21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб не страцiць святое нешта...

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

У вёсцы Галiчы Клiмавiцкага раёна аднаўляецца Свята-Духаўскi храм. Гэта будзе адзiная дзеючая праваслаўная царква на ўвесь Галiцкi сельскi Савет, i яго старшыня Аляксандр Залаценка ўпэўнены, што храм вельмi патрэбны людзям.

Рэстаўрацыя галiцкай царквы Святога Духа пачалася ў 2003 годзе. На агульным сходзе тутэйшы народ вырашыў аднавiць храм. Людзi заявiлi, што iм патрэбна святое месца, i ўлада прыслухалася да iх меркавання. З раённага бюджэту выдаткавалi на рэстаўрацыю 36 мiльёнаў рублёў, i жыхары вёсак Галiцкага сельсавета сабралi ахвяраваннi — яшчэ 12 мiльёнаў. На гэтыя грошы ўдалося закупiць практычна ўсе неабходныя будаўнiчыя матэрыялы, i цяпер вядуцца работы.

Сёлета будынак паставiлi пад дах, трэба яшчэ зашклiць вокны i ўсталяваць новыя дзверы, а ў наступным годзе плануецца заняцца званiцай i выканаць унутраную аддзелку храма. Жыхары Галiчаў i навакольных вёсак спадзяюцца, што Свята-Духаўскi храм зноў адчынiць свае дзверы для праваслаўных вернiкаў напрыканцы наступнага года.

Царкву Святога духа ў Галiчах, у самым цэнтры вёскi, пабудавалi ў 1882 годзе. У гiсторыка i краязнаўцы Мiхаiла Дуктава захавалiся ўспамiны мясцовых жыхароў, запiсаныя яшчэ ў 1960-х гадах. Паводле iх, будаўнiцтвам кiраваў прадвадзiцель дваранства Клiмавiцкага павета i ўладальнiк маёнтка ў гэтых мясцiнах фон Губбенэт. Праект царквы быў выпiсаны з Масквы, а будавалi хоцiмскiя майстры. Увогуле гэта быў першы цагляны будынак у Галiчах. Узводзiлi царкву на дзяржаўныя сродкi. Але частку грошай сабралi з сялян у залежнасцi ад памераў надзелаў. Хто не меў грошай, плацiў хлебам.

У хронiках Клiмаўшчыны захавалiся некаторыя звесткi пра царкоўнае жыццё дарэвалюцыйных часоў: прыхаджан было 3716 душ i «рэлiгiйна-маральны стан iх па закрыццi кабакоў i нядзельных кiрмашоў паляпшаецца». Разам з тым незнаёмаму рэвiзору не вельмi спадабалiся «не зусiм здавальняючыя спевы ў царкве навучэнцаў царкоўнапрыходскай школы i аматараў царкоўных спеваў». У школцы пры царкве да рэвалюцыi навучалася амаль сотня дзяцей, пераважна хлопчыкi.

Савецкая ўлада зачынiла царкву ў 1930 годзе. Потым з яе знялi купалы. Спачатку там быў клуб, а пасля вайны — калгасны склад iнвентару i халадзiльнiкi для захоўвання мяса. У наш час будынку вернуць яго сапраўднае прызначэнне.

— Я лiчу, што вельмi патрэбен храм, — гаворыць старшыня сельскага Савета Аляксандр Залаценка. — Я i сам праваслаўны. I няхай нешта святое будзе ў людзей. Калi шчыра сказаць, на нашай памежнай з Расiяй тэрыторыi сёння балючае пытанне — спiртавыя вадкасцi, якiя п’юць людзi. Тым больш што ў нас тут лiквiдавалi гаспадарку. I хочацца ўвагу чалавека ад гэтага пойла i апатыi адцягнуць.

Цяпер на тутэйшы прыход прызначаны святар, якi прыязджае ў вёску з райцэнтра на вялiкiя святы, асвячаць хрышчэнскую ваду i велiкодныя кулiчы. Службы, праўда, пакуль праводзяцца на вулiцы каля храма. Праваслаўная епархiя дапамагае рэстаўрацыi. Некалькi мiльёнаў рублёў на год перадаюць на справу адраджэння царквы ў Галiчах з Клiмавiчаў.

— Мы абавязаны аднавiць царкву Святога Духа, — лiчыць настаяцель Свята-Мiхайлаўскага храма ў райцэнтры айцец Iнакенцiй. — Там прыгожыя мясцiны, шмат зямлi i, Бог дасць, людзi палюбяць зямлю i рана цi позна паедуць туды жыць. Будзем спадзявацца на лепшае.

Айцец Iнакенцiй лiчыць, што храмы патрэбны людзям, каб жыць духоўна. I, як шчыры вернiк, не можа сабе ўявiць, што там, дзе жывуць людзi, няма месца, каб памалiцца i адпачыць душой. А колькi будзе прыхаджан у галiцкай царкве Святога Духа — гэта пытанне часу i працы святароў.

Клiмавiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Галiчы Клiмавiцкага раёна аднаўляецца Свята-Духаўскi храм. Гэта будзе адзiная дзеючая праваслаўная царква на ўвесь Галiцкi сельскi Савет, i яг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика