ў сталiцы ад 150 да 200 долараў. Каб вызначыць сваю цану ў гэтым дыяпазоне, будучаму арэндадаўцу лепш адразу набыць спецыялiзаванае выданне «Нерухомасць Беларусi» i пазнаёмiцца з умовамi арэнды падобнай да вашай кватэры. Канешне, можна ўстанавiць завышаны кошт арэнды жылля i адшукаць кватарантаў. Аднак ёсць вялiкая верагоднасць, што жыхары зразумеюць сваю памылку i хутка адшукаюць больш таннае жыллё. Наўрад цi вам захочацца яшчэ раз рабiць касметычны рамонт для новых клiентаў.

Начальнiк аддзела арэнды агенцтва нерухомасцi «Час-Пiк» Сяргей Кадол адзначае, што зараз попыт на аднапакаёвыя кватэры прыкладна ў тры разы большы за прапанаванне. Адшукаць менавiта вашага клiента на кватэру самастойна гаспадару бывае даволi цяжка. Спецыялiсты агенцтваў растлумачаць уласнiкам жылля сiтуацыю аб магчымых цэнах, аб iснуючых механiзмах здачы кватэр i ўсе нюансы аб афармленнi неабходных дакументаў. Усю гэту iнфармацыю вы атрымаеце не па чутках, а ад прафесiяналаў. Агенцтва будзе актыўна шукаць вам клiентаў i займацца афармленнем. Пры гэтым усе паслугi агенцтва для ўладальнiкаў жылля бясплатныя.

Чаму патрэбен дакумент?

Спецыялiсты агенцтваў лiчаць, што пры здачы кватэры трэба абавязкова складаць дагавор найму жылога памяшкання. У гэтай паперы неабходна зафiксаваць колькасць пакояў i агульную плошчу жылля, пералiчыць маёмасць кватэры (мэбля, халадзiльнiк, тэлевiзар i iншыя бытавыя прыборы) i яе прыкладны кошт, вызначыць цану аднаго месяца найму i тэрмiны аплаты, адлюстраваць пытаннi магчымага рамонту, колькасць i час наведванняў кватэры гаспадаром. У дагаворы трэба абавязкова прапiсаць пашпартныя даныя гаспадара i наймальнiка. Калi гэтага папярэдне пiсьмова не зрабiць, то можна трапiць у складаныя сiтуацыi. Кватарант можа пашкодзiць мэблю, сапсаваць дарагую бытавую апаратуру, залiць суседзяў цi нават спалiць кватэру. Калi ў гаспадара жылля адсутнiчаюць сур’ёзныя паперы на руках, то атрымаць нейкую кампенсацыю ад кватарантаў будзе даволi праблематычна.

Заплацi падаткi i не турбуйся

Паводле апошняй iнфармацыi экспертаў рынку нерухомасцi, сёлета ў Мiнску здымаюць кватэры цi асобныя пакоi каля 70 тысяч сем’яў i грамадзян, а плацiць падаткi абсалютная меншасць арэндадаўцаў. Падаткавiкi адзначаюць, што ў апошнiя гады колькасць законапаслухмяных арэндадаўцаў павялiчваецца, але адбываецца гэта амаль заўсёды за кошт дарагiх кватэр, якiя здаюцца ў цэнтры сталiцы або замежным грамадзянам. Астатнiя гаспадары жылля дамаўляюцца з кватарантамi «палюбоўна». Апошнiя абяцаюць «залiваць» кантралюючым органам аб тым, што яны з’яўляюцца старымi сябрамi цi далёкiмi сваякамi арэндадаўцаў i жывуць тут абсалютна бясплатна. Вядома, што зараз спецыяльныя службы падатковага ведамства пачалi больш актыўна шукаць такiх «хiтруноў». Папярэдне збiраецца iнфармацыя ад работнiкаў ЖЭСаў, участковых мiлiцыянераў i суседзяў. Парушальнiкаў падатковага заканадаўства могуць «здаць» i непасрэдна былыя кватаранты, якiм прапанавалi iстотна павялiчыць арэндную плату цi ўвогуле папрасiлi вызвалiць кватэру «на павышаных танах». У гэтых выпадках гаспадары жылля абавязаны будуць аплацiць падаходны падатак за ўвесь час здачы жылля, а таксама пеню i вялiкi штраф.

Аб якiм падатку iдзе гаворка?

Калi даход ад здачы жылля ў год не перавышае 500 базавых велiчынь, або 7,3 тысячы долараў, то плацiцца фiксаваная сума падаходнага падатку. Зараз у сталiцы яго стаўка за 1-пакаёвую кватэру складае базавую велiчыню (БВ — 31 тысяча рублёў), за 2-пакаёвую — 2 БВ, 3-пакаёвую — 3 БВ i гэтак далей.

Сёння Мiнск падзелены на 5 эканомiка-планiровачных зон. Для кватэр першай зоны да фiксаваных сум падаходнага падатку ўстаноўлены павышальны каэфiцыент — 2; у другой зоны — 1,5, а ў III, IV, V зонах — 1.

Што датычыцца арэндадаўцаў, якiя сумесна пражываюць з кватарантамi, то з кастрычнiка памер фiксаванай сумы падаходнага падатку для iх павялiчыўся ўдвая. Раней гаспадары такога жылля за арэнду плацiлi ў бюджэт 0,5 базавай велiчынi, а цяпер павiнны будуць заплацiць таксама як ад здачы аднапакаёвай кватэры — 31 тысячу рублёў, памножаную на адпаведны каэфiцыент.

Як лепш падстрахавацца ад непрыемнасцяў

Усе гаспадары, у якiх я здымаў жыллё, абавязкова патрабавалi паказаць пашпарт з мiнскай прапiскай. Толькi палова з iх згаджалася афармляць дагавор арэнды. Я абавязкова дамаўляўся з арэндадаўцамi аб тым, што кошт арэнды жылля можа быць зменены толькi раз у год, а тэрмiн арэнды магчыма скасаваць летам, папярэдзiўшы аб гэтым за два месяцы.

Натуральна, у жыццi ўласнiка кватэры могуць узнiкнуць розныя сiтуацыi, якiя парушаць i планы кватарантаў. Аднак падпiсанае ўзгадненне ўмоў памiж бакамi дае больш упэўненасцi i акрэслiвае арэндныя адносiны на ўзроўнi цывiлiзаванага супрацоўнiцтва.

Перавагу гаспадары жылля аддаюць кватарантам, якiя працуюць на дзяржаўнай працы, маюць не вельмi вялiкую сям’ю (максiмум адно-двое дзяцей), перавозяць на кватэру дарагую бытавую тэхнiку. Немалаважнае значэнне мае камунiкабельнасць кватарантаў. Арэндадаўцы большую частку iнфармацыi аб новых жыхарах кватэры атрымлiваюць ад суседзяў, з якiмi трэба жыць мiрна.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша выданне ўжо неаднаразова праводзiла падрабязны аналiз рынку арэнды сталiчнага жылля. Галоўным чынам мы прапанавалi сваiм чытачам iнфармацыю аб пе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика