Спадчыннiкi не маюць права на выдзяленне чэкаў «Жыллё» з чэкаў «Маёмасць»
У чэрвенi 1994 года мой бацька атрымаў чэкi «Маёмасць», у састаў якiх уваходзiлi чэкi «Жыллё». На той момант выдзяляць чэкi «Жыллё» не было неабходнасцi, паколькi ён пражываў у прыватным доме i прыватызаваць яму не было чаго. Але ў красавiку 1995 года бацька памёр. Было аформлена права на спадчыну на маю мацi. У 2005 годзе, калi праводзiлася перарэгiстрацыя чэкаў «Жыллё», у планавым аддзеле райвыканкама ў выдзяленнi чэкаў «Жыллё» з чэкаў «Маёмасць» нам адмовiлi, спаслаўшыся на тое, што такой была воля бацькi, маўляў, чакайце змяненняў. Цяпер мая мацi хацела б падарыць сваёй унучцы на будаўнiцтва дома гэтыя чэкi. У райвыканкаме сказалi, што нiякiх змяненняў у законе аб чэках не было. Цi так гэта?
Кацярына Пiлiпаўна Шашкова, г. Любань Паводле слоў галоўнага эканамiста аддзела эканомiкi Любанскага райвыканкама Галiны Махвееня, у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб iмянных прыватызацыйных чэках» i Правiламi выдачы iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» ўстановамi ААБ «Беларусбанк» ад 15.12.1998 г. (са змяненнямi i дапаўненнямi па стану на 26.07.2001 г.) прадугледжвалася (п. 17): атрыманне чэкаў на iмя памерлага грамадзянiна, уключанага ў спiсы на налiчэнне жыллёвай квоты, робiцца яго спадчыннiкамi на падставе дакументаў, аформленых ва ўстаноўленым дзеючым заканадаўствам парадку. У адпаведнасцi з палажэннем аб парадку пераафармлення чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё», зацверджаным Мiнiстэрствам па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi ад 28 чэрвеня 1996 года, Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва ад 10 лiпеня 1996 года, Мiнiстэрствам юстыцыi ад 18 лiпеня 1996 года, Мiнжылкамунгасам ад 5 лiпеня 1996 года, Мiнстатам ад 14 лiпеня 1996 года, правам на пераафармленне чэкаў «Маёмасць» у чэкi «Жыллё» надзелены грамадзяне, якiя маюць права на атрыманне iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё». Пераафармленне ажыццяўляецца ў той установе ААБ «Беларусбанк», дзе ў грамадзянiна адкрыты спецыяльны чэкавы рахунак. Пры гэтым прад’яўляецца пашпарт, пiсьмо выканаўчага камiтэта, сертыфiкат чэкаў «Маёмасць» i асабiста запоўненае даручэнне ўкладчыка па пералiчэнню чэкаў «Маёмасць» на рахунак пагашэння абласной арганiзацыi па кiраванню дзяржмаёмасцю i прыватызацыi. Такiм чынам, паколькi для пераафармлення чэкаў «Маёмасць» у чэкi «Жыллё» палажэннем прадугледжаны асабiсты зварот уладальнiка i не прадугледжаны парадак звароту яго спадчыннiкаў, выходзiць, права на такое пераафармленне спадчыннiкi не маюць. Прынамсi, па стану на сёння. Калi ў заканадаўства будуць унесены змяненнi i дапаўненнi па гэтаму пытанню, сiтуацыя, магчыма, зменiцца. Але гаварыць пра гэта пакуль зарана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чэрвенi 1994 года мой бацька атрымаў чэкi «Маёмасць», у састаў якiх уваходзiлi чэкi «Жыллё». На той момант выдзяляць чэкi «Жыллё» не было неабходнас |
|