Чаму ад пакупкi лепш устрымацца?
Днямi я набыла на рынку 500-грамовы пакет смятаны. Дома ўбачыла, што прадукт я купiла ў апошнi дзень яго тэрмiну годнасцi і ён падаўся не зусім свежым. Вось я i мяркую: а навошта прадаваць малочныя прадукты, калi тыя немагчыма спажыць да заканчэння iх тэрмiну годнасцi? Увогуле, чым адрознiваецца тэрмiн годнасцi тавару ад тэрмiну захоўвання тавару? I цi маюць права прадаўцы рэалiзоўваць са скiдкай тавар, на якi завяршыўся тэрмiн годнасцi?
А.П. Скабей, г. Маладзечна. Тэарэтычна, у Правiлах ажыццяўлення рознiчнага гандлю асобнымi вiдамi тавараў i грамадскага харчавання, ёсць пункт, паводле якога тавар, на якi ўстаноўлены тэрмiн годнасцi i (цi) тэрмiн захоўвання, прадавец абавязаны перадаць пакупнiку з такiм разлiкам, каб ён мог быць выкарыстаны па прызначэнню да заканчэння тэрмiну годнасцi i (цi) тэрмiну захоўвання. Але на практыцы вам могуць заявiць, што прадавец не можа ведаць, што пакупнiк бярэ смятану з запасам на некалькi дзён наперад, або параiць пакупнiку больш уважлiва вывучаць тэрмiны годнасцi прадукту. Паколькi прадукт быў рэалiзаваны да заканчэння тэрмiну годнасцi, нiякiх парушэнняў гандлюючай арганiзацыяй дапушчана не было. А вось рэалiзоўваць тавар з завершаным тэрмiнам годнасцi, няхай i па знiжанай цане, прадаўцу катэгарычна забараняецца. Уцэньваць тавар, каб прадаць яго хутчэй, трэба яшчэ да завяршэння тэрмiну яго годнасцi. А цяпер аб тым, чым адрознiваецца тэрмiн годнасцi ад тэрмiну захоўвання тавару. Тэрмiн годнасцi — гэта перыяд, пасля завяршэння якога харчовы прадукт лiчыцца непрыдатным для выкарыстання па прызначэнню. А тэрмiн захоўвання тавару — гэта перыяд, пасля завяршэння якога харчовы прадукт пры выкананнi патрабаванняў да захоўвання не губляе сваiх спажывецкiх якасцяў, указаных у нарматыўна-тэхналагiчнай дакументацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi я набыла на рынку 500-грамовы пакет смятаны. Дома ўбачыла, што прадукт я купiла ў апошнi дзень яго тэрмiну годнасцi і ён падаўся не зусім свежым |
|