21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лёгкая рука, ды... цяжкая

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алё, народ на провадзе!

Гэта гiсторыя адбылася не ў нас (у сэнсе — не ў нашай краiне), хаця магла б i тут.

Дык вось. Мой стрыечны брат Леанiд Радзiвонаў жыве ў Архангельскай вобласцi. Там жа — працуе хiрургам, займае пасаду загадчыка аддзялення. Але пры гэтым — чалавек ён вельмi далiкатны, iнтэлiгентны, сцiплы. Прынамсi, у чэргах, калi яны там былi, стаяў пастаянна.

У той раз — спынiўся ў самым хвасце, прыкiнуў, цi хопiць тавару i часу, з паўгадзiны ўжо адстаяў. А тут, бачыць, да прылаўка амбал нейкi цiснецца. Без чаргi. Нападпiтку... Брат яму — культурна так — нядобра, маўляў, сорамна быць павiнна... Перад людзьмi.

I той не маўчыць. Зяпу адкрыў, кажа: не твайго розуму справа!.. Ды i наогул: «Ты мне на дарозе не стой, пад руку не трапляй, бо рука, бачыш, цяжкая...».

Брат яму:

— Ды i ты пад маю таксама...

I трэба ж, колькi там часу прайшло — сустрэлiся. У бальнiцы — у таго амбала нехта з родзiчаў памёр, ён прыехаў, каб забраць пакойнiка. Ну а Лёня — павiнен быў выдаць. У моргу дзяжурыў, чакаў. Згледзеў заадно, што дзверы там дрэнна зачыняюцца. Пайшоў недзе, узяў сякеру, рушыў падправiць. У гэты ж момант — той амбал на парог. I...

Адна справа — сам, так бы мовiць, аб’ект — морг, другая — мужык насустрач... З сякерай... Барадаты... Фартух увесь у крывi...

Той зiрнуў толькi i з капытоў — прытомнасць страцiў.

Лёня, зразумела ж, пад нос яму нашатыр, а сам прыгаворвае.

— Ну вось... Казаў жа, каб ты да мяне не трапляў, а то дрэнна будзе? Казаў. Пераканаўся цяпер?

Амбал да памяцi дайшоў, пачырванеў, як бурак i маўчыць, бо што тут адкажаш, калi ўсё i так зразумела?

Валянцiна ГУДАЧКОВА,

г. Жыткавiчы.

Iнфармацыя дойдзе!

Мая сяброўка, калi ад’язджала ў Амерыку за мужам-кантрактнiкам, павезла з сабой i котку. Лiска лёгка прыжылася на новым кантыненце: нiякiх праблем не было. Затое потым...

Недзе праз год, пакiнуўшы сваю любiмiцу на мужа, сяброўка прыляцела на Радзiму i пры першым жа тэлефанаваннi дамоў пачула, што котка — вядзе сябе, мякка кажучы, дзiўна: «пераблытала» туалет з мужавым ложкам... За што i пакарана была... Тапкам.

Сяброўка занервавалася. Стала гаварыць мне пра высокую вiльготнасць у Нью-Йорку, з-за якой душ трэба прымаць па некалькi разоў на дзень, адпаведна — i пасцельную бялiзну мяняць... Па некалькi разоў на тыдзень. Муж жа, вiдаць, калi й робiць першае, то наўрад цi робiць другое (прывык, што за гэтым сочыць яна... Ды i «сэнсу не бачыць»...). А котка, у апусцелай кватэры, мусiць, цiснецца блiжэй да адзiнай жывой iстоты. А iстота тая, ну напэўна ж, без жончынага нагляду, у ложку стала есцi, пiць, глядзець тэлевiзар, чытаць... Лiска ж, бачачы гэта, па-свойму зразумела, што побач можна рабiць усё...

Шкада толькi мужу, па тэлефону, пра гэта не раскажаш, не праверыш, не пракантралюеш...

Але ж час наспеў i яму прыехаць у Мiнск, у водпуск. Лiску, згодна з папярэдняй дамовай, перадалi знаёмай сям’i (яна з Украiны, ён — з Лацiнскай Амерыкi) i ў вельмi заможны дом. Патэлефанавалi, папыталi, як яна там? Пачулi, што ў прынцыпе ўсё нармалёва. Адно — канапы новай шкада...

Няёмка перад людзьмi... За котку сэрца збалелася (член сям’i, як нiяк). Нервы «падняты»... У тым лiку — i мае, бо ўсе размовы пра наша «дзявочае», зноў i зноў вяртаюцца да Лiскi.

— Разумееш, — уздыхала сяброўка, — я не паспела пагаварыць з ёй перад ад’ездам. Нават не развiталася...

— Дык ты цяпер пагавары. Растлумач, што не кiнула яе, што вернешся, — прапанавала я. — У катоў жа ведаеш, якi слых, — iнфармацыя дойдзе... Праз космас...

Днi тры (пасля гэтай размовы) мы з сяброўкай стасункаў не мелi. На чацвёрты — сустрэлiся.

— Ведаеш, — радасна залапатала яна, — з коткай усё ў парадку! Я тады аж да трох гадзiн заснуць не магла, усё думала, усё «размаўляла» з Лiскай. Потым званю ў Нью-Йорк, пытаюся, як, а мне адтуль: «Ноу проблем!..»

Вось так завяршылася гэта далiкатная, балючая справа.

Хочаце — верце, хочаце — праверце. Калi надарыцца...

Наталля ШВЕДАВА,

г. Мiнск.

Бывай, зброя!

Карацейшай гiсторыi ў вас, вiдаць, не было, але ж патрабаванням рубрыкi яна адпавядае. Бо, па-першае, вясёлая, а па другое — праўдзiвая. Дык вось. Аднойчы тройка маiх прыяцеляў — Кастусь, Васiль i Пятро — пайшлi на паляванне. Апошняга — ведама новенькi — у засадзе пакiнулi. Расказалi, як трэба стаяць, як страляць, калi што...

Ён зразумеў, як быццам. I з гадзiну «аддзяжурыў» ужо. Адзiнае, рашыў, што з калена — страляць зручней будзе. Знайшоў высакаваты такi пянёк, паставiў нагу, узняў дубальтоўку. Чуе — шоргат збоку. Ачомацца не паспеў — страшыдла нейкае, як дасца пад ружжо i... з iм (на карку) у гушчар.

...Хоць не адразу, але зброю той паляўнiчы знайшоў. Праўда, пагнутую, i без прыклада. А вось на паляванне — болей не пайшоў. Сказаў, што нецiкавы гэта занятак. Ды i рызыкоўны.

Iлья ШАХРАЙ,

г. Мiнск.

Смех? Сiла!

Людзi чужыя, не тутэйшыя (у сэнсе — не з Бярэзіншчыны), у гэта, магчыма, i не павераць, а вось у нашых... Ды ў любога спытай, — скажуць, што праблему (нават самую складаную), можна вырашыць не толькi нейкiмi скаргамi ў высокiя iнстанцыi, не толькi акцыямi пратэсту, але i... смехам таксама. Не верыце? Тады слухайце.

Неяк у раён да нас прыслалi новых кiраўнiкоў. А ўжо маладых, энергiчных... Прозвiшча аднаго — Валнiсты, другога — Лiхач. У першага — уся ўлада партыйная, у другога, скажам так, гаспадарчая. Але ж нiводнаму з iх нiхто не зайздросцiць, бо праблем у раёне — хоць вазамi вывозь. Добра, нiзкiя паказчыкi ў сельгасвытворчасцi можна на дрэнныя землi спiсаць. А заняпад у медыцыне, у адукацыi, у культуры? Iх на што? А дарогi нашы? Гэта цяпер да кожнага сельсавета па асфальту даедзеш, а ўперад... Ды не паверыце: да так званага белага дома не дабрацца было. Дарога — не раўнуючы — як дошка для мыцця бялiзны: столькi ж канаў i канавак. Адно — шырэйшых нашмат. I глыбейшых.

Людзi, зразумела, гаварылi пра iх, скардзiлiся, некуды пiсалi. А толку ўсё не было, бо не было грошай...

Як яны знайшлiся? Ды аднойчы, на цэнтральнай вулiцы, перад самай вялiкай лужынай новы дарожны знак з’явiўся — надпiс: «Осторожно, лихач, впереди — дорога волнистая». Не паверыце: перад iм усе тармазiлi — i пешаходы, i вадзiцелi. Ды што там... Вестка пра гэта папярэджанне маланкай абляцела горад. Самыя цiкаўныя, з самых далёкiх вулiц, рушылi ў цэнтр, каб паглядзець, каб пасмяяцца... Нехта па фотаапарат пабег, каб зазняць i фота — у «Звязду» затым, «бо раёнка не дасць»...

Iншымi словамi, аўтарытэт новага начальства павiс на валаску i абарвацца мог у любую хвiлiнку.

Што заставалася рабiць? А тое, што i зрабiлi — знак знялi i ўзялiся за рамонт дарогi. Спачатку — цэнтральнай, а потым i iншых...

Дарэчы, з тым старшынёй райвыканкама ў нас яшчэ адна прыгода была. Свой начальнiцкi «козлiк» ён вадзiў сам. Ехаў неяк на iм, спазняўся i, як гэта водзiцца, нацiснуў на газ, перавысiў хуткасць. А тут даiшнiк, як на лiха: засвiстаў, жэзлам «запрасiў» на абочыну дарогi. Старшыня з’ехаў, спынiўся. Чуе над вухам (ды ўладнае такое):

— Вашы дакументы!

Адказвае цiха:

— Я — Лiхач...

— Бачу, бачу, што вы лiхач!.. Вашы дакументы!

Твар Уладзiмiра Мiхайлавiча (бялявы з урада) паступова стаў чырванець:

— Я — Лiхач, старшыня райвыканкама, разумееце?

— А-а, — «успомнiў» мiлiцыянер, — то прабачайце.

...Цяжка сказаць, наколькi старшыня тады быў вiнаваты, але болей (бажыўся!) правiлы дарожнага руху не парушаў нiколi. Харошы (вечнай памяцi яму!) чалавек быў, рана пайшоў з жыцця. А вось Яўген Гаўрылавач Валнiсты, кажуць, размяняў дзевяты дзесятак, у Мiнску недзе жыве. Калi чытае гэтыя радкi, хай ведае: усё добрае, што паспеў ён зрабiць, помнiцца.

Дрэннае, чамусьцi, таксама. Але гэта ўжо так... Да слова.

Л.Н.

г. Беразiно.

Рубрыку вядзе Валянцiна ДОЎНАР.

Ад яе ж заўсёднае: «Пiшыце!» I ведайце: чым цiкавейшы i... карацейшы матэрыял, тым болей шанцаў на яго публiкацыю.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта гiсторыя адбылася не ў нас (у сэнсе — не ў нашай краiне), хаця магла б i тут
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика